3 февраля Леснянская средняя школа встречала своих выпускников. Встреча школьных друзей – это не только время для воспоминаний. Это время для хорошего настроения, живого общения и отдыха в кругу друзей.
Выпускники перелистали страницы «школьного альбома», вспомнили незабываемые, веселые, наполненные яркими событиями школьные годы. С приветственным словом и добрыми пожеланиями выступил директор школы Андрей Александрович Харитонов. В теплой атмосфере выпускники общались со своими учителями, говорили им слова благодарности. Бывшие ученики с волнением прошлись по школьным коридорам, посидели за партами в классных кабинетах.
Много приятных эмоций, улыбок и воспоминаний принесла встреча школьных друзей.
Лаўрынавіцкая БШ таксама гасцінна расчыніла 3 лютага дзверы для сваіх выпускнікоў. Як і шмат гадоў назад, яны пераступілі парог роднай школы, каб сустрэцца з настаўнікамі, школьнымі сябрамі, каб на кароткі час вярнуцца ў дзяцінства. І школа ветліва запрасіла на гэту сустрэчу сваіх выхаванцаў.
Святочны канцэрт падрыхтавалі сённяшнія вучні школы, са словамі прывітання да прысутных звярнулася дырэктар школы Самушчава А.А., выступілі і самі выпускнікі. Шмат шчырых і ўдзячных слоў гучала ў гэты вечар у адрас настаўнікаў, аднакласнікаў, успаміналі цікавыя мерапрыемствы і школьныя святы, сур’ёзныя ўрокі і вясёлыя перапынкі, сяброўства і першае каханне. Зазірнуць у мінулае, успомніць школьныя гады дапамагла прэзентацыя, якая на працягу вечара дарыла гасцям свята прыемныя імгненні.
Установа адукацыі ганарыцца сваімі выпускнікамі. Гледзячы на іх, слухаючы іх, разумеем, што наша праца не прайшла дарма, што мы таксама прылажылі руку да навучання і выхавання добрых і ўдзячных людзей, бо поспехі нашых выпускнікоў – гэта і нашы поспехі. Вечар сустрэчы скончыўся, але душу яшчэ доўга будуць грэць успаміны аб ім.