Учора яны ішлі ў святочнай калоне сярод удзельнікаў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2012», які праходзіў у горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. І кожны з іх удзельнічаў у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых. Бо ўсе яны – рэкардсмены хлебных ніў, граматныя спецыялісты, таленавітыя кіраўнікі.
Віншуем з узнагародамі!