Наверх

Школьная суббота 27 января в Барановичском районе

28.01.2024 248 Наш край

Больше фото - в телеграм-канале "Мамин дневник"

lavrinovichi.jpgАпошняя субота студзеня ў Лаўрынавіцкай БШ прайшла пад дэвізам «Не патрэбен і клад, калі ў сям’і лад».

Сям’я – самае галоўнае ў жыцці для кожнага чалавека. Гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бяром прыклад, аб кім клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Вучні пачатковых класаў наведалі мерапрыемства «Мая сям’я – мая радасць». Мэта свята – фарміраванне ў школьнікаў уяўленняў пра сучасную сям’ю. Вучні-пачаткоўцы паспрабавалі пабудаваць дом з цаглінак «шчасця», «здароўя», «разумення», «узаемапавагі», бо, сапраўды, у чалавека павінен  быць не проста дах над галавой, а і месца, дзе яго любяць і прымаюць такім, які  ён ёсць.


Вучні сярэдняга і старэйшага звяна наведалі мерапрыемства «Сям’’я і дзяцінства без жорсткасці і гвалту», якое прайшло ў фармаце гадзіны пытанняў і адказаў. Самыя паняцці «жорсткасць», «гвалт», «канфлікт» нясуць адмоўныя эмоцыі. Таму вучні атрымалі парады, як трэба паводзіць сябе, калі ў жыцці здараюцца непрыемныя моманты. Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства прайшла думка, што чалавек павінен сам імкнуцца да таго, каб жыць у міры і згодзе з сабой і з тымі, хто акружае яго. Быў выпрацаваны кодэкс паводзін у сям’і, дзе галоўнае месца занялі такія паняцці, як клопат, любоў, дабрыня, павага, уменне слухаць адзін аднаго.


27 студзеня школьнікі установы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, займаліся ў аб’яднаннях па інтарэсах, а таксама ўмацоўвалі сваё здароўе на гадзіне здароўя і спорту. Наперадзе – вучэбны тыдзень. Няхай ён прынясе вучням толькі добрыя і выдатныя адзнакі, новыя веды, стане плённым для навучэнцаў і настаўнікаў!

arabovshina-28-01.jpgШосты школьны дзень у Арабаўшчынскай базавай школе

27 студзеня вучні ўстановы адукацыі сталі ўдзельнікамі гульнявой праграмы «Сямейная акадэмія». Наведвальнікі пазакласнага мерапрыемства падзяліліся сямейнымі традыцыямі, святамі, адказвалі на пытанні віктарыны «7Я», разгадвалі крыжаванку «Родзічы». Мерапрыемства шостага дня тыдня садзейнічала папулярызацыі сямейных каштоўнасцей. 



  • Мы в социальных сетях: