17 чэрвеня аграгарадок Крошын ужо ў чацвёрты раз будзе ветліва, гасцінна і сардэчна сустракаць удзельнікаў маштабнага мерапрыемства, якое паспела стаць сапраўдным брэндам Баранавіцкага раёна, – адкрытага рэгіянальнага свята кавальства “Крашынскі перазвон”.
Праграма свята:
Крошынская сярэдняя школа (вул. Мацкоўскага, 42)
13.00 – 15.00 Працуе музей народных промыслаў і мастацтваў.
Касцёл Божага Цела (вул. Багрыма, 22)
13.00, 15.00 Вандроўка “Мінулае і Багрым”.
Галоўная сцэнічная пляцоўка ў Крошынскім парку
10.40 Адкрыццё арт-аб'екта “Жаўрукі Багрыма”;
11.00 Адкрыццё свята;
12.00 Гала-канцэрт выканаўцаў Маладзёжнага тэатра эстрады (г. Мінск);
13.00 – 18.00 Майстар-клас па кавальству “Каваль куе – жаўрук пяе”;
13.00 – 19.30 Канцэрт творчых калектываў і гасцей свята;
19.30 Закрыццё свята, узнагароджанне ўдзельнікаў свята;
20.00 Канцэрт эстрадных калектываў, асобных выканаўцаў раёна і гасцей свята;
22.00 Святочная дыскатэка;
23.00 Фаер-шоў;
23.15 – 02.00 Маладзёжная дыскатэка з удзелам дзіджэя EXTRIM
Падчас свята з 11.00 па 21.00 будуць працаваць разнастайныя пляцоўкі:
– міні-музей “Сялянская хатка”, алея “Рамесная слабада Крашына”;
– майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў і інш.;
– “Бібліятэчны падворак”: літаратурная пляцоўка, квэст-гульня, бібліялато і інш.;
– фальклорная праграма “Напевы зямлі маёй”: выступленне народных музыкаў і прыпевачнікаў, фальклорных калектываў;
– гульнявая пляцоўка “Краіна дзіцячага фальклору”;
– батлеечная пляцоўка “Казка, калі ласка”;
– дзіцячая гульнявая пляцоўка “Будзь яскравым!”;
– паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі “Шляхецкая застава” (г. Баранавічы);
– востраў рыбалова;
– спартыўны сямейны праект БРСМ "ПапаЗал”.
***
Праезд г. Баранавічы – аг. Крошын:
– электрацягиік ст. Баранавічы-Палескія – ст. Крошын: 8:26, 11:27, 13:17, 16:08, 17:53, 20:22;
– электрацягнік ст. Крошын – ст. Баранавічы Палескія: 09:47, 12:23, 16:58, 19:08, 20:02, 21:24, 23:12.
Тэлефоны для даведак: 67-00-45 , 67-00-46 , 67-00-48.
Падрыхатавала Алена РАКУЦЬ
Фото з архіва “НК”