Наверх

У цэнтральнай бібліятэцы Баранавічаў адбылося ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу да 85-годдзя Брэсцкай вобласці

11.12.2024 292 Наш край

ubilej-11-12-24 (2).jpg10 снежня ў межах святочнай праграмы “Звязаныя адзіным лёсам” адбылося ўзнагароджванне пераможцаў і ўшанаванне ўдзельнікаў маштабнага конкурсу, які бібліятэчныя спецыялісты прысвяцілі значнай даце – 85-гадоваму юбілею 1-га рэгіёна. Урачыстасць адбылася ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. П. Таўлая.

ubilej-11-12-24 (4).jpg

ubilej-11-12-24 (5).jpgНа суд журы фотаконкурсу “Зачараванне родным краем” да 85-годдзя Брэсцкай вобласці, што праходзіў с 1 чэрвеня па 31 кастрычніка, былі прадстаўлены 32 фотаздымкі, экспазіцыя з якіх стала ўпрыгожваннем залы ў гэты святочны дзень.

2ubilej-11-12-24_1.jpg

2ubilej-11-12-24_3.jpg

2ubilej-11-12-24_4.jpg

Ва ўзроставай катэгорыі “Дзеці”:

1-е месца падзялілі Рудчык Сняжана, вучаніца СШ № 15 (фотаработа “Элі і Татошка.by”), і Лапкоўская Соф’я, вучаніца СШ № 15 (фотаработа “Прысмакі”).

2-е месца – Сіткіна Крысціна, вучаніца СШ № 16 (фотаработа “Цытадэль славы”).

3-е месца – Парашка Багдан, вучань СШ № 13 (фотаработа “Гісторыка-культурная каштоўнасць – Савейкаўскі палацава-паркавы ансамбль”).

Ва ўзроставай катэгорыі “Дарослыя” прызавыя месцы былі вызначаны наступным чынам:

1-е месца – Альпяровіч Алена, бібліёграф ЦГБ імя В. Таўлая (фотаработа “Сядзібна-паркавы ансамбль “Савейкі”).

2-е месца падзялілі Ляўковіч Марына, сацыяльны педагог СШ № 20 г. Баранавічы (фотаработа “Вячэрняя Аўрора”), і Турбін Аляксандр, вартаўнік ДМШМ (фотаработа “Дарога на вёску Андрэеўцы”).

3-е месца падзялілі Саўчанка Кацярына, заатэхнік-селекцыянер РСУП “Племпредприятие” (фотаработа “Рыцарская мара”), і Юшкевіч Дар’я, прадавец ГД “Керамін” (фотаработа “Мемарыяльны музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі і палац Пуслоўскіх”).

2ubilej-11-12-24_2.jpg

2ubilej-11-12-24_5.jpg

У намінацыі “Народныя матывы” ва ўзроставай катэгорыі “Дарослыя” асобна вызначана фотаработа “На Радзіме паэта” народнага ансамбля народнай песні “Дзівосы” (мастацкі кіраўнік Таццяна Нішкевіч) Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа.

У намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый” была адзінадушна вызначана фотаработа “Рака Шчара” Койпаш Яны, вучаніцы СШ № 10.

Важна адзначыць, што работы пераможцаў фотаконкурсу будуць змешчаны ў снежаньскім нумары часопіса “Родная прырода”, а прыемным сюрпрызам для некаторых удзельнікаў стане паўгадавая падпіска на вядучае рэспубліканскае выданне ў галіне экалагічнай асветы.

ubilej-11-12-24 (1).jpg

ubilej-11-12-24 (3).jpg

2ubilej-11-12-24.jpg

У гонар канкурсантаў гучалі музычныя творы ў выкананні салістаў і творчых калектываў нашага горада: народнага ансабля народнай песні “Дзівосы”, Ганны Леановіч, Маргарыты Ананькі і Марыі Арцём, удзельніц ўзорнай вакальнай студыі “On-line”, Віялеты Шыкальскай, навучэнкі ДМШМ № 3.

Іна Рушніцкая, загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая

Надзея Кіпель, загадчык аддзела галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая

Фота Алены Альпяровіч, ЦГБ імя В. Таўлая




  • Мы в социальных сетях: