«Мама, тата, я – здаровая сям’я!» – пад такім лозунгам адбылася 10 лютага у ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс Перхавіцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа» сустрэча па валейболу паміж вучнямі 8-га, 9-га класаў і іх бацькамі.
Спартыўнае спаборніцтва закончылася ўпэўненай перамогай дзяцей. Але бацькі не пакрыўдзіліся. “Мала трэніраваліся!” – пракаментаваў паражэнне прыёмны бацька Анастасіі і Наталлі Шыхат Палянскі А.М. “Чакаем рэваншу”, – дадала Дзянісава А.М.
Затым быў салодкі стол, дзе дамовіліся сустрэцца зноў у бліжэйшы час.
Алена Лук’янчык, настаўніца Перхавіцкай дзіцячы сад ‒ сярэдняй школы.