Наверх

Зварот настаяцеля касцёла Узвышэння Святога Крыжа да прыхаджан

08.04.2020 1255 Наш край

Напярэдадні Уваскрасення Хрыстова настаяцель касцёла Узвышэння Святога Крыжа Валянцін Новак звярнуўся да жыхароў горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна з заклікам захоўваць асцярожнасць у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй:

– Дарагія браты і сёстры!

Вы ведаеце, што астатнім часам на ўсю зямлю і на наш край таксама (бо мы не абасобленыя ад усяго свету) прыйшло такое выпрабаванне, як інфекцыя каранавірусу, альбо COVID-19, які паграджае ўсяму людству. У Беларусі ўжо таксама ёсць людзі інфіцыраваныя, таму ёсць небяспека, што можно заразіцца і захварэць. І хаця мы вельмі часта чуем, што найбольшым дапаможнікам у гэтай справе з’яўляецца паніка, і так яно і ёсць, але ніхто не адмяніў гэтага вірусу як прычыны смерці многіх людзей. Таму трэба берагчыся. Асабліва трэба пазбягаць вялікага скаплення людзей. Усе павінны старацца быць дома, і толькі жыццёва неабходныя справы, такія як аптэка, магазін, – прычына выходзіць на вуліцу.

Трэба памятаць, што мы набліжаемся да свята Вялікадня, Уваскрасення Езуса Хрыста, калі вернікі сходзяцца ў храмах, каб разам святкаваць гэта Вялікае свята. У гэтым годзе ёсць выклікі, каб яго больш святкаваць у сэрцах і душах людскіх. Трэба больш быць дома і нават калі мы прыходзім у храм, абавязкова мець маскі, рукавічкі на руках, старацца захоўваць дыстанцыю ад чалавека да чалавека. Трэба рабіць усё, што нам гаворыць санітарная служба.

02kostel.jpg

Вельмі важна гэтыя прэвентыўныя меры выкарыстоўваць: быць дома, маліцца больш дома. Мы ведаем, што ў нашых суседзяў храмы ўвогуле закрыты, і на весь час Вялікага тыдня яны застануцца закрыты. Святары моляцца пры пустых храмах або там, дзе толькі 5-6 чалавек вернікаў.

01kostel.jpg

Гэты год перажываем у такім адасабленні, знаходзімся ў сваіх сем’ях. І памятаем, што нават сямейныя кантакты пажадана абмежаваць. Не пераязджаць з месца на месца і берагчы старэйшых людзей, якія найбольш падвержаны вірусу і для якіх гэта смяротная небяспека. Таму дзеці і ўнукі няхай у гэтым годзе не едуць на вёску да сваіх састарэлых бацькоў, няхай сувязь будзе па тэлефоне, скайпу, цераз інтэрнэт. Званіце па 5 разоў на дзень, пытайцеся пра іх здароўе, расказвайце пра свае справы, але старайцеся не ехаць. Памятайце, што калі дзеці могуць перанесці інфекцыю ў лёгкай форме, то для старэйшых гэта можа быць апашняя хвароба жыцця.

Вірус пройдзе. У сярэднія вякі Еўропа перажыла эпідэмію чумы і толькі 30% жыхароў яе засталіся жывымі пасля гэтага. Але жыццё прадоўжылася. І пасля каранавірусу яно прадоўжыцца. Ужо не вернецца той стары свет, які заканчваецца з гэтай хваробай. А што будзе, якія выклікі будучыні нас чакаюць, гэтага мы не ведаем. Даверымся Богу ў яго провідзе і звяртаемся да яго ў малітвах: “Божа, барані Беларусь”.

Запісала Ірына САСНІНА
 




  • Мы в социальных сетях: