Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2026 г. № 97 заснаваны эмблема, флаг і нагрудны знак Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, а таксама зацверджаны палажэнні аб іх, іх апісаннях і выявах.
Эмблема
У адпаведнасці з дакументам эмблема з’яўляецца атрыбутам і адметным знакам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Яе выява размяшчаецца на флагу Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, афiцыйным сайце, ганаровых граматах Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі i падзяках Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Эмблема ўяўляе сабой круг сіняга колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру. У цэнтры круга размешчана выява літары «Q» залацістага колеру, на левай частцы якой накладзена лаўровая галіна таго ж колеру. Унутры літары размешчаны контур тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, у цэнтры якога – абрэвіятура «СТБ».
У верхняй частцы аблямоўкi размешчана выява беларускага арнаменту, у нiжняй – надпiс «ДЗЯРЖАЎНЫ КАМІТЭТ ПА СТАНДАРТЫЗАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».
У якасцi асноўнага каляровага рашэння абраны сiнi колер, якi традыцыйна выкарыстоўваецца ў сферы навукі і тэхнікі.
Дакументам вызначана, што золата сiмвалiзуе сілу, славу, вопыт і традыцыі, срэбра – сумленнасць, сціпласць і працавітасць.

Флаг
Флаг Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі з’яўляецца яго афiцыйным геральдычным сiмвалам.
Ён уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру, у цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў якога размешчана эмблема Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Нагрудны знак
Што тычыцца нагруднага знака адзнакі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі «За ўклад у развіццё сістэмы Дзяржстандарту», то ім узнагароджваюцца работнікі арганiзацый, якiя ўваходзяць у сістэму Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, за значны ўклад у развiццё i ўдасканальванне дзейнасцi сістэмы Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, дасягненне высокiх вынiкаў у рабоце, узорнае выкананне службовых абавязкаў.
Таксама нагрудным знакам могуць узнагароджвацца iншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сістэмы Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі і актыўна супрацоўнічалі з дадзеным камітэтам.
Паўторнае ўзнагароджанне нагрудным знакам не ажыццяўляецца. Дублiкаты нагруднага знака i пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца.

Прававы акт прыняты ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый сістэмы Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь