Наверх

Высокія ўзнагароды ўручаць прадстаўнікам Баранавіч – служачым Міністэрства ўнутраных спраў

07.05.2020 755 Наш край

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 30 красавіка 2020 г. № 153 «Аб узнагароджанні» за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені будуць узнагароджаны:

Палуянчык Аляксандр Міхайлавіч –– старшы па карпусным аддзяленні дзяжурнай службы ўстановы «Следчы ізалятар № 6» упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Брэсцкай вобласці, старшы прапаршчык унутранай службы;

Рылка Аляксандр Уладзіміравіч – камандзір роты міліцыі Баранавіцкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў, капітан міліцыі;

Урбановіч Сяргей Уладзіміравіч – начальнік кіналагічнай службы аддзялення баявога забеспячэння вайсковай часці 7404 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, старшы лейтэнант.

Віншуем з заслужанай узнагародай і жадаем далейшых поспехаў па службе!




  • Мы в социальных сетях: