Наверх

Вiншаванне з нараджэннем Хрыстовым

25.12.2018 533 Наш край

Дарагія чытачы, браты і сёстры!

«Хрыстус нараджаецца!». Ужо больш за дзве тысячы гадоў гэтыя словы лунаюць па ўсёй зямлі. Святло перамагае цемру, Слова становіцца Целам, і сэрцы перапаўняюцца радасцю.

Усіх вас, паважаныя вернікі Баранавіцкага дэканату, жыхары горада і раёна, усіх людзей добрай волі сардэчна віншую са святам Божага нараджэння.

 

Няхай Божае Дзіця народзіцца ў кожным сэрцы і прынясе радасць, мір і супакой у вашыя сем’і .

Ксёндз Валянцін НОВАК, дзекан Баранавіцкага дзеканату Пінскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.



  • Мы в социальных сетях: