У разгар лета на Беларусі традыцыйна адзначаюць Купалле. Сёння гэтыя гулянні аб’ядноўваюць старадаўнія традыцыі і сучасныя тэатралізаваныя канцэрты, вясёлыя гульні.
Не проста пабачыць сапраўднае Купалле, але і прыняць удзел у самым народным свяце беларусаў 6 ліпеня можна і ў Баранавіцкім раёне. Шукаць чароўную папараць-кветку, запальваць магічны агонь і спускаць вяночкі на ваду будуць у Крошыне, Моўчадзі, Пачапаве, Жамчужным, пасёлку Мір.
Народнае гулянне “На Купала ночка мала”, што адбудзецца ў Крошынскім сельскім Доме культуры, пачнецца а 18 гадзіне.
Дом культуры пасёлка Мір запрашае ўсіх на тэатралізаванае прадстаўленне “Шлях да цудоўнай кветкі шчасця”. Пачатак у 22.00.
“Агні Купалля” – такую назву носіць свята, арганізаванае Маўчадскім сельскім клубам. Яно пачнецца ў 23.00.
Пачапаўскі сельскі Дом культуры а 22 гадзіне запрашае на свята “Купалле”.
Народная свята “Купальскі вечарок” адбудзецца ў 21.00 у Жамчужненскім сельскім Доме культуры.