У нашым горадзе святкаванне Дня моладзі прайшло цікава, захапляльна, рамантычна.
Вялікая святочная праграма, якая дазволіла моладзі адчуць сябе неад’емнай часткай грамадства, не пакінула нікога ўбаку. У гэты дзень мерапрыемствы былі настолькі разнастайныя па тэматыцы, форме правя-дзення, што ў кожнага была магчымасць праявіць сябе. На стаянцы Лядовага палаца прайшлі конкурсныя праграмы і паказальныя выступленні байкераў. Жыхары і госці Баранавічаў убачылі сапраўднае шоу. Экстрэмальныя трукі на матацыклах, сілавы экстрым, мноства конкурсаў з выдатнымі прызамі – усё гэта захапіла гледачоў. Свята працягвалася цэлы дзень – сюды ўвайшлі і дыскатэка, і канцэрт моладзёвых гуртоў, і шматлікія конкурсы. Ну а самай рамантычнай часткай свята стаў запуск нябесных ліхтарыкаў, які сімвалізаваў ажыццяўленне ўсіх мар і надзей!