Наверх

Школьная суббота 24 февраля в Барановичском районе

25.02.2024 289 Наш край

laurynavichi25.jpgАпошняя школьная субота лютага ў Лаўрынавіцкай базавай школе прайшла належным чынам. Кожнае мерапрыемства, якое праводзілася, давала навучэнцам магчымасць даведацца пра штосьці новае, карыснае, пазнавальнае. Дзень пачаўся з гадзіны здароўя і спорту, дзякуючы якой зарад бадзёрасці атрымалі ўсе прысутныя шостага школьнага дня. З вучнямі-пачаткоўцамі была праведзена віктарына «Сямейныя справы», а для школьнікаў сярэдняга і старэйшага звяна прайшоў круглы стол «Сям’я – галоўны жыццёвы праект».

Бібліятэкар школы правяла гутарку з вучнямі 1-8 класаў на тэму: «Кніга, я і мая сям’я». Настаўнікі пазнаёмілі вучняў з асноўнымі прынцыпамі, на якіх будуецца сям’я: цярплівасць, узаемадапамога, павага адзін да аднаго, давер і іншыя. Вучні пабылі ў ролі бацькоў і паспрабавалі вырашыць дзіцячыя праблемы рознымі шляхамі.

Чырвоным радком праз усе мерапрыемствы прайшлі словы Рыгора Барадуліна «Радня – працяг твайго зямнога дня». Сапраўды, моцная сям’я мае вялікае значэнне для чалавека ў любым узросце. І проста неабходна ў наш бурлівы час, каб у кожнага чалавека ў жыцці былі дзверы, у якія можна пастукацца ў любы момант. І гэтыя запаветныя дзверы знаходзяцца ў доме, дзе жыве родная сям’я, якая прыме чалавека і ў радасці, і ў дні смутку. Пра гэта і ішла размова ў час правядзення суботніх мерапрыемстваў.

Як і кожны шосты школьны дзень, ва ўстанове адукацыі працавалі аб’яднанні па інтарэсах «Дом лялькі» і «Настольны тэніс». Наступная школьная субота запросіць вучняў на не менш цікавыя мерапрыемствы.

arabovzhshina-25.jpg24 февраля, в рамках реализации мероприятий шестого школьного дня, учащиеся Арабовщинской базовой школы стали участниками познавательной игры «Армейский калейдоскоп», приуроченной ко Дню защитников Отечества и Вооружённых Сил. Мероприятие прошло под девизом: «Есть такая профессия – Родину защищать».

Перед участниками игры вначале выступил Шамкуть Сергей Иванович, участник войны в Афганистане. Он поздравил мальчишек, будущих защитников Отечества,  с праздником, поделился своими воспоминаниями о буднях армейской жизни, героическом прошлом. Затем, разделившись на команды, ребята участвовали в следующих конкурсах: «Шофёры», «Лётчики», «Стрелки», «Готовим технику», «Дозор», «Собери волю в кулак», «Медсестра», «Наши мальчики – наши герои», «Стой! Кто идёт?» и других. После подведения итогов среди участников шестого дня была разыграна шуточная лотерея.




  • Мы в социальных сетях: