Больше фото в телеграм-канале "Мамин дневник"
20 студзеня – шосты школьны дзень – у Лаўрынавіцкай школе традыцыйна прайшоў карысна і пазнавальна. З самага ранку вучні спяшаліся ў школу на сустрэчу з цікавымі мерапрыемствамі і на аб’яднанні па інтарэсах.
Дзень пачаўся з гадзіны здароўя і спорту, на якой прысутныя атрымалі зарад бодрасці і пазітыву. Кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах «Настольны тэніс» і «Дом лялькі» запрасілі ўсіх жадаючых на свае заняткі, якія, як заўсёды, былі праведзены на высокім прафесійным узроўні.
З людзьмі самай мужнай прафесіі на зямлі пазнаёміліся вучні 1-4 класаў пры правядзенні круглага стала «Свет вачыма выратавальнікаў». Рабяты яшчэ раз упэўніліся, што работнікі МНС – людзі з вялікай сілай і вынослівасцю, а таксама пазнаёміліся з гісторыяй пажарнай службы, абмеркавалі прычыны і наступствы надзвычайных сітуацый.
Прафарыентацыйная гульня «Прафесійны кактэйль» адбылася з вучнямі 5-9 класаў. Мэта яе – стварэнне ўмоў для павышэння школьнікаў да сацыяльнага, прафесійнага і культурнага самавызначэння. У народзе гавораць, што чалавек нараджаецца двойчы, лічачы правільны выбар прафесіі другім нараджэннем. Таму мерапрыемства паказала, што ад правільнага выбару прафесіі многае залежыць у жыцці: нашы поспехі і няўдачы, кар’ера, матэрыяльнае і сацыяльнае становішча, наш унутраны стан і нават здароўе. Таму вельмі важна зрабіць правільны выбар прафесіі.
Яшчэ адна школьная субота скончылася. Вучні з добрым настроем і новымі ўражаннямі адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем чакаць наступны шосты школьны дзень.