Наверх

Шестой школьный день 2 апреля в учреждениях образования Барановичского района

02.04.2022 672 Наш край

Мирновская школа
2 апреля 2022 в  рамках работы шестого школьного дня  в ГУО «УПК Мирновская детский сад-средняя школа» Барановичского района  прошли мероприятия, посвящённые Дню единения народов России и Беларуси.

Городищенская школа
2 красавіка для вучняў 7-10 класаў  Гарадзішчанскай сярэдняй  школы імя М.А. Скіпара прайшлі конкурс чытальнікаў “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку” і прэзентацыя-віктарына «Дзве сястры — Беларусь і Расія: агульная гісторыя, культура, лёс». Вучні 5-6 класаў прынялі  ўдзел у конкурсна - гульнявой праграме “Штурвал талерантнасці». Вучні пачатковых класаў правялі конкурс малюнкаў-прэзентацыю “Разам весела крочыць...”, прысвечаны Дню яднання Расіі і Беларусі.

Севрюковская школа
02.04.2022 навучэнцы Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Самыя патрэбныя прафесіі”. Занятак пачаўся з легенды аб узнікненні прафесій у даўнія часы, далей прысутныя прынялі ўдзел у конкурсе загадак “Адгадай прафесію”, гульнях “Пазнай прафесію па трох словах”, “Самая, самая, самая…”, розыгрышы латарэі “Кім я буду сёння” (прафесіі нашай вёскі), рэаліці-гульні па выбранай прафесіі . 
Гурткоўцы пачалі працу над вырабам аловачніцы ў выглядзе вусеня. Праца будзе працягвацца і на наступных занятках.

Лавриновичская школа
Школьная субота на вясенніх канікулах не стала выключэннем для  правядзення цікавых мерапрыемстваў. Тым больш, што  сённняшні шосты школьны дзень выдаўся такім снежным. Гуляючы ў снежкі, абсыпаючы адзін аднаго  снегам, спяшаюцца вучні на сустрэчу са сваімі сябрамі і настаўнікамі.  
Спяшаюцца… і трапляюць на  мерапрыемствы шостага дня. Літаратурны глобус  “Падарожжа па  замежных казках” з вучнямі-пачаткоўцамі  правяла 
Гаўрылік Т.Г., школьны бібліятэкар. Вучні добра ведаюць  казкі беларускіх пісьменнікаў, а вось знаёмства з казкамі замежных пісьменнікаў для многіх стала адкрыццём. 
“Пазнай свой рэгіён”, - пад такой назвай прайшла віктарына  для вучняў 7-11 класаў. Мерапрыемства прайшло  з элементамі віртуальнай экскурсіі. А вучні 5-6 класаў з вялікім задавальненнем  пабывалі на “Гумарыне для сяброў”, якое правёў педагог-арганізатар Мелюх П.І. Шосты школьны дзень прынёс навучэнцам шмат станоўчых эмоцый. 
Наперадзе -  апошняя школьная чвэрць.Гэта значыць, што наперадзе яшчэ столькі ўсяго цікавага!  Столькі поспехаў, добрых і выдатных адзнак, а галоўнае – цікавых і карысных школьных мерапрыемстваў!

Больше фото в нашем телеграм-канале МД



  • Мы в социальных сетях: