Наверх

Самае важнае свята

30.03.2013 336 Наш край

Дарагія ў Хрысце браты і сёстры! Калі Хрыстос уваходзіў у Іерусалім, Яго называлі каралём, сустракалі як сапраўднага валадара. Але Ён выбраў малітву ў Гефсіманскім садзе, а потым страшную пакуту і смерць на крыжы. Калі вялікі камень закрыў Яго грабніцу, Ён прайграў у вачах усяго свету. 

Заўтра будзе самае важнае свята ўсіх хрысціян – Пасха. Каля мільярда веруючых у Езуса, замучанага пры Понціі Пілаце, у чарговы раз аб’явяць усім людзям праўду аб пустой грабніцы і павіншуюць адзін аднаго словамі: «Хрыстос уваскрос!»

Пасхальная раніца, уваскрашэнне і перамога над смерцю адкрылі вочы на праўду. Ён прыйшоў на зямлю не для ўлады, а для выратавання, для жыцця вечнага кожнага з нас.

Жадаю вам, каб Езус жыў у вашых сэрцах, таму што ён – сапраўдны пераможца. Няхай святочны час як у нашых храмах, так і ў нашых сем’ях, прынясе спакой і радасць. Так, як будуць адчынены дзверы храмаў, няхай будуць адчынены дзверы нашых дамоў для родных, сяброў, знаёмых, для цікавых і радасных сустрэч. Узрадуемся –  Езус сапраўды ўваскрос!



  • Мы в социальных сетях: