Наверх

Са «Звяздою» па жыцці

06.06.2012 493 Наш край

«Звязда» – старэйшая з існуючых на сённяшні дзень у краіне газет. Гэта адзінае рэспубліканскае штодзённае беларускамоўнае выданне. Ужо амаль стагоддзе «Звязда» кожны дзень прыходзіць да беларусаў і не толькі.

Нават у час ліхалецця Вялікай Айчыннай газета не спыняла сваёй дзейнасці, хоць і выходзіла часам на шпалерах. Як і тады, сёння «Звязда» таксама аператыўна друкуе на сваіх старонках толькі аб’ектыўную інфармацыю пра самае важнае. 3 9 жніўня 1917 года, калі выйшаў першы нумар «Звязды», звяздоўцы не здрадзілі гэтаму прынцыпу, таму чытачы і сёння давяраюць напісанаму на яе старонках. Сацыяльна-эканамічныя пытанні (адукацыя, ахова здароўя, работа ЖКГ, зарплаты, стыпендыі, пенсіі) – асноўныя на старонках газеты. Вялікая ўвага надаецца культурнаму асяроддзю грамадства, унутранай і знешняй палітыцы беларускай дзяржавы, дзейнасці дзяржаўных органаў, кіраванню на месцах.

Матэрыялы, якія друкуюцца на звяздоўскіх старонках, выклікаюць пачуццё гонару грамадзян за сваю краіну, прыцягваюць увагу дзяржавы да праблем яе грамадзян, асаблівая увага надаецца сацыяльным пытанням, адраджэнню і захаванню народных традыцый, сямейных каштоўнасцяў.

«Звязда» – гэта газета для ўсёй сям’і, для кожнага з нас. Калі вы адчуваеце сябе сваім на сваёй зямлі, калі вы цікавіцеся гісторыяй і культурай сваёй Радзімы, калі хочаце кожны дзень мець у доме беларускамоўнага суразмоўцу і дарадчыка, хочаце мець штодня самую аператыўную і аб’ектыўную інфармацыю з усіх куткоў Беларусі і свету, стаіце на раздарожжы з пытаннем, куды пайсці вучыцца ці як абараніць свае правы, шукаеце парады па медыцыне і вядзенні хатняй гаспадаркі, то выпісвайце і чытайце «Звязду» з тэматычнымі бясплатнымі дадаткамі «Чырвоная змена» (зараз «Чырвонка»), «Жырандоля», «Краіна здароўя», «Мясцовае самакіраванне», «Купі лепшае», «Свая справа», «Насуперак Чарнобылю», «Кантакт», «Алімпіец», «Ахова», «Радар». Кожны тыдзень у пятнічным нумары газеты друкуецца праграма 32 каналаў тэлебачання.

Калі «Звязда» прыходзіць у ваш дом, то гэта яшчэ і магчымасць выйграць шмат прызоў – ад фірмовага парасона да кухоннага камбайна.

Сёння «Звязду» можна выпісаць у кожным аддзяленні паштовай сувязі ці праз «Саюздрук». Для пенсіянераў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны існуе льготны падпісны індэкс, кошт падпіскі па якім зніжаны.



  • Мы в социальных сетях: