Наверх

Разважанні дачніка

30.03.2013 306 Наш край

Пайшоў на пенсію, з палёгкай уздыхнуў:

Нарэшце зажыву і я, як людзі!

Купіў зямлю пад дачу, кустарнік пасадзіў.

Глядзіш, і ягадка свая праз годзік будзе.

Сам хатку збудаваў, нікога не наймаў.

(Ёсць жа ў мяне і галава, і рукі).

За будоўлю, вядома, што бакі намяў,

Але ж не жлукціў я гарэлачку ад скукі.

Шэсць яблынь пасадзіў, дзве грушы,

Сліў, вішань, кусцік вінаграду.

Перавярнуў дзярно. Сказаць я мушу:

Шануйце людзі дачніка пасаду!

Дружу з лапатай, граблямі, сякерай,

Барацьбу вяду стараннна з пустазеллем.

Стаж зарабляў, карпеўшы над паперай,

А на пенсіі, навогул, не прысеў без дзела.

Вясну і лета я на градках ракам,

Бо помачы няма адкуль чакаць.

Парой бываю злосны, як сабака:

Ганяю выпівох – любіцеляў чужое ўзяць.

Думаў, што на дачы ўсе адпачываюць,

Марыў і я часопісы чытаць.

Зразумеў, што клопату тыя не маюць,

У каго няма злашчасных гэтых дач.

Зімой вязу гародніну і садавіну,

Усе ж занятыя – дачка, сынок і зяць.

Адкрыў я вочы на даўно мінулую навіну,

Што ўсе гатовенькае любяць браць.

Надаела: пускаю дачу я пад малаток!

(Цану мне падказаў сусед Раман).

Куплю машыну, падамся на курорт.

Не спатрэбілася дача нікому й дарэмна.

Сакавік. Да сапраўднай вясны яшчэ далёка.

Закраліся сумненні ў мяне на сэрцы.

Капае са стрэх, грэе бок сарока…

Даволі разважаць! Пара ўжо сеяць перцы!



  • Мы в социальных сетях: