Наверх

Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб узнагароджанні. Высокай пашаны ўдастоены і прадстаўнікі Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях

18.07.2022 893 Наш край

На Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале апублікаваны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 244 аб узнагароджанні за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
 
Сярод удастоеных высокіх узнагарод – прадстаўнікі Баранавіцкага ГРАНС.

medal-za-bezuprechnuyu-sluzhbu3-.jpg

Фота з сайта president.gov.by

Медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені ўзнагароджваюцца:

Мазепа Сяргей Барысавіч – галоўны спецыяліст інспекцыі нагляду і прафілактыкі Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», маёр унутранай службы;

Пятрушка Юрый Пятровіч – камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 20 Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Брэсцкае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», прапаршчык унутранай службы.

Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!





  • Мы в социальных сетях: