7 чэрвеня вернікі каталіцкіх парафій горада Баранавічы прынялі ўдзел у Эўхарыстычным шэсці ў гонар урачыстасці Божага Цела. Сотні вернікаў прайшліся працэсіяй па цэнтральных вуліцах горада. Урачыстасць пачалася Імшой у парафіі Узвышэння Святога Крыжа.
Адтуль святочная працэсія пад гукі спеваў рушыла па вуліцах Куйбышава, Горкага, Савецкай да касцёла Маці Божай Фацімскай у мікрараёне Паўночны.
Фота аўтара.