Наверх

Прапушчаны ўдар

06.06.2012 1589 Наш край

Больш сямідзесяці гадоў прайшло з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, але па сёння застаюцца старонкi, якiя слаба цi зусім не вывучаны. Прыступаючы да даследавання, я меркавала, што сапраўдныя абарончыя баі вяліся ля Брэста і на Дняпры. І якім было маё здзіўленне, калі даведалася аб мужнасці абаронцаў нашага краю. У данясенні аднаго са штабоў вермахта паведамлялася: «26 чэрвеня супраціўленне праціўніка адзначана толькі на левым фланзе 4-й арміі паўднёвей Беластока, а таксама ў раёне дзеянняў 2-й танкавай групы каля Баранавіч».

У гэты час вяліся баі ўжо каля Мінска… Воінам, якія цаной свайго жыцця спрабавалі спыніць ворага на подступах да Баранавіч, прысвечана гэта праца.

Паважаныя жыхары горада і раёна! Усе, хто памятае аб падзеях пачатку вайны на тэрыторыі нашага раёна і горада, прашу вас звязацца са мной для запісу вашых успамінаў пра чэрвень 1941 года. Тэл. 43-09-05. Можна даслаць успаміны па адрасу: 225316, Жамчужненская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна, Дубейка І.І. 

Напярэдадні

11 ліпеня 1940 года. Беларуская асобая ваенная акруга была перайменавана ў Заходнюю асобую ваенную акругу (ЗахАВА). У чэрвені 1940 года войскі акругі ўзначаліў генерал-палкоўнік Д.Р. Паўлаў, якому да гэтага не даводзілася камандаваць аб’яднаннямі: корпусам, арміяй, буйнымі групоўкамі войск у значных аперацыях, ён не прайшоў адпаведнай штабной школы.

Заходнюю граніцу Беларусі не паспелі пераабсталяваць перад вайной. Пачалося будаўніцтва сеткі ваенных аэрадромаў, масава перамяшчаліся склады баявога і тылавога вайскавога забеспячэння. Былі складзены праекты разгортвання шпіталяў, ажыццяўлялася мабілізацыйная работа ва ўстановах і на прадпрыемствах, іншыя абаронныя мерапрыемствы. У большасці сваёй мерапрыемствы абароннага характару былі запозненымі, зыходзілі з ваеннай дактрыны, быццам баі пачатковага перыяду вайны на тэрыторыі Беларусі будуць непрацяглымі, затым яны будуць перанесены на тэрыторыю праціўніка.

Згодна з перадваеннымі аператыўнымі планамі, войскі ЗахАВА павінны былі прыкрыць 470 кіламетраў заходняй граніцы. Войскі размяшчаліся невялікімі групоўкамі на глыбіню да 400-450 кіламетраў ад граніцы. Прыкрыццё граніцы будавалася ў два эшалоны. Брэсцкі напрамак абарfняла 4-я армія, якая адносілася да першага эшалона. Да другога эшалона адносіліся войскі 10-й арміі, у тым ліку 155-я стралковая дывізія, што стаяла пад Баранавічамі. Сярэдняя аператыўная шчыльнасць – 47 кіламетраў на дывізію першага эшалона. Для заняцця сваіх участкаў абароны па трывозе дывізіям першага эшалона адводзілася ад 3 да 16 гадзін, дывізіям другога эшалона – да 18-20 гадзін. У непасрэднай блізасці ад граніцы размяшчаліся толькі асобныя роты і батальёны. Галоўныя сілы дывізій першага эшалона знаходзіліся ў месцах пастаяннай дыслакацыі за 15-40 кіламетраў ад граніцы і займаліся баявой падрыхтоўкай. Другі эшалон прыкрыцця граніцы меў задачу нанясення контрудараў па часцях праціўніка ў выпадку, калі яны прарвуць абарону першага эшалона. Напрамак Брэст–Баранавічы не меў густой сеткі ваенных фарміраванняў і быў слаба прыкрыты. 

Чырвоная Армія не была падрыхтаванай да вайны. Укамплектаванасць мехкарпусоў ЗахАВА афіцэрамі-танкістамі складала 45-55 працэнтаў. Напярэдадні вайны 77,8 працэнта самалётнага парка акругі складалі састарэлыя тыпы машын, яны мелі малую хуткасць і слабае ўзбраенне. Па ўспамінах ветэранаў, новым самалётам, што паступалі на ўзбраенне, не хапіла гаручага, іх пакінулі ў Бабруйску, а лётчыкам загадалі ехаць да месца службы на граніцу. Зянітныя палкі знаходзіліся на зборах пад Мінскам. Многія часткі былі ў лагерах, тэхніка і зброя знаходзіліся ў разабраным выглядзе. Як сведчыць аўтар даследавання «1941 год. Пропущенный удар» Р. Ірынархаў, «очень много неясных распоряжений и указаний, полученных войсками Западного округа перед началом боевых действий, не имеют ответа и по сей день:

–  запрет на рассредоточение авиации округа перед войной;

–  изъятие боекомплектов из дотов, танков, самолетов и сдача их на склады;

–  полученное 21 июня 1941 года указание на просушку топливных баков самолетов;

–  приказ на изъятие с пограничных застав автоматического оружия для осмотра;

–  сообщение в приграничные части о пролете через границу больших групп немецких самолетов и запрете ведения по ним огня».

Асноўным сродкам у войсках ЗахАВА заставалася тэлефонная сувязь, якая ажыццяўлялася праз маланадзейныя паветраныя лініі, бо падземны кабель па тэрыторыі Беларусі планавалася пракласці толькі ў 1942 годзе. У ЗахАВА прадугледжваліся меры скрытага кіравання войскамі пры дапамозе кодаў, кадзіраваных карт. Адкрытыя размовы, нават па ваенных лініях, катэгарычна забараняліся, вінаватыя падлягалі строгім мерам пакарання.

У савецкіх войсках у перадваенныя гады прайшлі масавыя рэпрэсіі, падчас якіх загінулі многія вопытныя генералы і афіцэры. На змену рэпрэсіраваным кадрам у войскі прыйшлі генералы і афіцэры, якія раней не кіравалі буйнымі вайсковымі аб’яднаннямі. Больш за 55 працэнтаў камандных кадраў знаходзілася на пасадзе менш, чым паўгода, толькі чвэрць з іх займалі пасаду больш года. Доля людзей з вышэйшай адукацыяй сярод каманднага саставу ў 1940 годзе складала 2,9 працэнта. Як сведчаць крыніцы, да 13,6 працэнта ваеначальнікаў займалі пасты нават без ваеннай адукацыі. Да вайны формамі навучання войск былі: камандна-штабныя выхады ў поле, штабныя трэніровачныя заняткі, камандна-штабныя вучэнні без абазначэння войск і тылоў. У час вучэнняў не адпрацоўвалася арганізацыя ўзаемадзеяння штабоў армій і карпусоў з авіяцыяй.


Успаміны Тасмінскага Іосіфа Ігнатавіча:

«Мне, яшчэ зусім маладому камандзіру, былі бачны недахопы падрыхтоўкі Чырвонай Арміі да вядзення баявых дзеянняў ва ўмовах сучаснай вайны. Гэта – празмернае захапленне страявой падрыхтоўкай і практыкай штыкавога бою, занадта строгае патрабаванне выконваць устаўныя прадпісанні ў адносінах каман-

дзіраў з салдатамі. Гэта – слабое веданне асабовым складам навейшага ўзбраення, конная цяга цяжкіх артылерыйскіх гармат».

 

 

 

 


Успаміны памочніка начальніка штаба артылерыі 55-й стралковай дывізіі Д.А. Марозава:

«На командно-штабных играх, учениях мы «прорывали» укрепленные полосы. Мы намеревались громить напавшего на нас врага на его же территории. Мы всё время наступали, и всё время побеждали «синих», «зеленых» и прочих условных противников. Получалось так, что они всегда оказывались слабее нас.

Для наступления мы сосредоточивали до сорока орудий на один километр фронта, а если действовали танки, то было достаточно и двадцати орудий – это соответствовало положениям Боевого устава артиллерии 1937 года. На учениях было грешно создавать для своих войск трудные условия. В нашем представлении война выглядела легкой, не требующей больших жертв.

Оборонялись на учениях реже, этот вид боя был не в моде, применялся при крайней необходимости и то лишь на отдельных участках. Наша оборона заранее считалась неприступной для любого врага. Отход мы на учениях не отрабатывали».

Баранавіцкі напрамак абаранялі воіны:

4-й арміі:

14-га мехкорпуса пад камандаваннем генерал-маёра Аборына Сяргея Іванавіча;

47 стралковага корпуса:

121-й стралковай дывізіі (сд) пад камандаваннем палкоўніка Сафонава Дзмітрыя Патапавіча (налічвала каля

10 838 чал.),

143-й сд пад камандаваннем палкоўніка Зыкава Пятра Максімавіча (налічвала каля 5 919 чал.),

55-й сд пад камандаваннем палкоўніка Іванюка Дзмітрыя Іванавіча (налічвала каля 11 313 чал.);

Рэзерва арміі:

155-й сд пад камандаваннем палкоўніка Аляксандрава Пятра Аляксеевіча (налічвала 12 033 чал.),

17-га механізіраванага корпуса пад камандаваннем генерал-маёра Пятрова Міхаіла Пятровіча (налічваў 15 678 чал.),

27 танкавая дывізія пад камандаваннем палкоўніка Ахманава Аляксея Восіпавіча.

Стралковыя дывізіі фарміраваліся ў розных месцах. 121-я сфарміравана ў Магілёўскай вобласці ў 1939 годзе. Месцам яе дыслакацыі значыўся Бабруйск. 11 чэрвеня 1941 года ў 6.00 дывізію пачалі перапраўляць калонай па маршруту: Бабруйск–Старыя Дарогі–Слуцк–Слонім. Афіцыйнай была версія, што дывізія ідзе прыкрываць дзяржаўную граніцу.

143-я стралковая дывізія перапраўлялася з Гомеля ў раён Баранавіч (на ст. Лясная) 22–24 чэрвеня і адразу ўступала ў бой.

155-я стралковая дывізія сфарміравана ў верасні 1939 года ў Калінінскай ваеннай акрузе. Дывізія прымала ўдзел у савецка-фінскай вайне, дзе самастойнасцю поглядаў і прыняцця рашэнняў ўжо тады вызначыўся камандзір дывізіі Аляксандраў. 13 ліпеня 1940 года атрымала загад на адпраўку ў Баранавічы. Па ўспамінах стралка-наводчыка зенітнага разліку роты супраць-

паветранай абароны 786 стралковага палка 155-й стралковай дывізіі Р.Г. Галімава, іх састаў прывезлі ў дывізію ў чэрвені 1940 года. Па дарозе з Узбекістана састаў папаўняўся воінамі розных нацыянальнасцей. Там былі узбекі, таджыкі, татары, армяне, рускія, беларусы, асеціны, лезгіны.

 

 

 


Успаміны памочніка начальніка штаба артылерыі 55-й стралковай дывізіі Д.А. Марозава:

«В мае 1941 года штаб артиллерии и все артиллерийские части 55-й стрелковой дивизии выехали в Уреченские лагеря, расположенные километрах в пятнадцати к востоку от Слуцка. Оказавшись на новом месте, подразделения сразу приступили к занятиям. После 22 июня дивизия получила приказ сосредоточиться в районе Березы-Картузской, в ста километрах от Бреста. Стрелковым полкам округ подавал автотранспорт, и они должны были прибыть на место к 24 июня. Артиллерия на конной тяге совершала 200-километровый марш своим ходом и сосредоточивалась к исходу 26 июня. 111-му стрелковому полку со средствами усиления приказано занять оборону перед рекой Мышанка. 107-й стрелковый полк направлялся в Барановичи».

У сярэдзіне чэрвеня пачалі пашыраць Абуз-Ляснянскі палігон (другая назва – Скобелеўскі): карчавалі лес, будавалі дарогі, тэрміналы для размяшчэння тэхнікі, абсталёўвалі лагер. Палкам адводзіўся тыдзень на ўладкаванне лагеру, але работа не была скончана да 21 чэрвеня.

 На нядзелю планаваўся адпачынак, а з 23 чэрвеня былі запланаваны баявыя стрэльбы. Спецыяльна выдзеленыя камандзіры займаліся пачатковай ваеннай падрыхтоўкай мабілізаваных пад выглядам вучэбных збораў мясцовых жыхароў. На палігоне перад вайной знаходзілася 36 гаўбіц Б-4, якія з’яўляліся самым цяжкім узбраеннем тагачаснай Чырвонай Арміі.

Асаблівасцю Б-4 з’яўляўся лафет з гусенічным ходам, які забяспечваў магчымасць весці стральбу з грунта без выкарыстання спецыяльных платформ. Па словах кіраўніка штаба 4-й арміі Сандалава Л.М. «…у станции Обуз-Лесная весной 1941 года имелось 480 152-мм орудий для формирования десяти артполков».

Для вядзення ваенных дзеянняў можна было прымяніць старыя польскія і нямецкія ўмацаванні ў раёне Баранавіч, прыкрытыя невялікімі рэчкамі, балотамі і цэлай сістэмай шлюзаў, якія прадназначаліся для затаплення нізкіх участкаў водамі рэк Шчары і Сервечы. Іх можна было перад вайной рэканструя-ваць і выкарыстаць у далейшым як лінію абароны. Але нічога не было зроблена для падрыхтоўкі гэтых рубяжоў.

У сярэдзіне чэрвеня сярод каманднага састава ўзмацніліся чуткі аб пагрозе вайны. Каманднаму складу адмянілі адпачынкі, забаранілі адсылаць сем’і ўглыб краіны. У магазінах утвараліся чэргі, куплялася ўсё падрад: мука, цукар, соль, мыла, запалкі. Мясцовыя жыхары спяшаліся збыць савецкія грошы.

У Баранавічах размяшчалася ўпраўленне 17-га мехкорпуса, які знаходзіўся ў стадыі фарміравання і не быў гатовы да вядзення ваенных дзеянняў. На корпус прыходзілася ўсяго 63 танкі, 38 бронемашын, 54 гарматы, 37 82-мм мінамётаў і 480 аўтамашын. Грузавых машын было мала для падвозу боепрыпасаў. Пры гэтым адсутнічалі сродкі сувязі, боепрыпасы, стралковая зброя.

27-я танкавая дывізія 17-га мехкорпуса была сфарміравана ў сакавіку 1941 года. Да вайны дывізія не была сфарміравана канчаткова. Воіны былі забяспечаны стралковай зброяй на 30-35%. Захаваўся цікавы дакумент аб стане 17-га мехкорпуса перад вайной. У дакладзе аб фарміраванні 17-га механізіраванага корпуса              № 1090 ад 3 мая 1941г. гаварылася:

«Фарміраванне праводзіцца пры адсутнасці якой-небудзь базы. Карпусныя часткі не маюць казарменных памяшканняў, за выключэннем 22 матацыклетнага палка, які мае казарменны фонд, прадастаўлены за кошт 155-й стралковай дывізіі. Кватэр для размяшчэння камсастава не маецца. Асабліва востра гэта пытанне стаіць ў Баранавічах і Іўі.

Камандна-кіруючым саставам дывізіі ўкамплектаваны на 15-20%. Асабліва дрэнна ўкамплектавана 27 танкавая дывізія. Малодшы камандны састаў забяспечаны на 11%. Ён недысцыплінаваны і мае недастатковую ваенную падрыхтоўку.

Радавым саставам дывізія будзе да канца месяца ўкамплектавана на 90-95%, пры чым на 90-100% гэта будуць навабранцы сакавіцкага прызыву. Якасць папаўнення – да 50% навабранцаў з адукацыяй да 4 класаў.

Па стану на 25.4.41 часткі ўкамплектаваны:

цяжкімі танкамі «КВ» – 0%, сярэднімі танкамі «Т-3» – 0%, лёгкімі танкамі «Т-25» – 100%, малымі танкамі «Т-38» – 0%, бронемашынамі «БА-10» –                20%.

Танкі Б-1 эксплуатаваліся з 1933 года, вельмі зношаныя і патрабуюць рамонту. Танкі Т-25 прыбылі з капітальнага рамонту, якасць якога вельмі нізкая. На ўсіх танках адсутнічаюць камплекты інструментаў і запасных частак. Запаснымі часткамі для аднаўлення машын корпус не забяспечаны.

Бакі машын запраўлены поўнасцю. Запасаў гаручага няма і нямя для яго ёмістасцей.

Боепрыпасамі забяспечана галоўным чынам 209 МСД (патронамі, гранатамі і 76 мм зарадамі для гарматы ўзору 1936 г.). 27-я танкавая дывізія мае запас: 998 – асколачных снарадаў, 10 668 – бранябойных, 5 398 штук вінтовачных патронаў, але не мае саміх вінтовак. Асноўнымі відамі боепрыпасаў для танкавай зброі дывізіі не забяспечаны.

Палітычна-маральны стан. Прыбываючае папаўненне паказвае глыбокае разуменне сучаснай міжнароднай абстаноўкі. Але ёсць выпадкі амаральных з’яў. Так, у 209 МСТ перавярнулася машына, якую вёў у п’яным выглядзе шафёр. У выніку гэтага меліся чалавечыя ахвяры. У 36 асобым батальёне сувязі меліся часовыя перабоі ў харчаванні. Чырвонаармеец Кабурскі напісаў жонцы пісьмо з просьбай прадаць карову, каб прыслала яму грошай. У 27-й танкавай дывізіі, дзе былі сур’ёзныя праблемы з размяшчэннем, 5-6 дзён не было гарачай ежы. І зараз у гэтай дывізіі з-за недахопу катлоў не налажана харчаванне.

Камандзір 17-га мехкорпуса генерал-маёр Пятроў».

27-я танкавая дывізія павінна была па штату мець 8 675 чалавек, а рэальна мела перад вайной 3 550 вайскоўцаў, гэта значыць была ўкамплектавана на 41%. Дывізія мела радавы састаў 25-ці нацыянальнасцей. З 3 550 чалавек 885 маглі не разумець рускую мову, 2 695 чалавек былі рускімі, беларусамі, украінцамі. Наяўнасць вялікай колькасці нацыянальнасцей, дрэнна валодаючых і зусім не валодаючых рускай мовай, абцяжарвалі падрыхтоўку.

Баранавіцкі аэравузел

Баранавічы з’яўляліся абласным горадам. Па планах камандавання ваенна-паветраных сіл гораду з цягам часу прадстаяла стаць моцным аэравузлом, для чаго пачала фарміравацца адпаведная тылавая база: дзве зенітныя батарэі, 190-ты батальён аэрадромнага абслугоўвання. Тут таксама базіраваўся адзін з двух асобных разведпалкоў ЗахАВА – 314, і адданая яму 314-я авіябаза (камандзір – палкоўнік Т.Р. Цюрын). На ўзбраенні меў 5 самалётаў СБ, 28 – Як-2 і Як-4. Да старых самалётаў не было матораў, таму яны не маглі падняцца ў паветра. А на новых самалётах лётчыкі не навучаны былі лятаць. Толькі з 15 чэрвеня сталі пастаўляць новыя тыпы самалётаў. У горадзе фарміравалася 60-я знішчальная авіядывізія (камандзір – палкоўнік Татанашвілі Яўстафій Захаравіч). Асноўныя аэрадромы дывізіі ў Слоніме, Івацэвічах і Лунінцы знаходзіліся на рэканструкцыі. Да пачатку вайны авіядывізія мела штаб і 4 палкі, але баявой матэрыяльнай базы не было, толькі вучэбная. У Баранавічах размяшчаліся ўпраўленне дывізіі і 186, 187-ы палкі. Супрацьпаветра-ную абарону Баранавіцкага брыгаднага раёна ўзначальваў палкоўнік К.І. Шафранскі.

Як сведчаць  архіўныя дакументы, 22–24 чэрвеня авіяцыя праціўніка дзейнічала на малых вышынях, групамі ад 3 да 80 самалётаў адначасова, пры гэтым па населеных пунктах (Гродна, Баранавічы, Мінск, Брэст і інш.) наносілі ўдары за суткі да 300-500 самалётаў. Падчас бамбардзіровак праціўнік прымяняў фугасныя і запальныя бомбы вагой ад 50 да 500 кілаграмаў кожная.

Данясенне камандуючаму Баранавіцкай супрацьпаветранай абароны ад 24 чэрвеня 1941 года начальніка супрацьпаветранай абароны горада Ліды, камандзіра 22903029 СПА капітана А. Сушарава: 

«За час з 22.06 па 24.06 авіяцыя праціўніка вялікімі групамі па 29, 32, 15 самалётаў праводзіла бамбардзіроўкі аб’ектаў і горада пікіруючым бомбакіданнем. Кожная серыя бомб складалася з 4 асколачных і 1 фугаснай бомбы. Варонка ад фугаснай бомбы атрымлівалася радыусам 6 м і глыбінёй 3,5 м. 25% бомб не разарвалася».

Успаміны камандзіра 155 стралковай дывізіі генерал-маёра П.А. Аляксандрава:

«Утром 24 июня мне доложили, что авиация немцев до 60 самолётов в ночь с 22 на 23 июня подвергла сильной бомбардировке аэродром г. Барановичи, а 23 июня в течение всего дня по 9–12 самолётов бомбило г. Барановичи.

Все гражданские учреждения из города эвакуировались. Весь наличный транспорт, а также автомашины, прибывшие за боеприпасами и горючим, были использованы для эвакуации семей офицеров. Часть семей офицеров была отправлена железнодорожным эшелоном, остальные ушли пешком. По данным, эшелон в пути подвергся бомбардировке и семьи разбежались в леса».

За суткі немцам удалося значна прасунуцца па нашай тэрыторыі. Фронт імкліва набліжаўся да Баранавіч. Вечарам 23 чэрвеня ў Баранавічах села яшчэ адна пяцёрка «мігаў» – тых, што засталіся ад 129-га знішчальнага авіяпалка 9-й авіядывізіі. Ім была пастаўлена задача – патруліраваць неба над аэрадромам. Полк здзейсніў за 22–23 чэрвеня 125 самалёта-вылетаў, звязаных з прыкрыццём наземных войск. 314-ты разведавіяполк зрабіў 127 вылетаў.

У 314-м разведавіяпалку служыла адна з лётчыц – Марыя Ільінічна Талстова. Яна не змагла зрабіць ніводнага баявога вылету і была пераве-
дзена санінструктарам стралковай дывізіі. Болей 100 параненых байцоў жанчына вынесла с поля бою. Пазней яна будзе адной з чатырох лётчыц СССР, якія ляталі на штурмавіках Іл-2 у гады вайны.

Днём 23 чэрвеня самалётаў ворага не было. Як толькі сцямнела, пачуўся рокат матораў, пасля візг падаючых бомб. Пасля бамбардзіровак 314-ты разведвальны авіяполк, 129-ты і 162-гі знішчальна-авіяцыйныя палкі страцілі большую частку сваіх машын.

 Вядома, што раніцай таго самага дня немцы скінулі парашутны дэсант на баранавіцкі аэрадром. Але салдаты 84-га лёгкага артылерыйскага палка сваім агнём знішчылі фашысцкіх дэсантнікаў. У выніку бамбардзіровак толькі склад № 932 у Баранавічах 22 чэрвеня страціў 767 тон дызпаліва і 917 тон аўтабензіну.

Аддзел забеспячэння палівам Заходняга фронту паведамляў штабу фронту, што на 23 чэрвеня 1941 года на складах фронту засталося ўсяго 50 тон дызельнага паліва. Арыштаваны Д.Г. Паўлаў паведамляў: «Яшчэ ў першы дзень 300 т паліва было адпраўлена ў Баранавічы. Астатняе гаручае знаходзілася па плану Генштаба ў Майкопе. Далей Баранавіч гаручае пайсці не магло з-за пашкоджання чыгуначных ліній».

Дрэнна забяспечваліся вайскоўцы і харчаваннем. Страціўшы ў баях палявыя кухні і склады з правіянтам, чырвонаармейцы харчаваліся ўсухамятку.

«Оперативная сводка № 3 к 22.00 23.6.41 штаб Запфронта Минск

…Четвертое. Положение частей резерва фронта:

155-я стрелковая дивизия – на подходе к Волковыск;

 121-я стрелковая дивизия выходит в ночь на 24.6.41 г. в направлении Волковыск и к утру 25.6.41 г. (двумя ночными переходами) сосредоточивается в районе ф. Борки, Кобыляки (соответственно – 2 и 8 км) южнее Волковыск;

55-я стрелковая дивизия к утру 24.6.41 г. сосредоточивается в районе Ружаны;

143-я стрелковая дивизия сосредоточивается Обуз Лесьна. На ст. Бытень прибыло 15 эшелонов, в пути 4 эшелона.

Начальник Оперативного отдела генерал-майор Семенов».

Паўлаў даў загад раніцай 24 чэрвеня 121-й стралковай дывізіі ад Слоніма, 14-м механізіраваным корпусам ад  в. Сялец выбіць праціўніка з Ружан, а пасля і Пружан і перакрыць яму дарогу на Баранавічы. Але ён, прымаючы неабгрунтаваныя рашэнні, не ўлічыў рэальнай абстаноўкі на фронце.

(Працяг будзе)

 


У абароне баранавіцкай зямлі можна выдзеліць некалькі этапаў: 24–25 чэрвеня – баі на рацэ Шчарыў раёне вёсак Мілавіды, Тартакі, Лясная; 26 чэрвеня – абарона Баранавіч і ваколіц; 28 чэрвеня – баі ў час прарыву з акружэння рэштак беластоцкай групоўкі.

На трэці дзень вайны на граніцы ля Брэста, Маларыты яшчэ ішлі баі. Група з асобных падраздзяленняў 205-й механізаванай, 22-й танкавай і 6-й стралковай дывізій вяла баі ў акружэнні. Камандарм 4-й арміі генерал Карабкоў А.А. у 9.30 дакладваў камандаванню фронтам: «Слабакіруемыя часткі, напалоханыя атакамі з нізкіх палётаў авіяцыі праціўніка, адыходзяць у беспарадку, не ўяўляючы сілы, здольнай стрымаць ворага. Папоў і Аборын праяўляюць няўстойлівасць, раней часу адводзяць часткі і асабліва штабы». 

Не спадзеючыся на знішчэнне прарваўшыхся ў тыл танкаў праціўніка, штаб 4-й арміі да 6.00 24 чэрвеня пераехаў у раён Сіняўкі, прыкладна за 90 кіламетраў ад лініі фронту, часовае ўпраўленне фронтам – у Нясвіж.

У 9.00 камандуючы 4-й арміяй Карабкоў падпісаў указ

№ 5, у якім ставіліся задачы:

55-й стралковай дывізіі заняць абарону на рубяжы Добры Бор – Гавенавічы (Падгорная) – Волька;

з танкаў 22-й і 3-й танкавых дывізій сфарміраваць атрад для контратак на баранавіцкім і слонімскім накірунку;

боепрыпасы атрымліваць у Слуцку, паліва – у Баранавічах.

Камандзіру 121-й стралковай дывізіі было загадана арганізаваць абарону Слоніма. Пастаўлена задача прыкрыць баранавіцкі накірунак і забяспечыць выгрузку частак 143-й стралковай дывізіі. Аднак да месца дыслакацыі не дабралася трэць складу 121-й дывізіі. Гаручае было на зыходзе, аўтатранспарту дывізія не атрымала. Артылерыя стралковых палкоў, дывізійная артылерыя на коннай цязе рухаліся асобнай калонай і не паспелі да месца дыслакацыі. Цяжкія гаўбіцы павінны былі даставіць эшалонам, чаго таксама не зрабілі. Боепрыпасаў меўся адзін камплект, супрацьтанкавых мін не было зусім. Немцы падыйшлі да ўскраіны Слоніма. Часу на стварэнне абароны не было. 17-я танкавая дывізія генерал-маёра фон Арніма заняла заходнюю частку горада. 121-я дывізія да 9 гадзін 24 чэрвеня адыйшла за раку, заняла рубяжы паўднёвей Слоніма. Тут адкрываліся толькі асобныя стралковыя ячэйкі. Перад імі не было ўста-

ноўлена ні мін, ні інжынерных загароджванняў. Чырвонаармейцы займалі адкрытыя пазіцыі, выкарыстоўваючы для маскіроўкі дрэвы, ямы, кусты. Побач, на роўнай мясцовасці, стаялі артылерыйскія гарматы і асобныя танкі. У гэты дзень дывізіяй было падбіта 35 танкаў, зянітчыкі знішчылі 13 самалётаў. Але і чырвонаармейцы панеслі значныя страты. У 297-м лёгкім артылерыйскім палку загінулі камандзір дывізіёна лейтэнант Юрганаў, камандзір батарэі лейтэнант Мошкін, начальнік разведкі лейтэнант Шчарбакоў.

 

Знаходзіўшыяся на маршы галоўныя сілы 155-й дывізіі каля 4 гадзін раніцы ў раёне Азярніц сутыкнуліся з часткамі 17-й і 18-й танкавых дывізій 47-га мехкорпуса гітлераўцаў, якія ударылі па флангу дывізіі. Для чырвонаармейцаў сустрэча з ворагам была нечаканасцю.

Танкі фашыстаў наступалі асобнымі групамі па 10-15 машын. Яны падтрымліваліся адначасова батальёнам пяхоты і супрацьтанкавымі гарматамі, якія рухаліся ўслед за танкамі. Захапіўшы патрэбны рубеж, немцы адразу ўстанаўлівалі там гарматы. Пасля гэтыя групы драбіліся на больш дробныя групы (2-3 танкі і гармата супрацьтанкавай абароны). Контратакі нашых танкаў пры такіх умовах сустракаліся ўзмоцненым агнём праціўніка і захлыналіся. 155-я стралковая дывізія панесла значныя страты і пачала адступленне на ўсход. Камандзір Аляксандраў каля 7.00 далажыў у штаб фронта, што вядзе бой з ворагам, няма паліва, боепрыпасаў, фуражу, транспарту. Пазней ён паведаміў, што часткі дывізіі рассеялі атрад праціўніка. Пры гэтым захапілі карту, з якой стала вядома, што ў накірунку Пружаны-Слонім наступае 48-ы матарызаваны корпус фашыстаў, у накірунку Кобрын-Быцень рухаліся 24-ы матарызаваны і 12-ы армейскі карпусы. Гэта была група Гудэрыяна, аднак у штабе фронту не адразу гэта зразумелі.


Данясенне камандзіра 155 стралковай дывізіі Аляксандрава П.А. ад 24 чэрвеня:

«Дакладваю, што ў выніку бою разведбата і 659 СП 24.6.41г. ў 5-6 км ад Слоніма з мотамехчасткамі праціўніка знішчана 2 легкавыя аўтамашыны праціўніка з зянітнымі ўстаноўкамі і 2 матацыклы. У машыне падабраны дзве польскія карты. На адной нанесена абстаноўка. 23.00 23.6.41 г. асобныя самалёты бамбілі часткі дывізіі. З 4.00 24.6.41 г. перадавыя танкі праціўніка праяўляюць актыўнасць

у напрамку Слоніма. Палёты разведвальных, бамбардзіровачных і штурмавых самалётаў над вайсковымі часткамі не спыняюцца. У 7.00 збіты адзін разведсамалёт праціўніка. У 8.15 збіта яшчэ 2 самалёты. Сувязі з суседзямі, акрамя 121 СД, устанавіць не ўдалося. Абстаноўка перад фронтам зусім не зразумелая. Адзіночныя ваенаслужачыя, у тым ліку і параненыя, сцвярджаюць, што праціўнік 23.6.41 г. заняў Бярозу-Картузскую і яго мотамехчасткі накіроўваюцца на Баранавічы і Слонім».

У 9.00 дывізія вымушана была адыйсці і заняць абарону ля вёсак Чапялёва – Добры Бор. У 11 гадзін завязаўся бой, у якім вызначыліся афіцэры 155-й: камандзір 659-га стралковага палка Васіль Іванавіч Шышлоў, камандзір 378-га ГАП маёр Пётр Міхайлавіч Ражановіч, камбат капітан Т. Андрэеў, камандзір дывізіёна капітан Рашэтнікаў, камандзір 129-га разведбата капітан Н.К. Дзмітрыеў. Чырвонаармеец 178-га асобага супрацьтанкавага дывізіёна С.Е. Шчарбін пад агнём праціўніка вынес цяжкапараненага камандзіра 2-й батарэі лейтэнанта А.І. Нікульшына. У бой былі ўведзены 25 танкаў 14-га мехкорпуса Аборына С.І. Застаўшыяся танкі не мелі магчымасці папоўніць боекамплект, закончылася паліва. Бліжэй да вечара баявыя машыны пачалі выводзіцца са строю экіпажамі.

Камандзір 155 стралковай дывізіі сваёй уладай арганізаваў перакідванне боезапасу наяўным аўтатранспартам з дывізійных складоў з Баранавічаў, што дазволіла дывізіі на працягу 2 сутак паспяхова весці інтэнсіўны агнявы бой, выкарыстоўваючы ўсе магчымыя сродкі. Калі б хаця палова нашых воінскіх фарміраванняў так ваявала, то магчыма развіццё сітуацый у прыгранічных раёнах не мела б такога катастрафічнага характару.

Штаб фронта пасля ўзмоцненай бамбардзіроўкі пераехаў вечарам 24 чэрвеня у раён Баравая у 22 кіламетрах на ўсход ад Мінска, дзе не было абсталяванага вузла сувязі. Сувязь з арміямі праз дэлегатаў, якія дастаўлялі паведамленні на самалётах ці аўтамабілях, была не надзейнай, і большасць паведамленняў да адрасатаў не трапляла.


Оперсводка № 5 к 22.00 24.6.41 г. Штаб Запфронта. Боровая

…Пятое. 4-я армия потеряла средства управления. Штаб армии разделен на группы по руководству отрядами. Командующий армией, член Военного совета, начальник штаба, начальник оперативного отдела штаба выехали в войска для личного руководства боем. Данных о положении частей армии в течение 24.6.41 г. не поступало, высланные делегаты связи из армии еще не вернулись…

Седьмое.

а) 155 стрелковая дивизия на марше из района Зельва на Волковыск с задачей к утру 25.6.41 г. выйти на рубеж севернее Волковыска.

б) 121-я стрелковая дивизия была передана в 4-ю армию с задачей вывода ее в район Ружаны.

в) 55-я стрелковая дивизия передана в состав 4-й армии, ее части на рубеже 20 км юго-западнее Барановичей.

г) 143-я стрелковая дивизия продолжает сосредоточение в район Обуз Лесьна.

Восьмое. 17-й механизированный корпус получил задачу из района Барановичи перейти в район Слоним для занятия обороны по р. Шара…

Десятое. В воздухе полное господство авиации противника. В городах большие пожары и разрушения.

Одиннадцатое. Связь и управление войсками чрезвычайно затруднены ввиду полного отсутствия проволочной связи, недостатка, в результате потерь, в радио и подвижных средствах связи.

Двенадцатое. Силами 121-й стрелковой дивизии и 14-го механизированного корпуса решительно атаковать противника от Ружаны в общем направлении на Пружаны.

Начальник штаба Западного фронта генерал-майор Климовских.

Як відаць з данясення, штаб фронту не валодаў інфармацыяй аб рэальным становішчы спраў і арыентаваўся на свой загад мінулага дня. На 24 чэрвеня Д.Г. Паўлаў паставіў войскам 4-й арміі невыканальную задачу: узяць назад Ружаны, пасля Пружаны сіламі 47-га корпуса, сувязі з якім не было, танкамі, якіх ужо фактычна не існавала. У арміі не было боепрыпасаў, паліва і падтрымкі авіяцыі, у якой яна мела жыццёвую патрэбу. Вайсковыя злучэнні адыходзілі да Шчары. Сувязь паміж штабам фронту і штабам 4-й арміі амаль адсутнічала. 121-ю стралковую дывізію 24 чэрвеня пасылалі спачатку пад Ружаны, пасля 2-мя начнымі маршамі – пад Ваўкавыск. З успамінаў Сандалава можна зрабіць выснову, што паніка і неразбярыха панавалі сярод ваеннага кіраўніцтва.

З успамінаў генерала арміі Л.М. Сандалава:

 «Около полуночи возвратились один за другим командиры штаба армии, ездившие в Слоним и Слуцк для установления связи с 55-й и 121-й стрелковыми дивизиями.

— А командования сорок седьмого стрелкового корпуса там нет? — осведомился командарм.

— Первый эшелон штаба корпуса прибудет к утру на автомобилях в Барановичи. Второй эшелон и корпусные части находятся еще в Бобруй-

ске. Они только начали грузиться, — был ответ Григорьева.

 — Нужно нам немедленно ехать в Миловиды и взять в свои руки управление всеми дивизиями, выходящими на реку Щара. От Миловидов до Лесной – десять километров. На такое расстояние, я думаю, начальник связи провод найдет и свяжет нас со штабом фронта? 


 


З успамінаў генерала арміі Л.М. Сандалава:

В 4 часа 24 июня мы развернули командный пункт армии в Миловидах и около 5 часов через Лесную связались со штабом фронта. С корпусами связь по-прежнему поддерживалась только через делегатов.

В начале седьмого поступило донесение: головные части 121-й и 155-й стрелковых дивизий через час после выступления из Слонима, то есть в 5.00, встретились и завязали бой с танками противника. Генерал Александров получил приказание из штаба фронта занять обеими дивизиями оборону по реке Щара в районе Слоним и прикрыть направление на Барановичи.

Около 7 часов в Миловиды приехал заместитель начальника штаба 55-й стрелковой дивизии подполковник Т.М. Сидорин. Он доложил, что управление этой дивизии во главе с командиром тоже проследовало к реке Шара.

Вскоре поступило сообщение, что танки противника оттеснили части Оборина (камандзір 14-га механізаванага корпуса. – Аўт.) к реке Щара, за Бытень, Доманово. Не было никакой уверенности, что они долго продержатся и на этом рубеже, хотя к ним уже присоединился окружной тяжелый гаубичный полк. Вывести к Щаре полки 55-й сд полковника Иванюка мы не успели. Они сейчас подходят только к Миловидам, да и то не в полном составе. Придется развернуть их для обороны здесь: один полк севернее Миловиды, другой южнее.

В 15 часов 24 июня танковые части 24-го моторизованного корпуса немцев вышли к Миловидам. Завязался бой с поспешно занявшими здесь оборону двумя стрелковыми полками 55-й дивизии и отошедшими сюда же частями 14-го механизированного корпуса. Импровизированная оборона двух стрелковых полков 55-й дивизии в районе Миловидов не могла надолго задержать противника. Около 18 часов танковые дивизии 24-го немецкого моторизованного корпуса, поддержанные авиацией, прорвали ее. Но к 20 часам противник был вновь остановлен на реке Щара».

З успамінаў мы можам зрабіць выснову, што на станцыі Абуз-Лясная быў вузел сувязі і тут знаходзілася група прадстаўнікоў камандавання Заходнім фронтам. Пры прыбліжэнні ворага яны пакінулі станцыю, і кіраванне Заходнім фронтам было страчана. Шлях ворагу на Мінск быў адкрыты. На думку Сандалава, абарону тэрыторыі Баранавіцкага раёна можна было наладзіць яшчэ 23 чэрвеня.

«Организацию обороны Барановичского района до прибытия управления 47-го стрелкового корпуса, перевозка которого недопустимо задерживалась, можно было возложить на заместителя командующего войсками фронта генерала Курдюмова, который с группой офицеров фронтового управления находился в бездействии 22 и 23 июня в районе станции Лесная».

З 37 эшалонаў, якія перавозілі 143-ю дывізію з рэзерву фронта з Гомеля, паспела выгрузіцца толькі 15. Перадавы атрад 143-й дывізіі, што выйшла на рубеж Шчары, складаўся з двух палкоў. У ноч на 24 чэрвеня ворагі прарвалі абарону 287-га і 800-га стралковых палкоў і пачалі наступленне на ст. Лясная. Быў забіты камандзір 800-га стралковага палка,

удзельнік баёў у Іспаніі падпалкоўнік Д.А. Цурупа. 143-я дывізія заняла абарону лявей 155-й стралковай дывізіі ля вёсак Добры Бор – Гавенавічы (Падгорная) – ст. Лясная – Тартакі. Гэты рубеж утрымлівалі да вечара 25 чэрвеня, нягледзячы на вялікія страты. Абарончыя дзеянні дывізіі падтрымлівала частка гармат са складу дзесяці фарміраваўшыхся на Абуз-Ляснянскім палігоне артпалкоў.

Вытрымка з «Журнала баявых дзеянняў 143-й стралковай дывізіі»:

 «24 июня с утра части дивизии отходили и к исходу дня заняли оборону на рубеже ст. Лесная, Тартак, удерживая этот рубеж до вечера 25 июня. Потери дивизии за 24 и 25 июня не были учтены, но были незначительными. Потери противника: убито и ранено 450 человек. Уничтожено орудий – 6, подбито танков – 8, уничтожено автомашин – 3».

Каля 7.00 камандуючаму 4-й арміі паступіла паведамленне, што 55-я стралковая дывізія заняла пазіцыі лявей 143-й стралковай дывізіі, прыкрываючы напрамак паміж Баранавічамі і Ганцавічамі. У раён Слоніма выйшлі 107-ы стралковы і 84-ы артылерыйскі палкі. Пазней палкі адступілі за Шчару, узаемадзейнічалі з часткамі 121-й, 155-й стралковых дывізій. Асноўныя сілы дывізіі (228-ы стралковы полк, 141-ы гаўбічны артполк, 129-ы асобны супрацьтанкавы дывізіён, 79-ы асобны разведбатальён) занялі абарону на Варшаўскай шашы паміж цячэннямі р. Шчара. У 9.30 разведгрупа 55-й стралковай дывізіі ў складзе роты бронемашын 79-га разведбатальёна, праводзячы разведку ў заходнім накірунку, натрапіла на засаду праціўніка. У ходзе боя былі выведзены са строю тры танкі праціўніка, але назад вярнуўся толькі адзін БА-10. Прыкладна ў 10.00 па шашы спыніўся рух. Да 13.00 астатнія часткі дывізіі пад камандаваннем начальніка штаба дывізіі падпалкоўніка Г.А. Тэр-Гаспарана выйшлі на рубеж Стрэлава–Мілавіды. На дзеянні 55-й стралковай дывізіі адмоўна сказалася тое, што ў бой яе кідалі часткамі, г. зн. не ўсю даставілі да месца дыслакацыі.

З гісторыі баявога шляху 55-й стралковай дывізіі:

«Начальнік штаба дывізіі Тэр-Гаспаран, застаўшыся за камандзіра дывізіі, прыняў рашэнне: 111-му стралковаму палку, 141-му гаўбічнаму палку, 129-му супрацьтанкаваму дывізіёну заняць абарону на ўсходнім беразе р. Мышанка. 238-му стралковаму палку знаходзіцца ў другім эшалоне ў гатоўнасці ўступіць у бой у залежнасці ад абстаноўкі».

У 14.00, пасля авіяцыйнай і артылерыйскай падрыхтоўкі танкавыя дывізіі 24-га матарызаванага корпуса нанеслі ўдар па 55-й стралковай дывізіі, якая не паспела як след замацавацца на рубяжы Стрэлава – Мілавіды. Дывізія вымушана была адступаць.

111-ы стралковы полк (камандзір – А.І. Калінін) знаходзіўся ў першым эшалоне абароны і прыкрываў шашу ля вёскі Завінне на Мышанцы, што на мяжы сучасных Ляхавіцкага і Баранавіцкага раёнаў. Былі адбіты дзве атакі. Пасля авіяцыйнага і артылерыйскага абстрэлу праціўніка ў наступленне пайшлі танкі. Палкавая артылерыя 111-га стралковага палка 55-й стралковай дывізіі, пастаўленая на прамую наводку, імкнулася іх стрымаць.

Мужна змагалася 2-я батарэя лейтэнанта Сяргея Панфілавіча Уцешава. Падбіўшы 4 танкі пры першай і 5 пры другой атацы ворага, загінулі амаль усе. Уцешаў застаўся ля гарматы адзін і пачаў дзейнічаць за ўвесь разлік. Сам заражаў гармату, сам наводзіў яе. Ён паспеў падбіць два варожых танкі, а трэці раздавіў яго разам з гарматай.

Гарматныя разлікі сяржанта В.М. Расказава з 111-га стралковага палка і сяржанта Я.Г. Рыбака з 6-й батарэі 141-га гаўбічнага артпалка знішчылі ў той дзень па 5 варожых танкаў, за што сяржанты В.М. Расказаў, Я.Г. Рыбак і яфрэйтар Кардаліеў былі ўзнагароджаны

ордэнамі Чырвонага Сцяга.

Успаміны памочніка начальніка штаба артылерыі 55-й стралковай дывізіі Марозава Д.А.:

«Командир орудия сержант белорус Я.Г. Рыбак, выглядывая из-за щита, чертил что-то в своем блокноте. Наводчик татарин Фатых Кардолиев рассматривал в панораму (прицельное приспособление) противоположный берег и докладывал Рыбаку, где сосредоточиваются группы нем-

цев. Разгорелась стрельба. Снаряды и мины рвались в лесу, на лугу и в реке, над которой взлетали высокие фонтаны воды. С неба посыпались бомбы. Гитлеровские самолеты действовали группами по шесть-девять машин. Как только улетала одна группа, сразу же появлялась другая. Вырванные с корнем деревья с треском падали на землю.

У большинства гаубиц не было специальных снарядов для борьбы с танками. Поэтому стрельба велась осколочными и фугасными гранатами. Дистанция колебалась от пятисот до шестисот метров. С такого расстояния промахов почти не было. Если снаряд не пробивал брони, то рвал гусеницы, ослеплял смотровые щели. Некоторые удачно попавшие тяжелые снаряды проламывали броню и рвались в машине.

Орудие сержанта Рыбака подбило три машины. Но это далось нелегко: в расчете выбыло из строя пять человек. Сам командир орудия тоже получил ранение, но продолжал вместе с контуженым наводчиком Кардолиевым вести огонь.

Группы вражеских автоматчиков под прикрытием танков переправились через реку, часть из них зацепилась за наш берег. В наших окопах осталось мало людей. Но те, кто уцелел, ринулись в штыковую атаку и сбросили фашистов в реку. Бой затихал. Около десятка немецких танков обгоревшими глыбами чернели на лугу. Один танк сполз к реке, уткнувшись в воду стволом орудия. Половина орудий вышла из строя — очень велики были потери в орудийных расчетах. Возле многих пушек осталось по одному-два человека. Кончались снаряды. В стрелковых подразделениях тоже уцелело не больше половины личного состава. Я подумал, что мы вряд ли сумеем отразить еще одну такую атаку».

Атрады матацыклістаў пачалі абыходзіць флангі абароны савецкіх воінаў. Пад прыкрыццём агня артылерыі чырвонаармейцы адыйшлі да Шчары і занялі абарону на ўсходнім беразе. Побач занялі абарону 228-ы стралковы полк пад камандаваннем падпалкоўніка Г.К. Чаганавы, два дывізіёны 141-га гаўбічнага палка. Варожыя атакі чаргаваліся з бамбёжкамі. Каля 18.00 фашыстам удалося прарваць абарону, але яны былі спынены другім эшалонам дывізіі. Далося гэта дарагой цаной. Перасталі існаваць як баявыя адзінкі 3-ці дывізіён артпалка, супрацьтанкавы дывізіён, разведбат, артылерыйскія падраздзяленні 111-га стралковага палка.

Каля 20.00 штурмавыя групы немцаў фарсіравалі Шчару і захапілі плацдарм на яе ўсходнім беразе, ствараючы ўмовы для навядзення пераправы сваіх танкаў. Для прыкрыцця баранавіцкага накірунку быў выдзвінуты небояздольны 17-ы мехкорпус.

У Баранавічах яшчэ не ведалі, што немцы выйшлі на раку Шчару. Горад жыў напружаным прыфрантавым жыццём: абкам партыі выехаў у Мінск, ваенкамат займаўся эвакуацыяй дакументаў і прызывам ваеннаабавязаных. Чыгуначны вакзал працаваў, але цягнікі на Мінск перасталі хадзіць.

 

 


Успаміны начальніка Дарожнага аддзела міліцыі Брэст-Літоўскай чыгункі падпалкоўніка Красільнікава Афанасія Дзмітрыевіча:

«Раніцай 24 чэрвеня ў час абстрэлу вакзала быў падбіты нямецкі самалёт. Ён упаў за горадам, а нямецкі лётчык спусціўся на парашуце непадалёк ад станцыі. Міліцыя знайшла маладога чалавека з рудымі валасамі ў нацельнай бялізне. Сваю вопратку разам з парашутам немец схаваў у кустах. На пытанні адказваць немец адмовіўся, і яго забілі. Цела пахавалі непадалёк ад вакзала. Асабовы склад міліцыі быў адпраўлены да Мінска. Туды разам з намеснікам і машыністкай выехаў і я. У НКУС у Мінску адбылася нарада, дзе абмяркоўвалі надзвычайнае здарэнне. Начальнік мінскай міліцыі Курапаткін развёў касцёр і знішчаў паперы. У касцёр трапіла бомба, і 18 супрацоўнікаў міліцыі загінулі».

На Баранавіцкім аэрадроме на пляцоўцы 800×900 метраў былі сканцэнтраваны самалёты Пе-2, Су-3, МіГ-1, МіГ-3, Як-1. Частка з іх хутчэй за ўсё пераляцела з разбомбленых фашыстамі аэрадромаў. Частка паступіла на ўзбраенне за некалькі дзён перад вайной. З 4.00 да 10.00 да 50-ці нямецкіх самалётаў здзейснілі 4 масіраваных налёты на горад. Да абеда на аэрадроме не засталося цэлага самалёта. Лётчыкі спрабавалі адрамантаваць некранутыя асколкамі машыны.

Апоўдні над горадам з’явіліся доўгачаканыя «Сталінскія сокалы». З велічным гулам матораў праплыла парадным строем дзевятка ТБ-3 з 3-га цяжкага бамбардзіровачнага палка. Над нямецкімі пазіцыямі самалёты завіслі ў паветры і сталі прыцэльна кідаць бомбы. Уся дарога з нямецкай аўтакалонай хутка знікла ў воблаку дыму і пылу, скрозь якое зрэдку ўзляталі ў неба языкі полымя. Хутка ў небе з’явіліся нямецкія знішчальнікі. На дапамогу сваім таварышам прыйшоў адзінокі МіГ-1 з яркім бартавым нумарам «7». Праз паўгадзіны бою на аэрадром у Баранавічах прызямліўся з непрацуючым маторам пакалечаны знішчальнік з сямёркай на борце, пасля прабегу завярцеўся па паласе. Падбегшыя механікі вынулі ўткнуўшагася ў прыборную дошку лётчыка і  ўбачылі малады, быццам выбелены мелам твар. Кісць правай рукі павісла на шматку скуры. У гэты дзень ніхто з пралятаўшых над горадам гігантаў назад не вярнуўся.

Зенітчыкі 518-га знішчальнага палка і знішчальнікі 162-га авіяпалка адстаялі ў гэты дзень станцыю, але горад немцы моцна разбурылі. Былі разбіты і спалены дзесяткі дамоў, у тым ліку і пошта. Таму правадная сувязь з Мінскам перарвалася.

Свая тактыка была ў нямецкай авіяцыі. Першы масавы ўдар адначасова наносіўся па аэрадромах і пяхоце. Пры бамбардзіроўцы населеных пунктаў самалёты ішлі групай па 10-15. Кожны самалёт меў сваю задачу, напрыклад, бамбіць вакзал, пошту і г. д. Парашутыстаў у складзе 4-6 чалавек выкідвалі з матацыкламі і веласіпедамі, рацыямі, часта пераапранутых у форму

чырвонаармейцаў. Раніцай немцы пачалі выкідваць дэсант на аэрадром на паўднёвай ускраіне горада Баранавічы. 107-ы стралковы полк і 84-ы лёгкі артполк 55-й стралковай дывізіі знішчылі ворага.

З успамінаў генерала арміі Л.М. Сандалава:

 «То там, то здесь слышна стрельба. Это диверсанты пытаются посеять панику в тылу. Они же спиливают телеграфные столбы, режут провода, распространяют враждебные слухи. Как правило, все они одеты красноармейцами. Едут на машинах, мотоциклах, велосипедах и даже верхом. Некоторые пробираются пешком, стараясь затеряться среди уходящих в тыл граждан».

Можна ўявіць псіхалагічны стан пяхоты. Ад пастаянных бамбардзіровак, адсутнасці сваёй авіяцыі, пастаяннага адступлення, напору фашыстаў чырвонаармейцы былі дэмаралізаваны. Па дарогах ішлі разрозненыя групы вайскоўцаў, а часамі і цэлыя падраздзяленні, накіроўваючыяся з франтоў у тыл. Сярод гэтай масы былі і панікёры, і сумленныя людзі, адстаўшыя ад сваіх часцей і застаўшыяся без кіраўніцтва.

У час вайны ў найбольш цяжкім становішчы знахо-

дзіліся танкісты. Танкі мелі абмежаваны рэсурс паліва і боепрыпасаў, былі больш прыкметнымі для авіяцыі, якая проста палявала за імі. Знаходзячыся ў мехкарпусах, танкісты часам былі адарваны ад сваіх і падтрымкі пяхоты.

Оперсводка № 8 к 20.00 27.6.41. Штаб Запфронта. Могилев

…Четвертое. 6-й механизированный корпус – 4-я танковая дивизия к 18.00 24.6.41 г. сосредоточилась в районы Лебежаны, Новая Мышь

7-я танковая дивизия была на марше между Волковыск и Барановичи, ведя бой арьергардами западнее Волковыск.

13-й механизированный корпус 24.6.41 г. остатками (отдельные люди и машины) сосредоточился в районе Столбцы, Барановичи.

Начальник штаба Западного фронта генерал-майор Климовских.

Як бачна, паведамленні траплялі ў штаб фронту са значным спазненнем.

Каб скаваць дзеянні найбольш баяздольнага 6-га механізіраванага корпуса фашысты выкарысталі 8-мы авіякорпус пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў. Варожыя самалёты бесперапынна атакавалі савецкія танкі, акрамя бомб выкарыстоўваючы спецыяльную фосфарную сумесь. Камандзір корпуса генерал-маёр М.Г. Хацкілевіч вымушаны быў вывесці войскі з-пад удараў авіяцыі. Пасля няўдалых спроб контратакаваць праціўніка, чаго патрабавала камандаванне фронтам, 4-я танкавая дывізія апынулася ў гэты дзень у раёне вёсак Лебяжаны, Новая Мыш. Яна на 18.00 мела страты да 20–26%, галоўным чынам за кошт дробных танкаў. У данясеннях адзначалася, што танкі КВ нават вытрымліваюць прамыя пападанні бомб.

Застаецца незразумелым, як гэта танкавая дывізія, задача якой прыкрываць беластоцкі выступ, аказалася ў глыбокім тыле гэтай групіроўкі, і чаму гэта танкавая дывізія не аказала дапамогі сцякаючым крывёю ў гэты дзень войскам на Шчары. Яшчэ больш загадкавы далейшы шлях гэтай дывізіі. У другой палове дня, у 16.45 25 чэрвеня, со спазненнем на суткі даведаўшыся аб захопе фашыстамі Слоніма, камандуючы Заходнім фронтам Д.Р. Паўлаў аддаў загад камандзіру 6-га мехкорпуса, каб той неадкладна перарваў бой і фарсіраваным маршам, рухаючыся днём і ноччу, заняў пазіцыі ў Слоніме. Але ў корпусе ўжо не засталося ніводнай радыёстанцыі «дальняга» дзеяння. Па захаваўшыхся даных, у ноч на 26 чэрвеня 4-я танкавая дывізія адыйшла за раку Свіслач і прадоўжыла адступленне ва ўсходнім накірунку. Яна адыходзіла, кідаючы танкі і аўтамабілі без гаручага. Яе камандзір, генерал-маёр Пататурчаў А.Г.,трапіў у палон. Далейшы лёс дывізіі вельмі драматычны. Большая частка загінула непадалёк ад в. Клепачы на Гродзеншчыне пры прарыве праз варожае акружэнне 30 чэрвеня 1941 года.

У 1982 годзе ва урочышчы Гай быў знойдзены ордэн Чырвонага Сцяга. Па нумарному знаку высветлілі, што ён належаў Ушакову Канстанціну Аляксандравічу, 1901 года нараджэння, ураджэнцу горада Калінін. Капітан Ушакоў з’яўляўся памочнікам начальніка 1-га аддзялення штаба 7-й танкавай дывізіі 6-га мехкорпуса 10-й арміі. Дывізіяй камандаваў генерал-маёр Сямён Васільевіч Барзілаў. Хутчэй за ўсё танкі аказаліся ля Баранавіч у пошуках гаручага. Або ім была пастаўлена задача стрымліваць націск ворага на шашы Слонім–Мір–Мінск. Вядома, што ля вёскі Старая Мыш быў бой танкаў. У наш час вяскоўцы знайшлі каля вёскі шмат боепрыпасаў, рэшткі тракаў.

Вечарам 24 чэрвеня пры адступленні, пасля няўдалых спроб спыніць ворага ля Мілавід, калона 120-га палка рэзерва галоўнакамандавання выйшла да маста ў вярхоўях Шчары. Разбураны напярэдадні авіяцыяй праціўніка мост быў хутка адноўлены сапёрамі. Але яны прапускалі толькі аўтатранспарт і пешых ваенаслужачых, бо мост не мог вытрымаць цяжкую тэхніку, у тым ліку трактары з гаўбіцамі на прычэпе (агульная вага прыкладна 14 тон). Для пошука броду ўверх і ўніз па цячэнні былі пасланы разведчыкі. Дзве гарматы, якія знаходзіліся ў хвасце палка, падрыхтавалі да стральбы прамой наводкай па шашы. Калі да маста выйшлі танкі праціўніка, на шашы пачалася паніка. Разлікі развернутых гармат адкрылі па танках агонь прамой наводкай. Было адзначана некалькі пападанняў. У аднаго з танкаў сарвала вежу. Але цяжкія гаўбіцы Б-4 і «Вікерс» часоў Першай сусветнай вайны стралялі марудна і былі зусім не прыгодны для барацьбы з танкамі. Яны паспелі зрабіць некалькі выстралаў, пасля чаго разлікі разбегліся па розныя бакі шашы. Першая заехаўшая на мост гармата праламала насціл і правалілася ў раку.

Камандзіру батарэі капітану Фрызену ўдалося вывесці з шашы і пераправіць на 7 кіламетраў паўночней маста 3 гаўбіцы і 12 трактароў з прычэпамі. Згодна з данясеннем камандзіра палка, з 11.00 24 чэрвеня па 06.00 25 чэрвеня на тэрыторыі, занятай праціўнікам, было пакінута 7 гармат, 9 трактароў, 14 прычэпаў, 12 аўтамашын.

У ходзе баёў разрозненым, не меўшым адзінага камандавання савецкім войскам удалося ўпершыню на Заходнім фронце спыніць на двое сутак ударную групоўку вермахта. У першай палове дня 24 чэрвеня камандуючы групай арміі «Цэнтр» у перамовах з галоўнакамандуючым нямецкімі сухапутнымі войскамі адзначаў: «Так як танкавая група Гудэрыяна заходней Баранавіч сустрэла моцнае супраціўленне, то паход групы Гота ў раён Мінска мае рашаючае значэнне». Адной з прычын няўдач 121-й, 155-й, 143-й стралковых дывізій было выступленне ў паход з указкамі і дошкамі для заняткаў, але без патронаў, мін і артылерыйскіх боепрыпасаў. Дывізіі ўступалі ў бой няпоўнымі саставамі.

 


25 чэрвеня 1941 года камандуючы Заходняй асобай ваеннай акругай Д.Р. Паўлаў аддаў загад аб контрнаступленні, у якім павінны былі прыняць удзел войскі 4-й арміі, 121-й, 155-й стралковых дывізій ва ўзаемадзеянні з 20-м мехкорпусам і авіяцыяй Заходняга фронту. Асноўная мэта контрудара – раздзяліць сілы праціўніка і адкінуць яго за раку Шчару. Але для гэтага ў 4-й арміі не мелася ні боегатоўных злучэнняў, ні боепрыпасаў, ні гаручага для танкаў. Страціўшыя баяздольнасць войскі 4-й арміі вялі баі на Слуцкім і Баранавіцкім напрамках.

У ноч на 25 чэрвеня часці 155, 121, 143 адступіўшых ад Брэста, значна парадзеўшых 6-й і 42-й дывізій вялі цяжкія абарончыя баі з танкавымі дывізіямі Гударыяна ў раёне населеных пунктаў Тартакі, Мілавіды, Лясная. Засталіся нешматлікія звесткі аб абаронцах нашай зямлі.

Валянцін Андрэеў, Мікалай Матвееў, Пётр Іваноў, Аляксандр Асотаў, Васіль Сунцоў, Рыгор Вераценнікаў, Іван і Фёдар Данілавы ваявалі ў 1-й батарэі 4-га асобнага супрацьтанкавага дывізіёна 42-й стралковай дывізіі. Дывізіёнам кіраваў капітан Глазкоў, 1-й батарэяй – старэйшы лейтэнант Сяргей Істомін.

З пісьма Валянціна Андрэева, якое ён адправіў 30 чэрвеня з Магілёва дамоў у в. Шудзялуд Тылавайскага раёна:

«25 числа нам, с моим орудием и отделением, пришлось отражать натиск танков. Нам удалось сделать около 40 выстрелов бронебойными снарядами. Мы уничтожили около 10 танков, но 11-й не успели. Нашим расчетом командовал старший лейтенант Истомин. Так как наше орудие было разбито и 3 моих товарища ранены, мне пришлось лично вынести их на безопасное место от танков, которые притесняли своим пулеметным, орудийным огнем, колесами».

За гэты подзвіг наводчык гарматы Рыгор Вераценнікаў і Валянцін Андрэеў былі ўзнагароджаны ардэнамі Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі. 

Фашысты добра распрацавалі тактыку вядзення бою. У іх быў высокі ўзровень баявой падрыхтоўкі салдат і афіцэраў і выдатнае ўзаемадзеянне ўсіх родаў войск. Умела была наладжана разведка і стваралася вялікая перавага сіл і сродкаў на рашаючых накірунках удараў. Яны смела прымянялі тактыку абходаў сумесна з масіраваным прымяненнем танкаў і авіяцыі. Танкі ішлі на прарыў. Калі сустракалі супраціўленне, адступалі і выклікалі авіяцыю. Авіяцыя прымяняла метады псіхічнай атакі, у час якой люфтвафэ скідвалі не толькі бомбы, але і прадыраўленыя бочкі, лыжкі, ад якіх быў страшны свіст. Чырвонаармейцы ў паніцы разбягаліся ад нямецкіх самалётаў, якія ляцелі нізка над зямлёй і палявалі за кожным савецкім танкам, кожнай машынай. І ўсё ж у апісанні баявых дзеянняў 3-й танкавай дывізіі вермахта гаворыцца аб упартым супраціўленні нашых воінаў:

 «Боевые машины продвигаются в быстром темпе. По-всюду по обочинам шоссе лежат расстрелянные танки и грузовые автомобили, которые были настигнуты и уничтожены передовой группой. Бронированный клин внезапно наталкивается недалеко от Миловид на сильное сопротивление.

Теперь в дело вступает вражеская артиллерия. Этим русским батареям вести огонь очень легко, так как можно стрелять просто вдоль шоссе. Территория справа и слева сильно заболочена и поэтому для танков непроходима… Летчики-разведчики сообщают, что более сильные советские подразделения, которые защищают отход своих войск, обосновались восточнее. К полудню прибывают первые роты 394-го моторизированного полка на усиление танков, у которых постепенно кончаются боеприпасы.

Вдруг оказывается, что советская военная авиация ещё существует! Никто не считался с ее использованием больше, после того, как русских летчиков в течение первых обоих дней вообще не замечалось. Вражеские штурмовики и самолеты-бомбардировщики атакуют с 13.45 заполненное шоссе и останавливают продвижение».

Ваенныя дзеянні савецкіх салдат вяліся ў цяжкіх умовах. Артылерыя была непаваротлівай, рухалася пры дапамозе трактароў і цягачоў на невялікай хуткасці. Па прадпісанню баявых уставаў гаўбічная артылерыя ставілася ў непрыдатных для барацьбы з танкамі месцах. Часамі, з-за дрэннага ўзаемадзеяння асобых падраздзяленняў, артылерыя аказвалася наперадзе пяхоты, і вымушана была весці баі з мотапяхотай праціўніка. Не прадумвалася выкарыстанне сапёрных і інжынерных фарміраванняў. Баявыя парадкі ставіліся ў адзін, рэдка ў два эшалоны з-за вялікіх страт і недахопу сіл. Флангі і стыкі дывізій заставаліся не забяспечанымі надзейнай аховай, што выкарыстоўваў праціўнік для нанясення ўдараў. Слабым месцам была супрацьтанкавая абарона. Пяхота была дрэнна навучана змагацца з танкамі. Супрацьтанкавыя падраздзяленні былі нешматлікімі, не мелі падрыхтаванага каманднага саставу, боепрыпасаў і сродкаў супрацьтанкавай абароны. Вось у такіх умовах камандзіры дывізій генерал-маёр П.А. Аляксандраў (155-я СД), генерал-маёр Пятроў Міхаіл Пятровіч (17-ты мехкорпус), генерал-маёр Зыкаў Пётр Максімавіч (121-я СД), палкоўнік Іванюк Дзмітрый Іванавіч (55-я СД) бралі адказнасць на сябе. Прымалі неадкладныя рашэнні, вучыліся ваяваць па-новаму.

Ноччу па рацэ Шчара былі пастаўлены гарматы на прамую наводку. Былі падвезены боепрыпасы і паліва са складоў 155-й стралковай дывізіі з Баранавіч. Кіраваў абаронай на гэтым напрамку генерал-маёр П.А. Аляксандраў. Раніцай 25 чэрвеня гітлераўцы нанеслі па баявых парадках абараняючыхся моцныя танкавыя ўдары пры падтрымцы авіяцыі. Асабліва выдзяліліся ў гэты дзень 659-ы стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка В.П. Шышлова і 107-ы стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка Івашова. Атакі праціўніка працягваліся да 17.00. 155-я стралковая дывізія панесла ў гэты дзень вялікія страты.  Каля 9.00 варожым танкам удалося пра-рвацца праз раку Шчару па напрамку шашы Слонім–Баранавічы. Праз 2-3 км ад ракі яны былі затрыманы войскамі 121-й стралковай дывізіі.

З успамінаў камандзіра 4-й батарэі 297 артпалка 121-й стралковай дывізіі Адоева Д.А.:

«Только первые лучи солнца озарили местность, как мощные моторы немецких танков своим рёвом нарушили тишину. «К орудиям!» – скомандовал я, и орудийные расчёты заняли свои места. На шоссе обозначились контуры колонны танков. Идут в сторону Баранович. Вот уже просматриваются кресты на броне. Идут, как на параде: с открытыми люками, четко обозначая строй, десантная пехота беспечно распласталась на броне. Танки в пятистах метрах! После первых выстрелов два передних танка замерли на месте, по головному пробежала золотистая струйка пламени. Десантную пехоту как ветром сдуло с машин… Противник приходит в себя, и вот его пехота мелкими группами среди соснового леса пытается просочиться на правом фланге батареи. Туда, на правый фланг, спешит со своим взводом управления лейтенант Тараканов; с ручным пулемётом он занимает оборону и пресекает все попытки противника выйти в тыл батареи. Особенно слаженно и точно взаимодействуют и ведут огонь 1-е орудие (командир орудия сержант Бровко, наводчик – ефрейтор Мошкара) и 3-е орудие. Немцы развертывают свою минометную батарею, и та открывает по нашим позициям беглый миномётный огонь.

Наступило затишье. Стволы орудий чёрные: раскалились – и первичная зеленая краска сползла. Я чувствовал большое удовлетворение от проделанной работы. Политрук батареи Кривякин и старшина Аксютин наладили бесперебойное обеспечение батареи с артиллерийских складов из района ст. Лесная; командир взвода лейтенант Тараканов со взводом управления надёжно прикрывал правый фланг от проникновения противника на батарею; командир взвода младший лейтенант Пинчук умело руководил боем…»

З Івацэвіч шаша вяла праз Мілавіды на Слуцк. Тут абарону трымала 55-я стралковая дывізія. На досвітку ў дывізію прыбыла артылерыя на коннай цязе. Рэшткі 28-га і 14-га карпусоў папоўніліся за ноч са складоў 55-й дывізіі са Слуцка боепрыпасамі, гаручым, харчовымі запасамі. Гэта было зроблена своечасова, бо абяцаныя штабам фронту запасы на ст. Лунінец не паступілі.

 У ноч на 25 чэрвеня рэшткі 228-га і 141-га палкоў адыйшлі на рубеж Русінавічы–Тальмінавічы. Ля палатна чыгункі Баранавічы–Лунінец 3-я танкавая дывізія вермахта натрапіла на падрыхтаваны ноччу супрацьтанкавы рубеж другога эшалона 55-й стралковай дывізіі, якая адыйшла ад Мілавід. Як сведчыць генерал Сандалаў, пад Баранавічамі стралковыя падраздзяленні ўпершыню для барацьбы з танкамі прымянілі звязкі гранат: «Оборонявшаяся на рубеже Русиновичи 55-я стрелковая дивизия держалась стойко. Здесь же, пожалуй, впервые в этой войне, для борьбы с вражескими танками широко были применены связки гранат».


 

Амаль не засталося звестак аб гераізме воінаў 121-й, 143-й, 155-й стралковых дывізій. Дзякуючы мемуарам памочніка начальніка штаба артылерыі 55-й стралковай дывізіі Д.А. Марозава да нас дайшлі ўспаміны аб героях абарончых баёў, якія змагаліся паўднёвей Баранавіч і прыкрывалі Слуцкі напрамак:

«Командование 4-й армии, куда входила наша дивизия, не выделило нам необходимых средств усиления, кроме нескольких уцелевших танков из отходящего 14-го механизированного корпуса. А у нас к этому времени поредели не только стрелковые части, но и артиллерии осталось мало. 129-й противотанковый дивизион потерял почти все свои пушки, а в 141-м артиллерийском полку осталось не более десяти гаубиц. О 84-м артиллерийском и 107-м стрелковом полках никаких известий не поступало. Мы знали только, что вчера оба они развернулись для боя западнее Барановичей. Где воюют другие соединения 4-й армии, нам не было известно.

По распоряжению полковника Семенова в ротах создавались группы истребителей танков. Эти группы, укрываясь в окопе, должны были подпускать вражеские танки на восемь-десять метров и забрасывать их гранатами. Нам удалось сформировать из числа добровольцев около десяти таких групп, в каждой по три-четыре бойца во главе с младшим командиром. Специальных противотанковых гранат тогда еще не было, приходилось применять связки простых ручных гранат.

До батальона автоматчиков с десятком танков ворвались на передний край нашей обороны. Положение становилось угрожающим. В это время из-за безымянной высотки выскочил бронированный трактор-тягач «Комсомолец». На предельной скорости врезался он в самую гущу фашистских автоматчиков, стал давить их и поливать огнем из двух пулеметов. Ответная стрельба из автоматов не причинила тягачу вреда, пули отскакивали от его брони. Минут пять тягач, управляемый чьей-то опытной рукой, носился вдоль фронта, добивая тех, кто не успел обратиться в бегство. Вражеские танки стреляли по нему из пушек, но тягач, как заколдованный, оставался невредимым. Наша пехота приободрилась. Один из танков выстрелил в тягач, но промахнулся… Быстроходный «Комсомолец» ринулся к своему более мощному врагу. Тот попятился, но было уже поздно. Машины столкнулись. Раздался взрыв, перекрывший остальные звуки боя. На месте столкновения осталась груда исковерканного дымящегося металла. Храбрый экипаж тягача погиб. Их было пятеро: командир взвода, водитель и трое бойцов — все из 129-го противотанкового дивизиона. Их имена стерты временем». 

З 11.00 часці праціўніка пасля моцнай артпадрыхтоўкі фарсіравалі Шчару. Часці 24-га матарызованага корпуса атакавалі абарону 55-й стралковай дывізіі. Першы эшалон дывізіі адбіў наступленне немцаў. Атака варожых танкаў зламала супраціўленне чырвонаармейцаў, якія ў 17.00 пачалі адступленне на Сіняўку. Познім вечарам фашыстам удалося прарваць абарону і ў раёне Сіняўкі. У баі загінуў камандзір 55-й дывізіі Д.І. Іванюк. Камандаванне дывізіяй прыняў на сябе начальнік штаба 55-й СД Г.А. Тэр-Гаспаран. Ля Чырвонай Слабады камандзір 14-га мехкорпуса С.І. Аборын быў паранены і выехаў у тыл, камандаванне прыняў начальнік штаба палкоўнік І.В. Тутарынаў. У далейшым Аборын будзе расстраляны разам з другімі ваеначальнікамі. Невялікая частка 55-й стралковай дывізіі спрабавала спыніць ворага, але большасць чырвонаармейцаў паддалася паніцы, кідала зброю і тэхніку, каб пад покрывам ночы адарвацца ад ворага.

Кіраўніцтва 55-й стралковай дывізіі згубіла сувязь са сваімі 84-м артылерыйскім і 107-м стралковым палкамі. Яны ж у той час абаранялі подступы да Баранавіч.

З успамінаў Гучыцеля Бачміза Махмудавіча, наводчыка гарматы 5-й батарэі 1-га дывізіёна 84-га артпалка 55-й стралковай дывізіі:

«Раніцаю 25 чэрвеня наш полк заняў часовую абарону ў раёне паўднёвей паселішча Новая Мыш, непадалёк ад чыгуначнай дарогі Баранавічы–Слонім. На правым фланзе нашага палка заняў абарону гаўбічны полк. Прыкладна ў поўдзень над нашымі пазіцыямі з’явіўся фашысцкі самалёт-разведчык, пакружыў і паляцеў. А пасля гэтага візіта на пазіцыі палка наляцелі пікіруючыя бамбардзіроўшчыкі, уключыўшы сірэну, пачалі бамбіць. Пад бомбамі было страшна больш нават ад таго, што ўжо ўсе таварышы загінулі і ты застаўся адзін і можаш трапіць у палон. Затым пайшлі нямецкія танкі. За танкамі ішла пяхота. Але вось загаварылі нашы гарматы. Я ўжо нічога, акрамя сваёй гарматы і цэлі, не бачыў. Калі пасля чарговага выстрала варожы танк спыніўся, радасці не было канца. Вораг павярнуў управа, атакаваў пазіцыі суседняга палка, прарваў абарону і выйшаў на ўскраіну г. Баранавічы. У выніку прарыва ў нас узнікла пагроза поўнага акружэння. Фашысцкія самалёты пачалі моцную бамбардзіроўку нашых пазіцый. Па загаду полк адыйшоў на абарончы рубеж паўднёвей Баранавіч.

Свіст авіябомб палохаў коней, якія цягнулі гарматы. Вось упаў конь ля нашай гарматы. Усе астатнія запрэжкі з разгону наскочылі на папярэднюю. Пачалася даўка. У гэты час неведама адкуль з’явіўся дзядуля, які вёў невялікага коніка. Падвёўшы яго да чырвонаармейцаў, сказаў: «Вазьміце каня, сынкі». Немагчыма апісаць тое пачуццё ўдзячнасці, якое перапаўняла ў той момант нашы сэрцы».

Гэта былі поўныя драматызму, высакароднасці, гераізму, а таксама панікёрства і здрады дні. Людзі па-рознаму сябе праяўлялі ў гэтых умовах.

Ішоў чацвёрты дзень вайны. Кіраўніцтва 47-м стралковым корпусам, якому належалі 121-я, 143-я, 55-я стралковыя дывізіі, усё ніяк не магло дабрацца да лініі фронту, каб узяць на сябе кіраўніцтва ваеннымі дзеяннямі. У 10.30 быў выдадзены загад № 7, у якім прадпісвалася камандзіру 47-га стралковага корпуса, прыбыўшага ў Слуцк, звязацца з 121-й, 155-й, 143-й стралковымі дывізіямі, якія дзейнічаюць у раёне Баранавіч, і перайсці ў наступленне ў накірунку Баранавічы–Слонім. 47-ы корпус перадаваўся ў падпарадкаванне 4-й арміі. Але дывізіі ва ўказаных раёнах кіраўнікамі корпуса не былі знойдзены.

Даклад каман-дзіра 47-га стралковага корпуса генерал-маёра Паветкіна камандуючаму 4-й арміяй пра дзеянні ўпраўлення корпуса з 23 чэрвеня 1941 г.:

«23 июня 1941 г. управление 47-го стрелкового корпуса с 273-м отдельным батальоном связи, 462-м корпусным артиллерийским полком, школой 246-го отдельного саперного батальона и корпусным госпиталем погрузилось на ст. Березина. В 21.00 23 июня 1941 г. управление 47-го стрелкового корпуса, школа 246-го отдельного саперного батальона и корпусной госпиталь со ст. Березина отправились в железнодорожном эшелоне в направлении Минск. В первой половине дня 25 июня 1941 г. железнодорожный эшелон выгрузился на ст. Слуцк. Я лично явился к командующему 4-й армией на командный пункт в районе Гулевичи, где получил указание командующего 4-й армией подчинить себе 121-ю, 143-ю, 155-ю стрелковые дивизии и 210-ю моторизованную дивизию. На основании этого распоряжения решил отнести командный пункт штаба 47-го стрелкового корпуса на пути отхода дивизий и в 24.00 25 июня 1941 г. сосредоточился в лесу, в районе Шишицы (25 км севернее Слуцка), где под моим личным руководством организовал поиски вышеуказанных дивизий. Части дивизий в указанных направлениях найдены не были. 26 июня 1941 г. после занятия противником Слуцка связь с 4-й армией была потеряна. Лично я выехал в Минск для установления связи со [штабом] фронта, но в Минске никого не оказалось – штаб фронта был уже в Могилеве. Убедившись, что частей дивизий на предполагаемых путях отхода нет, решил идти на соединение с 4-й армией, отходившей в бобруйском направлении».

Як відаць з дакумента, вышэйшы камандны састаў корпуса знаходзіўся далёка ад войск. Кожнае вайсковае фарміраванне змагалася з ворагам паасобку, не маючы сувязі са штабамі і суседзямі. Кіраўніцтва пад Баранавічамі спрабаваў ажыццяўляць памочнік камандуючага фронтам генерал-маёр І.М. Хабараў. У дакументах не ўказваецца аб яго прызначэнні і не прасочваецца дзейнасць. У адказны момант адыходзячыя войскі пункт камандавання Хабарава ў в. Вольна не знайшлі. Што здарылася з Хабаравым – застаецца тайнай. Кажуць, што ў раёне в. Вольна ходзіць паданне аб «бясстрашным камандуючым фронтам», войскі якога мужна абаранялі Баранавічы. У невялічкім лясочку ля в. Стайкі размяшчаўся яго камандны пункт, куды быццам праніклі дыверсанты, пераапранутыя ў форму камандзіраў Чырвонай Арміі. На патрабаванне генерала прад’явіць дакументы прагучала кулямётная чарга. На самой справе Хабараў застаўся ў жывых і пасля яшчэ з 1943 года быў намеснікам камандуючага 2-й ударнай арміі Фядзюнінскага.

У час баявых дзеянняў дрэнна была налажана сувязь не толькі з цэнтральнымі органамі кіравання, але і паміж асобнымі дывізіямі і арміямі. Да вайны стралковай дывізіі прадпісвалася займаць паласу абароны ў 8-12 кіламетраў. Яна павінна была мець на адзін кіламетр фронту не менш аднаго стралковага батальёна, 18 гармат і мінамётаў, 6 супрацьтанкавых гармат, каля 6 танкаў. У сапраўднасці на стралковыя дывізіі прыходзілася па 30-50 кіламетраў, што не дазваляла стварыць устойлівую шчыльнасць абароны. На ўсе мерапрыемствы па прывядзенню часцей у баявую гатоўнасць, заняцце рубяжоў абароны дывізіям адводзілася ад 3 да 20 гадзін. Гэта не дазваляла адбіць нечаканы ўдар праціўніка. Напярэдадні вайны войскі вучылі абсталёўваць абарончыя рубяжы асобнымі акопамі і ячэйкамі, што не апраўдала сябе ў вайне, дзе прымяняліся танкі. Гэта не дапамагала прыкрыць чырвонаармейцаў і ўзбраенне ў час масіраваных атак артылерыяй, мінамётамі і авіяцыяй праціўніка, вяло да вялікіх страт і пазбаўляла магчымасці ажыццяўляць скрытыя манеўры на полі бою. На савецкім ваенным тэатры дзеянняў не было глыбока эшаланіраванай абароны ў месцах прарыву варожых танкавых калон. Адсутнасць узгодненых дзеянняў паміж авіяцыяй, разведкай, асобных армій прыводзіла да прыняцця запозненых рашэнняў. Вядзенню разведкі ў перадваенныя гады ўдзялялася мала ўвагі. Яе дзеянні абмяжоўваліся назіраннем за полем боя і частковым інфармаваннем штабоў. Звесткі аб праціўніку здабывалі толькі ў час боя або з авіяцыйных паведамленняў.

Нездавальняюча дзейнічалі тылы армій, якія своечасова не забяспечвалі арміі боепрыпасамі і гаручым. Не дзейнічала служба эвакуацыі тэхнікі, рамонтныя брыгады. Ворагу дасталася вялікая колькасць тэхнікі, што засталася без гаручага.

Успаміны камандзіра 155-й стралковай дывізіі Аляксандрава П.А.:

«25 июня от командующего фронтом был получен приказ на отход и занятие обороны по западной окраине г. Барановичи. Дивизия, ведя сдерживающие бои, начала отход. Прикрываясь лесным масивом, главным силам дивизии удалось скрытно оторваться от противника. Из-за отсутсвия подвоза боеприпасов и горючего часть материальной части гаубичного артиллерийского полка при отходе вынуждены были подорвать».

 У 162-м знішчальным палку ў Баранавічах большасць самалётаў была выведзена са строю ў час бамбардзіровак. Сродкаў супрацьпаветранай абароны на аэрадроме не было. Зянітчыкі абаранялі толькі чыгуначны вузел. Зрыты бамбардзіроўкамі аэрадром быў непрыгодны для палётаў. За першыя дні вайны супраць ворага змагаліся капітан Пяцін, пілоты Аўчароў, Беражны, а таксама будучы Герой Савецкага Саюза Н.А. Казлоў. Камандзір дывізіі Е.З. Татанашвілі загадаў знішчыць уцалеўшыя самалёты і пакінуць Баранавічы. 23 чэрвеня Казлоў збіў варожы «месяршміт», адкрыўшы баявы лік палка. У гэтыя дні ён даў сабе зарок збіваць толькі бамбардзіроўшчыкі.

Фашысты захапілі першыя населеныя пункты на баранавіцкай зямлі. Аперацыя па зачыстцы населенага пункта ажыццяўлялася пасля акружэння яго танкамі праціўніка. Танкі пачыналі абстрэл. Мотапяхота пры падтрымцы танкаў наступала з флангаў. Пяхота высаджвалася з бронетранспарцёраў і пачынала атаку вёскі. Каб атрымаць тактычную перавагу, для папярэджання контратакі ці падыходу падмацавання Чырвонай Арміі выкарыстоўвалі авіяцыю і артылерыю. Пасля захопу населенага пункта пяхота садзілася на бронетранспарцёры і ехала заваёўваць наступны.


 

26 чэрвеня воіны 121-й, 155-й, 143-й стралковых дывізій, 27-й танкавай дывізіі 17-га мехкорпуса, 84-га артылерыйскага і 107-га стралковага палкоў 55-й стралковай дывізіі трымалі абарону горада Баранавічы.

З успамінаў генерала 4-й арміі Л.М. Сандалава:

«К 2 часам ночи 26 июня наш командный пункт развернулся в Гулевичах. В 7 часов 26 июня на командном пункте армии мы отчетливо услышали гул артиллерий-ской канонады. А через несколько минут после этого из штаба 55-й стрелковой дивизии прибыл делегат связи и доложил командующему, что на рассвете противник прорвал у них оборону и распространяется вдоль шоссе к Слуцку.

До второй половины дня 26 июня сам командарм, член Военного совета и большинство руководящих работников штаба находились на переднем крае. Армейский инженер полковник Прошляков раздал в части со складов 55-й дивизии пилы, лопаты, топоры, а начальник артснабжения – ручные гранаты. В районе Барановичей противник несколько потеснил наши стрелковые дивизии, но приблизиться к городу вплотную не смог».

Фашысты нанеслі моцны ўдар танкамі з падтрымкай мотапяхоты. Яны выйшлі да Слуцкага ўмацаванага раёна. Гэта значыць, што на поўдзень ад Баранавіч войскі вермахта прарвалі абарону Чырвонай Арміі. У той час, як вяліся баі пад Баранавічамі, перадавыя атрады 2-й танкавай групы былі ўжо ля Стаўбцоў, Дзяржынска і Слуцка.

У сувязі з тым, што танкаў і артылерыі ў 4-й арміі налічваліся адзінкі, адсутнічалі бранябойныя снарады, нельга было разлічваць на паспяховую ба-рацьбу з фашысцкімі сіламі. Камандуючы арміяй даў загад на асноўных магістралях будаваць загароджанні з дапамогай падручных сродкаў. Таму пачалі ствараць завалы, у якія клалі звязкі гранат і пакеты са ўзрыўчатымі рэчывамі. Разбіраліся масты, дарогі перакапваліся. Да канца дня праціўнік вёў наступленне 17-й танкавай дывізіяй на Дамашэвічы, 18-й танкавай дывізіяй – на Баранавічы. Для ўмацавання нямецкай групоўкі ў Лясную сталі прыбываць перадавыя часткі 46-га матарызаванага корпуса 2-й танкавай групы немцаў.

Вось як успамінае аб гэтых падзеях камандуючы 2-й танкавай групы генерал-палкоўнік Гудэрыян:

«Утром 26 июня я поехал на участок фронта 47-го танкового корпуса, чтобы проследить его продвижение на Барановичи и Столбцы, 24-й танковый корпус получил задачу поддержать наступление своего соседа с севера.

В 7 час. 30 мин. я прибыл в 17-ю танковую дивизию и приказал ей немедленно выступить на Столбцы. В 9 час. я уже был на командном пункте 18-й танковой дивизии, где, кроме командира дивизии, нашел также командира корпуса. Командный пункт был расположен на дороге Слоним–Барановичи у деревни Лесная на удалении 5 км от передовых частей дивизии. Отсюда по радио я снова связался с 24-м танковым корпусом, чтобы обеспечить его поддержку при наступлении на Барановичи. Эта поддержка осуществлялась частями 4-й танковой дивизии, из которой одна боевая группа с 6 час. уже продвигалась в северном направлении.

В 12 час. 30 мин. 24-й танковый корпус сообщил о взятии Слуцка. Это было большим успехом командования и войск корпуса. Я послал командиру корпуса радиограмму, в которой поблагодарил его за успех, и направился в передовые части 18-й танковой дивизии, находившиеся в районе Тартак. В начале второй половины дня я получил сообщение, что Гот находится в 30 км севернее Минска».

Днём 26 чэрвеня часці 143-й дывізіі занялі рубяжы ў 5 кіламетрах на захад ад Баранавіч. Яны трапілі пад моцную бамбардзіроўку і, стрымліваючы варожыя танкі, панеслі вялікія страты. Таму вечарам вымушаны былі адступаць у накірунку Нясвіжа.


Вытрымка з «Журнала баявых дзеянняў 143-й СД»:

«В ночь с 25 на 26 июня 1941 г. части дивизии, находясь под сильным воздействием авиации, танков, артиллерии противника, отошли на рубеж Новая Мышь – Мир. Но так как к этому времени 121-я СД заняла этот рубеж, части дивизии заняли оборону по западной окраине Мира. 26 июня днём части дивизии были переброшены к железной дороге Белосток–Барановичи. Под сильным воздействием авиации и танков противника части дивизии понесли значительные потери и были вынуждены вечером 26 июня отойти в направлении Несвиж. 26 июня смертью храбрых погиб командир дивизии генерал-майор Сафонов. Командование дивизией принял на себя начальник штаба полковник Перелехов.

Потери противника за 26: убито и ранено 650 человек, уничтожено орудий – 5, подбито танков – 8, уничтожены 3 автомашины и один броневик».

Дзеяннямі войск павінен быў кіраваць генерал Хабараў, але ён адсутнічаў. Бачачы бязладдзе, камандзір 121-й стралковай дывізіі генерал-маёр Пётр Зыкаў 26 чэрвеня паведамляў у Штаб заходняга фронту: «У сувязі з адсутнасцю цэнтралізаванага кіравання 155-й, 143-й і 121- й стралковымі дывізіямі і гарнізона Баранавіч, для каардынацыі дзеянняў, згаданых Стаўкаю, з сённяшняга чысла з 11.00 прыняў часовае камандаванне на сябе, з непрамядляльным данясеннем Ваеннаму Савету фронта…»

Зыкаў арганізаваў абарону, дзякуючы чаму вораг быў затрыманы на непрацяглы час.

З успамінаў Тасмінскага Іосіфа Ігнатавіча:

«26 июня около пяти часов вечера под деревней Новая Мышь, что на западной окраине Баранович, наш 297-й легкий артполк 121-й СД принял первый бой с танками противника, за которыми шла пехота. Этот бесконечный и страшный бой для половины бойцов моей батареи оказался первым и последним. Бой длился до наступления темноты. Я был сильно контужен. А когда стало понятно, что продолжения не будет, мы буквально свалились с ног и тут же уснули. На рассвете подошли к подбитым немецким танкам, чтобы снять легкое вооружение. В танках обнаружили ящики с шоколадом. Шоколад помог нам восстановить силы. Часов в девять утра фашисты попытались окружить нас. Подобрав уцелевшие орудия, мы отступили в направлении Бобруйска».

26 чэрвеня небаяздольная 27-я танкавая дывізія 17-га мехкорпуса трымала абарону ў лесе ў 18 кіламетрах на захад ад Баранавіч. Справа ад яе знаходзілася 121-я, злева – 143-я стралковыя дывізіі. Танкі дывізіі палкоўніка А.А. Ахманава былі пастаўлены ў засаду ў раёне сённяшняй звалкі ля Дзераўной. На лінію абароны выйшлі ўсяго 3 тысячы чалавек, а астатнія 6 тысяч вайскоўцаў без зброі былі сканцэнтраваны ў лесе. Трэба памятаць, што гэта былі людзі розных нацыянальнасцей, якія праслужылі 3 месяцы і не валодалі рускай мовай. Атакі праціўніка спрабавалі адбіць артылерыя і невялікая колькасць пехацінцаў. Гэта было страшнае пабоішча, дзе бяззбройныя натоўпы чырвонаармейцаў стаялі супраць мотамеханізаваных часцей ворага. Дывізія не вытрымала націску варожых танкаў і пачала адступаць. Падраздзяленні аказаліся ў акружэнні, рассечаныя на асобныя групы, якія былі знішчаны ці рассеяны па лясах.

Адзін з нямецкіх салдат пакінуў запіс аб уразіўшай яго штыкавой атацы бяззбройных савецкіх салдат: «Густые цепи советской пехоты пошли вперед широким фронтом, одна цепь за другой. «Они что, с ума все посходили?» – задавали себе вопрос солдаты. Растерянно смотрели они на этих, надвигающихся на них серой стеной, людей в форме. Стена эта ощеривалась длинными примкнутыми штыками. «Ура! Ура!» – «Это же верная гибель», – простонал гауптман Шмидт, командир 1-го батальона. «Приказ – ждать и огня не открывать!» – приказывает Шмидт. А стена, неистово крича «ура!», надвигается все ближе и ближе. От страха у пулеметчиков сердце готово выпрыгнуть из груди».

Частка адступаючых салдат рассеялася па ўзгорку ля Новай Мышы, які вядомы пад назвай Белая горка.

З успамінаў Карпук Алены Іванаўны, 1924 года нараджэння, якая пражывае па адрасе: в. Новая Мыш, вул. Слонімская, 98:

«Пачатак вайны быў нечаканым. Спачатку з’явіліся самалёты. У першыя дні яны прыляталі часта. Жыхары шукалі выратавання паміж радамі бульбоўніку. Потым пайшлі параненыя салдаты і адступаючыя чырвонаармейцы. Яны ішлі групамі і па аднаму. Салдаты былі ўшчэнт змучаныя, галодныя. Адкрыта гаварылі, што кругом здраднікі, менавіта па гэтай прычыне да гармат не былі падвезены снарады, да танкаў – гаручае, няма патронаў, харчавання, сувязі паміж часцямі. Пасля наступіў той страшны дзень. На Белай горцы змагаліся апошнія салдаты адступаючай арміі. Дрэнна ўзброеныя салдаты хаваліся ў лесе. Хтосьці стаў страляць па пралятаючых самалётах і звярнуў на сябе ўвагу. Развярнуўшы самалёты, фашысты проста засыпалі воінаў смяротным свінцом. Фашысты частку салдат узялі ў палон. Цяжкапараненыя засталіся ў лесе. Іх было шмат. Дзеці ха-дзілі туды праз дзень. Некаторыя чырвонаармейцы былі без рук і без ног, прасілі дабіць іх. Было страшна. Забітых прысыпалі ў вялікай яме, а пазней іх пахавалі ў в. Муцькавічы (сёння Зорнае. – Аўт.)».

Прынятымі мерамі камандзіра 17-га мехкорпуса Пятрова да 50 танкаў праціўніка было падбіта, а астатнія пайшлі ў паўднёвым накірунку. Гэтыя факты сведчаць, што фашысты выйшлі ў тыл 121-й, 155-й, 143-й дывізіям, абагнуўшы Баранавіцкі край з поўдня і поўначы. Склалася пагроза акружэння дывізій, што абаранялі Баранавічы. Таму часцям было загадана пачаць адыход.

З успамінаў камандзіра 155-й стралковай дывізіі генерал-маёра П.А. Аляксандрава:

«В 7 часов 26 июня мне передали приказ командующего фронтом: 155-й стрелковой дивизии занять оборону на заранее подготовленном рубеже по западной окраине г. Барановичи и удерживать до подхода наших резервов с тыла, справа переходит к обороне 121-я стрелковая дивизия, слева – 143-я стрелковая дивизия.

26 июня к 10.00 главные силы дивизии заняли оборону и приступили к совершенствованию огневой системы, значительная часть артиллерии была использована на прямую наводку.

Во второй половине дня и до наступления сумерек немцы вели яростные атаки. Но благодаря проявленному героизму, стойкости и упорству офицеров и бойцов все атаки были отбиты. Противник понёс большие потери в живой силе и технике. Было подбито 30 танков и бронемашин.

С заходом солнца по телефону передали, что немцы ведут бои на окраине Минска, их танковые части движутся по Варшавскому шоссе на д. Синявку, создавая угрозу окружения, и приказали с наступлением темноты быть готовым к отходу. Дивизии приказывалось сосредоточиться в лесах в районе д. Вольно. Начало отхода 26 июня в 23.00 по маршруту Барановичи – Столовичи – Вольно. 121-я и 143-я стрелковые дивизии выходят в леса в районе деревень Цирин и Снов.

В 23.00 26 июня главные силы дивизии начали отход по шоссе на д. Столовичи».

З успамінаў Зуя Антона Пятровіча, радавога 518-га зенітнага артылерыйскага палка брыгаднага раёна супрацьпаветранай абароны, 1910 г.н., жыхара в. Шчарбавічы Баранавіцкага раёна:

«Я быў прызваны ў армію ў сакавіку 1940 г. Служыў у зенітнай артылерыі пры Баранавіцкім аэрадроме. 20 чэрвеня 1941 г. уся тэхніка была разабрана на прафілактычны рамонт. Калі 22 чэрвеня наляцела нямецкая авіяцыя, ніводная зенітная ўстаноўка не магла выстраліць для абароны аэрадрома. Днём 26 чэрвеня застаўшуюся зброю пагрузілі ў вагоны і цягніком адправілі ў бок Мінска. Калі даехалі да Койданава (цяпер Дзяржынск), састаў спынілі і загналі ў тупік. Салдат вывялі з цягніка, пастроілі на прывакзальнай плошчы. Пад’ехала легкавая машына, афіцэры ў форме палітрукоў аб’явілі, што цягнік далей рухацца не можа, скла-дзіце зброю і здавайцеся ў палон. Але салдаты не выканалі загада, сталі разбягацца ў розныя бакі. Я з таварышам з вёскі Серамавічы пабеглі ў накірунку Стаўбцоў. Нас праследавалі нямецкія кулямётчыкі. Па дарозе мы схаваліся ў хмызняку ля возера. Цэлы тыдзень ляжалі ў вадзе, а фашысты стралялі па кустах. Пасля немцы вырашылі, што больш нікога не засталося ў жывых, і адышлі ад возера. Пакінуўшы зброю, мы з сябрам дабраліся да бліжэйшага хутара і пераапрануліся ў цывільнае адзенне. Далей пайшлі ў бок Міра. Немцам казалі, што ідзём з турмы. Нас арыштавалі і далучылі да калоны ваеннапалонных, якіх гналі ў накірунку Мір–Баранавічы. Але нам з сябрам ўдалося ўцячы з калоны і вярнуцца дамоў. Ішлі побач з шашэйнымі дарогамі, якія былі забіты нашай кінутай тэхнікай, павозкамі, цягачамі, гарматамі».

Познім вечарам 26 чэрвеня пачалося адступленне войск Чырвонай Арміі, якія прыкрывалі Баранавічы.
 


 

У той час, як танкавыя падраздзяленні групы Гота, якія не мелі перад сабой суцэльнага фронту, хутка набліжаліся да Мінску, на слуцка-бабруйскім накірунку дзейнічалі рэшткі войск 4-й арміі, 55-й стралковай дывізіі. 

На баранавіцкім накірунку абараняліся 121-я, 143-я дывізіі 47-га стралковага корпуса і 155-я стралковая дывізія франтавога рэзерву разам з 209-й матарызаванай, 27-й танкавай дывізіямі 17 мехкорпуса. Побач займалі абарону 107-ы стралковы полк і 84-ы артполк 55-й стралковай дывізіі. Да 24.00 26 чэрвеня 18-я танкавая дывізія вермахта ўзяла Баранавічы. 

Немцы захапілі вялікія склады з гаруча-змазачнымі матэрыяламі. Па ўспамінах Сандалава, на акружным палігоне на паўночным захадзе Баранавічаў (раён Тартакоў) праціўнік захапіў большую частку з 480 гармат 152-мм калібра.

Горад быў заняты часткамі 4-й танкавай дывізіі. Немцы адзначалі, што ў няспынных рукапашных баях за горад яны сустрэліся з савецкімі салдатамі, якія гатовы былі хутчэй узарваць сябе апошняй гранатай, чым здацца ў палон.

Баранавічы гарэлі. Танкісты Гудэрыяна запоўнілі вуліцы горада грукатам танкаў, незразумелай мовай, крыжамі на машынах. Танкісты прайшлі праз горад, следам рушыла нямецкая пяхота. Пехацінцы рассыпаліся па вуліцах. Яны ўрываліся ў хаты, каб пажывіцца трафеямі. Там, дзе дамы былі закрыты знутры, рас-
стрэльвалі ўсіх.

Пры адыходзе рэшткаў дывізій з горада па лясіста-балоцістай мясцовасці ў сувязі з адсутнасцю цягачоў і аўтамашын цяжкія гарматы даво-
дзілася знішчаць. У дывізіях засталіся толькі гарматы на коннай цязе і частка абозаў.


З успамінаў камандзіра 155-й стралковай дывізіі генерал-маёра П.А. Аляксандрава:

«В 4.00, пропуская главные силы дивизии в д. Столовичи, я встретил комиссара и начальника штаба 121-й СД, которые информировали меня, что их части на подходе к д. Столовичи. Мы расстались, условившись, что они пропустят части 155-й СД и начнут движение за нами. В 6.00 при выходе из д. Столовичи авиация немцев до 20 самолётов подвергла бомбардировке на марше главные силы дивизии. Одновременно до 30 танков произвели атаку во фланге наших частей со стороны м. Городище. После короткого боя, отразив атаку немцев, части дивизии отходили в лес, выполняя прежнюю задачу.

Было подбито 4 танка противника и сбито 2 самолёта. Батальон 436-го стрелкового полка был отрезан от полка и отошёл с частями 121-й СД.

В то же время в районе д. Столовичи 121-я СД была атакована танковыми частями немцев, завязался ожесточённый бой и её части вынуждены были отойти в леса восточнее д. Столовичи. 

К 9.00 27 июня дивизия вышла в район сосредоточения и перешла к обороне.

Офицеры штаба дивизии в течение всего дня разыскивали генерала Хабарова, его командный пункт, а также наличие частей в районах, указанных для сосредоточения, но обнаружить ничего не удалось. Разведкой установлено движение крупных механизированных частей немцев по шоссе на Минск. Связи ни с кем не было.

К вечеру было принято решение – отойти на линию укреплённого района на старой нашей границе в районе д. Могильно. Отход начать с наступлением темноты по маршруту деревень Вольно-Городея».

Нямецкія танкі каціліся па шашы ў бок Мінску на аўтамашынах, бронетранспарцёрах, танках, матацыклах, не зважаючы на чырвонаармейцаў, што ішлі ўздоўж дарог, хаваліся ў прыдарожных кустах.

Прыкладна ў 6.00 27 чэрвеня ў раёне в. Калдычэва з’явіліся 9 танкаў праціўніка, з іх 6 лёгкіх. У 16.00 у раёне в. Падлясейкі праехала калона з 16 лёгкіх танкаў і матацыклістаў немцаў. Пасля група раздзялілася на часткі. Адна частка рушыла ў бок станцыі Гарадзея, другая – у накірунку Астраўкі. Гэта была разведка ворага, якая імкнулася высветліць, з якімі сіламі Чырвонай Арміі прыйдзецца сутыкнуцца асноўным сілам.

У гэты ж дзень 17-я танкавая дывізія немцаў ля вёскі Паланечка расчляніла 121-ю стралковую дывізію і адкінула яе на ўсход ад шашы Баранавічы–Мінск. Асноўная яе частка пад камандаваннем начальніка штаба Ложкіна Мікалая Мікалаевіча пачала адыходзіць на Сваяцічы. Меншая, пад камандаваннем камандзіра дывізіі Зыкава Пятра Максімавіча, адступала ў паўночна-ўсходнім накірунку.

З успамінаў Зуя Іосіфа Антонавіча, 1933 г.н., жыхара п. Савецкі:

«Часткі Чырвонай Арміі адступалі праз Росаш (урочышча паміж Пянчынам і Шчарбавічамі) на Паланечку, Вольна, Мір. Нямецкія самалёты расстралялі калону. Мы, дзеці, бегалі пасля туды, і я бачыў сваімі вачыма горы трупаў, зброі, патронаў. У хуткім часе немцы ішлі ў бок Міра несканчальнымі калонамі. Ехалі на машынах, веласіпедах, ішлі пешшу».

Драматычным быў лёс браніраванага цягніка 58-га палка ўнутраных войск НКУС. На перагоне Баранавічы–Пагарэльцы ён прыняў першы няроўны бой.


З успамінаў наводчыка гарматы І.У. Сакалова:

 «Бронепоезд оказался зажатым с двух сторон. Впереди путь был разрушен бомбами. В метрах трехстах от нашей стоянки проходила грунтовая дорога, по которой двигались фашистские войска. Хорошо замаскировавшись, мы ждали, когда подойдет вражеская техника. И вот показалась колонна танков и бронетранспортеров. Их люки были открыты. Смело высунувшись по пояс, танкисты обозревали дорогу.

Мы открыли огонь одновременно из четырех орудий. Танки начали расползаться по полю. Два из них загорелось, вышло из строя и несколько бронетранспортеров. Гитлеровцы в панике покидали машины, спеша укрыться в роще. В течение нескольких минут мы расстреливали фашистов, нанося им значительный урон.

Но вскоре бронепоезд оказался под ответным огнем. Снаряды прошивали стенки бронеплощадок. От прямых попаданий орудия заклинило. Погибали бойцы. Только с наступлением сумерек фашисты прекратили обстрел. По приказу командира – старшего лейтенанта Подгорного – мы покинули неподвижный бронированный состав».

Камандаванне Заходняга фронту страціла сувязь з падначаленымі войскамі, таму не магло перагрупаваць войскі ў інтарэсах абароны Мінска. У журнале баявых дзеянняў Заходняга фронту адзначана, што ў пачатковым перыядзе вайны «характэрнай асаблівасцю нямецкіх удараў было імклівае прасоўванне ўперад, не звяртаючы ўвагі на свае флангі і тылы. Танкавыя і матарызаваныя злучэнні рухаліся да поўнага расходу паліва. Сярэдні тэмп наступлення немцаў за першыя 5 сутак вайны – да 60 км у суткі». Пры гэтым праціўнік на напрамках галоўных удараў засяроджваў амаль усе свае сілы, на іншых напрамках абмяжоўваўся нязначнымі часцямі ці зусім не меў там сіл, ведучы толькі разведку. Такая тактыка забяспечвала імклівае наступленне нямецкіх войск.

27 чэрвеня 1941 года штаб Заходняга фронту атрымаў загад Вярхоўнага Галоўнакамандавання аб адводзе войск фронту ў трох напрамках: праз Докшыцы і Лепель, збіраць войскі за Полацкім умацаваным раёнам; у напрамку Мінска, засяроджваць часці за Мінскім умацаваным раёнам; Глускія лясы і на Бабруйск.

Але выканаць гэты загад камандаванню Заходняга фронту не ўдалося. На дарогах сярод адступаючых часцей панавала поўная неразбярыха. Па сведчанні даследчыка гісторыі вайны У.А. Грачанічэнкі, «усё пераблыталася і валам паваліла на ўсход… Усе каціліся да сталіцы, не падпарадкоўваючыся аніякім мерам, не баючыся аніякіх пагроз».

Доўгімі калонамі расцягнуліся савецкія войскі ды бежанцы, якія імкнуліся пазбегнуць акружэння. Вялікі паток ствараў пробкі. Калоны часамі дасягалі 40 кіламетраў і падвяргаліся бязлітасным бамбардзіроўкам.


 

Вечарам 28 чэрвеня на прывале радавы Эміль Гольц запісваў у сваім дзённіку: 

«28 июня. На рассвете мы проехали Барановичи. Город разгромлен. Но еще не все сделано. По дороге от Мира до Столбцов мы разговаривали с населением языком пулеметов. Крики, стоны, кровь и много трупов. Никакого сострадания мы не ощущали. В каждом местечке, в каждой деревне при виде людей у меня чешутся руки. Хочется пострелять из пистолета по толпе. Надеюсь, что скоро сюда придут отряды СС и сделают то, что не успели сделать мы».

Войскі 4-й арміі 28 чэрвеня 1941 года вялі баі на бабруйскім напрамку.

З успамінаў камандзіра 1-й батарэі 84-га артпалка 55-й СД В.Э. Шомадзі:

«На працягу 28 чэрвеня ў раёне Баранавіч працягваліся баі. Часці 155, 143-й стралковых дывізій сумесна з часцямі 17-га мехкорпуса адбівалі шматлікія атакі 18-й танкавай дывізіі ворага ў раёне Нясвіжа і да зыходу дня пакінулі абарончыя рубяжы. 55-я стралковая дывізія вяла баі ў раёне Слуцка і р. Пціч».

Унутранае кальцо акружэння беластокскай групіроўкі войск першага эшалону абароны працягвала звужацца. У другой палове дня 28 чэрвеня застаўся шанц пазбегнуць акружэння, калі б чырвонаармейцы рушылі на Казловічы–Моўчадзь–Гарадзішча. Аб адсутнасці тут нямецкіх войск напярэдадні паведамляў Гудэрыян. Але сувязі ў чырвонаармейцаў не было ні са штабам арміі, ні з суседзямі, таму аб рэальным становішчы спраў нашы вайскоўцы не ведалі.  

11 дывізій 3-й, 10-й, часці 13-й армій Заходняга фронту трапілі ў Навагрудскі «кацёл», ліквідацыя якога 25-цю дывізіямі фашыстаў прадаўжалася з 28 чэрвеня па 8 ліпеня. Баранавіцкая зямля знахо-дзілася на перыферыі «катла». Страты, якія панеслі злучэнні і часці пры прарыве, былі катастрафічнымі.

У данясеннях Ф. Бока ў генштаб паведамлялася, што «завяршэнне баёў на ўсходзе будзе мець іншы, чым на захадзе, характар. На захадзе акружаныя сілы праціўніка здаваліся ў палон, а на ўсходзе ўсё адбывалася па-другому!»

Немцам даводзілася вы-дзяляць буйныя вайсковыя сілы для барацьбы з акружанымі савецкімі войскамі, якія імкнуліся прарвацца на ўсход. Фашыстам быў нанесены сур’ёзны ўрон. У 17-й танкавай дывізіі Гудэрыяна засталося баяздольнымі толькі 30% танкаў.

Днём штаб і два палкі 36-й кавалерыйскай дывізіі разам са зводным стралковым батальёнам рухаліся ў бок Баранавіч пад бесперапыннымі налётамі варожай авіяцыі. Да канца дня каля Лясной, у 20 кіламетрах на паўднёвы захад ад горада, сутыкнуліся з ворагам. Да атрада далучыліся адступаючыя часткі 27-й стралковай дывізіі. Немцы былі збіты з пазіцый і пабеглі ў бок Лясной. Палкі дывізіі рвануліся ў атаку, але нечакана для сябе ўрэзаліся ў калону варожай мотапяхоты, якая рухалася на аўтамашынах на Баранавічы. Кавалерыстам пашчасціла. Перш чым немцы паспелі адрэагаваць і заняць абарону, чырвонаармейцы абстралялі іх кулямётным агнём з тачанак, перасяклі шашу і ўзялі накірунак на поўдзень, у бок вёскі Уцёс. Аб гэтым атрадзе далейшых звестак не засталося.

Асабовы склад танкавага палка 36-й кавалерыйскай дывізіі праз Шчару пераправіцца не змог. Уцалеўшыя ў палку 89 чалавек спалілі машыны і сталі прабівацца на ўсход. Група распалася на дзве часткі. Адны вырашылі дабрацца да лініі фронту, другія – змагацца ў тыле ворага. Тых, хто вырашыў застацца, узначаліў інтэндант 3-га рангу С.Р.  Жунін, які стварыў партызанскі атрад. Пазней атрад перарос у 8-ю партызанскую брыгаду, названую так у гонар 8-га танкавага палка.

Рэшткі часцей 4-й танкавай дывізіі, 94-га кавалерыйскага корпуса, 48-га лёгкага артпалка, 130-га артпалка, 125-га асобнага супрацьтанкавага дывізіёна, 13-га і 11-га мехкарпусоў пры прарыве да сваіх вымушаны былі пераправіцца ў гэты дзень, 28 чэрвеня, праз Шчару. Большую частку аўта-транспарту і бронетэхніку давялося кінуць на заходнім беразе ракі.

На заходнім беразе ракі часці карпусоў былі атакаваны атрадам нямецкай пяхотнай дывізіі, што праводзіла «зачыстку» тэрыторыі. Пасля абстрэла з гармат фашысцкіх танкаў і пяхоты ў контрнаступленне пайшлі трыццацьчацвёркі, якія нанеслі ўрон нямецкай групоўцы. Пасля гэтага генерал Д.К. Маставенка загадаў вывесці са строю тэхніку, што засталася без паліва і боепрыпасаў: танкі і машыны спаліць, гарматы – патапіць. Адзін Т-34 загерметызавалі, капітан Нікіцін перавёў яго па броду. З яго дапамогай перацягнулі яшчэ некалькі танкаў. Капітан Нікіцін Мікалай Міхайлавіч будзе кантужаны, трапіць у палон. Пасля пабегу стане адным з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці.

Цімашэнка М.С. служыў у 125-м асобным супрацьтанкавым дывізіёне 29-й матарызаванай дывізіі. Ён таксама ўспамінаў пра пераправу праз Шчару. Па яго словах, машын, байцоў на заходнім беразе ракі скапілася вельмі шмат. Укрыцця ніякага не было – чыстае поле, на другім беразе хмызняк. Па сабранаму насцілу прайшлі легкавыя машыны, а цяжкія яго праламалі. Наляцеўшыя самалёты разбілі мост ушчэнт. Ён успамінаў: «На реке был настоящий ад. Самолеты бомбили, били зажигательными пулями. Машины горели, рвались баки с бензином. Горели и люди, многие бросались в реку, тонули. Река не могла спасти от огня. Она сама горела от разлившегося бензина. Мало кому удалось спастись. Медицинской помощи не было никакой. Крики, стоны! Это невозможно описать. Волосы дыбом становятся, и слезы глаза застилают. Оставшиеся в живых, обгоревшие и раненые, стали пробиваться на восток».

Радавы Жыгалка П.В. з 141-га палка 85-й дывізіі служыў у гарматным разліку. Ён успамінаў, што прыкладна ў 11 гадзін 28 чэрвеня з лесу па скапленню савецкіх войск ля пераправы быў адкрыты мінамётны агонь. У адказ адкрылі агонь дзве саракапяткі. Перастрэлка працягвалася да 16 гадзін, пакуль усе не пераправіліся.

Па ўспамінах радавога Бабака А.І., рэшткі 167-га лёгкага артпалка адступалі разам з нейкай танкавай часцю: «У раёне Баранавіч мы былі акружаны. Баі працягваліся некалькі дзён. Прарвацца ўдалося толькі першым танкам. Шмат тэхнікі і жывой сілы засталося на полі бою. Я, як і іншыя, прычапіўся на танк КВ, але прарвацца не здолеў, так як танк трапіў на міну і ўсіх скінула. Я спусціўся да балота. Там маёр-танкіст аб’яднаў застаўшыхся 100-150 чалавек і вывеў праз балота паўзком. Раніцай мы выйшлі з акружэння і прабіраліся да сваіх паўночней Баранавіч».

Рэшткі 11-га мехкорпуса, разбіўшыся на невялікія атрады, пачалі доўгі шлях на ўсход, на якім згубіліся сляды палкоўніка М.П. Студнёва, падпалкоўніка У.М. Крылова (нач. сувязі 29-й танкавай дывізіі), маёра Я.Р. Ягорава (начхім 29-й танкавай дывізіі) і іншых камандзіраў і чырвонаармейцаў.

Акружэнцам, нягледзячы на забароны нямецкага камандавання, актыўна дапамагала мясцовае насельніцтва. У жніўні 1941 года П.К. Панамарэнка дакладваў Сталіну, што сяляне ахвотна дапамагаюць Чырвонай Арміі, прыганяюць у лясы жывёлу для харчавання часцей і падраздзяленняў Чырвонай Арміі, выводзяць ваеннаслужачых з акружэння, рызыкуючы жыццём сваім і блізкіх, хаваюць ад немцаў параненых байцоў і камандзіраў, выдаюць іх за сваякоў.


 

Савецкі Саюз не далучыўся да Жэнеўскай канвенцыі аб адносінах да ваеннапалонных ад 27 ліпеня 1927 года. Таму фашысты лічылі, што «не существует обязательств обеспечивать советских военнопленных количеством и качеством продовольствия, соответствующим этому договору».

Дзённік нямецкага унтэр-афіцэра Р. Рупа таксама сведчыць аб расстрэлах ваеннапалонных і параненых савецкіх салдат. У дзённіку за 29 чэрвеня Руп пакінуў такі запіс:

«…Некаторыя рускія здаюцца ў палон. 2-і ўзвод палонных не бярэ…»

На Піянерскай вуліцы салдаты вермахта прывязалі да слупоў чатырох захопленых у палон чырвонаармейцаў, абклалі іх сенам, палілі гаручым і спалілі.

Пад Баранавічамі прапала без звестак і трапіла ў палон значная колькасць чырвонаармейцаў.

Палонным давалі ўсяго ежы прыкладна на 2 040 калорый, бо нямецкія медыкі лічылі, што гэтага дастаткова, каб падтрымаць жыццё. Калі ваеннапалонныя не маглі больш ісці з-за голаду і знясілення, іх расстрэльвалі. У перасыльных лагерах у дождж і ў снег яны ляжалі пад адкрытым небам. Утрыманне савецкіх ваеннапалонных у нямецкіх лагерах не адпавядала элементарным умовам: ваеннапалонныя ад голаду трацілі розум, справа даходзіла да трупаедства. 57,8% трапіўшых у палон загінула ў нямецкіх засценках. А тых, каму пашчасціла вярнуцца дамоў, чакаў кашмар сталінскіх фільтрацыйных лагераў, прыніжэнні, несправядлівыя прыгаворы, абмежаванне ў правах. Назаўжды кляймо знаходжання ў фашысцкім палоне рабіла чалавека непаўнапраўным.

Захаваліся ўнікальныя кадры нямецкай хронікі, дзе паказаны натоўпы палонных чырвонаармейцаў ў Баранавічах.

Немцы заводзілі на іх уліковыя картачкі, пераконвалі, што гэта для таго, каб паведаміць родзічам пра іх месцазнахо-джанне. У картачках з нямецкай педантычнасцю адзначаліся месца пражывання, дата нараджэння, дата і месца ўзяцця ў палон, воінскае званне і дзе служыў чырвонаармеец. Некаторыя з палонных няправільна ўказвалі назвы сваіх воінскіх фарміраванняў. Па-рознаму склаўся лёс палонных.

Не толькі ў Лясной, але і ў горадзе былі створаны лагеры ваеннапалонных.


З успамінаў маёра Эмінава Яўгенія Аляксандравіча, начальніка аўта-трактарнай службы, які трапіў у палон каля Гомеля:

«…Подошла группа наших пленных, и понесли меня и нескольких других на руках к воротам. Я слышал разговор.

 – Куда это нас привезли?

  Это Барановичи – бывшая польская тюрьма, – ответил тот. – Ну, вы увидите, что это за тюрьма, почище всяких тюрем.

Перед воротами мы остановились, нас пересчитали, и мы двинулись дальше. Мы вошли в большой квадратный двор, обнесенный со всех сторон высокими, метров десять, каменными стенами; по углам стояли вышки с пулеметами, внутри во дворе, у стен, стояло несколько зданий, весь двор был заполнен сидящими и лежащими пленными, у всех был необычайно изможденный вид. Нас внесли в одно из зданий. Невероятно спертый воздух; длинный темный коридор; с обеих сторон – железные двери с глазками. Меня внесли в одну из них.

Небольшая камера с деревянными нарами в пять этажей была битком набита ранеными; на полу и под нарами тоже были люди. Лагерь этот прежде был тюрьмой, расположенной на окраине города в развилке железных дорог, идущих на запад, в Варшаву, и на восток, в Минск. Это был квадрат со стороной 250–300 метров, обнесенный со всех сторон массивными каменными стенами, с одним выходом через двойные железные ворота. Между первыми и вторыми воротами с обеих сторон – помещения для охраны. Внутри несколько капитальных зданий тюремного типа, большой двор. Службы: кухня, прачечная, мастерские и др. Вся тюрьма была рассчитана, очевидно, не больше чем на 800 человек. В момент нашего прибытия в этом лагере было 17 тысяч человек. Все помещения были забиты ранеными и больными. Их было около 5 тысяч человек. Остальная масса пленных, среди которых было очень много легко раненных и больных, размещалась прямо во дворе. Почти все они погибли в течение зимы, так как холод, голод и болезни ежедневно уменьшали численность лагеря на 200-300 человек. Те немногие, кто попал в закрытые помещения, могли быть довольны уже тем, что им не грозило превратиться в окоченевший труп на тридцатиградусном морозе.

Ежедневный рацион всех пленных, независимо от состояния, составлял один литр супа, выдаваемого дважды в день, утром и вечером. Суп из пригоршни крупы, без каких-либо признаков жира и 150 граммов хлеба. Всем, кто не умирал от ран, болезней, холода, предстояла медленная смерть от голода. Эта перспектива ожидала всех и всеми осознавалась. Ежедневно в лагере и в нашей камере появлялся немецкий санитар – это был единственный представитель немецкой медицины, которого мы могли видеть. Целью его обхода, по-видимому, являлась регистрация количества умерших за сутки, которое он аккуратно заносил в свою записную книжку. Попутно он также ругал и избивал больных и раненых, которые недостаточно быстро, по его мнению, реагировали на команду «Смирно!» 

Два раза в день, независимо от погоды и состояния людей, за исключением явно неспособных двигаться, нас выстраивали у подвала, где производилась перекличка. По команде «Смирно!» люди под снегом, в сильный мороз, полураздетые, в рваной обуви или вообще босые должны были стоять часа три. Как правило, во время переклички несколько человек умирали. Многих товарищи на руках уносили обратно в подвал.

Я не упоминал о женщинах, их было человек 15. Это были в основном медработники, захваченные в плен в санитарных пунктах или в окружении. Почти все – молодые девушки; они жили в одной камере в конце лазарета и выполняли обязанности сестер. Странно и больно было видеть их среди этой обстановки; грязь, кровь и смерть окружали их. Они мужественно исполняли свои обязанности, делая перевязки и оказывая помощь и услуги тяжело раненным и больным. 

В лагере началась эпидемия сыпного тифа. Невероятная вшивость и грязь должны были дать свои результаты. С первых же дней заболевали по 100-150 человек ежедневно. Все чаще и чаще из нашей камеры выносили по утрам трупы. Каждый день освобождались места, которые заполнялись пленными со двора лагеря. Мы слышали, что в лагере объявлен карантин, и ни один немец, и никто со стороны не проникал во двор лагеря. Только один раз в неделю, одетые в противоипритовые костюмы, в лагерь входили несколько   немцев и, проходя по помещению, молча осматривали все вокруг и уходили. Почти все были уверены, что и их не минует участь заболеть.

Так мы, еще живые, были превращены в мертвых! Будучи уже в мертвецкой, я пришел в себя. Проходившие через несколько часов мимо этого помещения санитары услышали мой слабый крик и стоны. Они открыли дверь и увидели, что кто-то шевелится на груде голых трупов. Через несколько минут они несли меня обратно. Я пришел в сознание уже на следующий день. Отчаянная слабость, постоянный шум в голове и звон в ушах, полное отсутствие аппетита – вот что запомнилось мне надолго. Последнее было тем более странно, что та небольшая часть пленных, перенесших тиф и выздоравливающих, испытывала тифозный голод, который доводил их до потери рассудка. Постоянное ощущение голода у перенесших тиф во много раз усиливалось. Было тяжело смотреть, как взрослые люди превращались в малых детей и плакали по поводу нечаянно разлитой ложки супа или несправедливости при его распределении. 

Из лагеря было сделано несколько попыток к бегству. Однако десятиметровые стены являлись надежным препятствием. Только одному удалось благополучно скрыться, остальные были пойманы и расстреляны. Двое врачей ускользнули ночью через выгребную яму, которая из уборной имела сообщение с территорией за стеной. Их поймали через неделю в деревне, далеко от города, и привезли в лагерь. Рассказывали, что их нельзя было узнать после того, как они были пропущены через гестапо, – окровавленные и распухшие, они лежали без сознания в бараке и оба умерли, не приходя в себя…»

(Працяг будзе)

 

Не валодаючы рэальнай карцінай спраў на баявым тэатры ваенных дзеянняў, штаб Заходняга фронту выдаваў дырэктывы і загады дывізіям, якія ўжо не існавалі.

Директива № 14. Штаб Запфронта. Могилев 1.7.41 г. 

…Четвертое. 4-й армии в составе 55-й и 155-й стрелковых дивизий, сводных 42-й и 6-й стрелковых дивизий, 20-го механизированного корпуса и четырех отрядов заграждения в ночь на 3.7.41 г. выйти на рубеж р. Березина и упорно оборонять фронт Бродец, Бобруйск.

Пятое. Командиру 17-го механизированного корпуса к 3.7.41 г. вывести корпус в район Колбча, Слободка, Суша, где и привести части в порядок. 4.7.41 г. быть готовым к действиям в направлении Бобруйск для захвата последнего.

Командующий войсками 
Западного фронта генерал-лейтенант Еременко.

Пасля прарыву 47-га стралковага корпуса на Стоўбцы і Дзяржынск рэшткі 143-й і 155-й стралковых дывізій былі адкінуты ад Мінскай шашы на ўсход. Яны аказаліся паміж палосамі наступлення частак групы Гудэрыяна. На вялікім участку ад Мінска да Бабруйска нямецкіх войск не было.

Два месяцы 121-я  дывізія вяла баі ў глыбокім тыле ворага, прабіваючыся з баямі да сваіх. Адну групу ўзначаліў
камандзір генерал-маёр
П.М. Зыкаў, другую – начальнік штаба палкоўнік М.М. Ложкін.

 Частка 121-й дывізіі, што выходзіла з акружэння з Зыкавым, 10 жніўня апошні раз прымяніла гарматы. Але прарвацца не змагла. Становішча было бязвыхадным, таму паследаваў загад Зыкава: прывесці ў нягоднасць баявую тэхніку і групамі спрабаваць выйсці з акружэння. Зыкава характарызавалі як «грамотного, волевого, инициативного командира. Современный бой знает, имеет большой опыт командования стрелковыми частями…»

Камандзір 297-га артпалка 121-й дывізіі Шарыкалаў  Гаўрыла Купрыянавіч загінуў  у 1944 годзе пры вызваленні Прыбалтыкі. У цяперашні час было паднята пытанне аб перазахаванні праху герояў вайны, што пакояцца ў парку
г. Екабпілс у Латвіі.

Асман Касаеў, начальнік артылерыі 383-га стралковага палка 121-й стралковай дывізіі, не здолеў прабіцца да сваіх, прымкнуў да партызан на Магілёўшчыне. Атрад пад яго кіраўніцтвам мужна змагаўся з ворагам. Вызваліў ад ворага і фактычна аднавіў Савецкую ўладу ў 44 населеных пунктах. У 1944 годзе Касаеў загінуў, і яму пасмяротна было прысвоена званне Герой Савецкага Саюза. Яго імем названы вуліцы ў Магілёве, Чэркеску, саўгас на радзіме героя. Устаноўлены міжнародны прыз яго імя, які ўручаецца пераможцу міжнародных спаборніцтваў па вольнай барацьбе ў г. Карачаеўску.

Аб паляванні на атрад Ложкіна расказвалася ў запісках нямецкага камандавання. У «Данясенні аб баях на тэрыторыі тыла камандуючага групы армій «Цэнтр»  ад 17.08.41 года паведамлялася, што 06.08.41 года ў 2.00 гадзіны ў раёне нямецкай 252-й пяхотнай дывізіі праз шашу прарвалася прыкладна 2000 савецкіх салдат, узброенных артылерыяй і супрацьтанкавымі гарматамі. Атака пачалася з поўначы ў 19 кіламетрах на ўсход ад Слуцка. Па данясенню нем-
цаў, гэта былі рэшткі 121-й стралковай дывізіі.

Данясенне аб баях на тэрыторыі тыла камандуючага групы армій «Цэнтр» ад 17.08.41 г.:

252-й пехотной дивизии в течение 6 – 7.08 удалось окружить противника в треугольнике Уречье – Любань – Пасека. Когда 9.08.1941 г. была проведена подготовка к сужению кольца окружения, противник внезапно атаковал 2-й батальон 472-го пехотного полка, прорвал его оборону и окружил. В ожесточенных боях батальон понес огромные потери в живой силе, а во второй половине дня закончились боеприпасы. Только благодаря ловкости пилота, сумевшего с наступлением темноты посадить самолет с боеприпасами, этот недостаток был ликвидирован. Воздушной разведкой 10.08.1941 г. противник был обнаружен в лесу западнее линии Старые Дороги – Рубежи. В первой половине дня была предпринята новая попытка окружения. Вновь разгорелись ожесточенные бои. Противник бросил всю технику, избавился от оружия и по требованию командира и комиссаров разбежался по лесу. Он понес настолько большие потери убитыми и ранеными, что боеспособных частей этой бывшей 121-й стрелковой дивизии больше не существует.

Командующий тылом группы армий «Центр» Шенкендорф генерал инфантерии.

Так, у апошнім рыўку загінула частка 121-й дывізіі. Да гэтага часу ўжо была сфарміравана новая 121-я дывізія на аснове другога эшалона, не трапіўшага з Бабруйска ў Баранавічы.

17-ты мехкорпус падыйшоў да ракі Бярэзіны, але не пераправіўся праз яе. З яе рэшткаў (каля 1600 чалавек) быў сфарміраваны мотаполк. Камандзір корпуса Герой Савецкага Саюза генерал-маёр М.П. Пятроў, начальнік штаба палкоўнік Д.Д. Бахмецьеў пазбеглі палону. Ва ўспамінах пра Пятрова ёсць такія радкі: «Он выходил из окружения, не сняв мундира, при орденах и Золотой Звезде, не желая надеть гражданскую одежду. Шел один, при полном параде». Пятроў загінуў у кастрычніку 1941года. Генерал Бахмецьеў закончыў вайну начальнікам штаба 3-й танкавай арміі.

Раніцай 28 чэрвеня ў раёне в. Якшыцы  перайшлі на савецкі бок рэшткі 143-й стралковай дывізіі, якая страціла 2/3 свайго асабовага складу. Па загаду штаба 4-й арміі 143-я адводзілася ў раён  г. Чавусы для перафарміравання.

155-я стралковая дывізія за час адступлення чатыры разы трапляла ў акружэнне.  3 ліпеня яе рэшткі выйшлі ў раёне лясоў у 10 км на захад ад Бярэзіно. Ад яе застаўся толькі нумар, таму што панесла такія страты, што казаць аб дывізіі не прыходзілася – засталася толькі рота салдат (з 12 033 засталося каля 100 чалавек).  Больш 155-я не аднаўлялася. Яе камандзіру Аляксандраву П.А. давялося 8 ліпеня 1944 года ў якасці намесніка камандзіра 128-га стралковага корпуса вызваляць Баранавічы.

107-ы стралковы і 84-ы артылерыйскі палкі злучыліся са сваёй 55-й дывізіяй паўночней Слуцка 27 чэрвеня. 107-ы полк меў каля паловы свайго першапачатковага складу. 84-ы меў нязначныя страты  дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву камандзіра  палка маёра  І.К. Варапаева, які набыў баявы вопыт у Іспаніі. Таксама вызначыўся штаб палка, які ўзначальваў капітан М.Д. Азараў. Узвод, што ахоўваў сцяг палка, загінуў пад гусеніцамі варожых танкаў. Сцяг знайшла калгасніца А.М. Мяснік і схавала да прыходу нашых, за што была ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі. Зараз сцяг знаходзіцца ў музеі гісторыі Вялікай Айчынай вайны ў Мінску. 

03.07–04.07 рэшткі 55-й стралковай дывізіі (2 623 чалавек) пераправіліся праз р. Пціч, выйшлі ў раён 8–10 кіламетраў на захад ад Чачэрска і былі накіраваны на перафарміраванне.

У 1944 годзе камандзір 60-й  знішчальнай авіядывізіі Я.З. Татанашвілі прымаў удзел у вызваленні Баранавіцкага раёна, камандуючы 234-й зні-шчальнай авіяцыйнай дывізіяй.        

Драматычна  склаўся лёс многіх военачальнікаў. Каб спісаць з сябе віну за паражэнне на фронце, Сталіну патрэбна было пакараць вярхушку ЗахАВА. Таму па рашэнню Ваеннай калегіі Вярхоўнага Суда СССР былі расстраляны Паўлаў Дзмітрый Рыгоравіч, Клімаўскіх Уладзімір Яфімавіч, Аборын Сяргей Мікалаевіч і многія іншыя. Камандзір 27-й танкавай дывізіі Ахманаў Аляксей Восіпавіч будзе камандуючым бронетанкавымі войскамі Беларускай ваеннай акругі,  пакончыць жыццё самагубствам у Мінску ў 1949 годзе.

Па людскіх стратах Беларуская стратэгічная абарончая аперацыя (22 чэрвеня – 9 ліпеня 1941 года) была самай сумнай з усіх 93 стратэгічных і франтавых аперацый Вялікай Айчыннай вайны. З першапачатковых 44 дывізій 24 загінулі поўнасцю, астатнія 20 страцілі ад 30 да 90% асабовага складу. У Сандалава ёсць звесткі аб страце ў чэрвені 1941года асабовага складу 4-й арміі. Страты склалі 80%. Толькі 20% выйшлі з акружэння. Гэта была трагедыя нашай зямлі, прапушчаны ўдар         Чырвонай Арміі.

Трагедыя адбылася па многіх прычынах.

Палітычнае кіраўніцтва СССР не прывяло своечасова ў баявую гатоўнасць войскі Заходняй асобай ваеннай акругі. Штаб Заходняга фронту  страціў кіраўніцтва арміямі ў першыя дні вайны. Праціўнік з пачаткам баявых дзеянняў дыверсійнымі групамі, ударамі авіяцыі

і артылерыі парушыў правадныя лініі. Больш чым 600-тысячная групоўка войск Заходняга фронту аказалася без кіраўніка, не звязаная ў сваіх дзеяннях адзіным камандаваннем.

Камандаванне дрэнна разбіралася ў аператыўнай абстаноўцы. Не прасочвалася тактыка прасоўвання нямецкіх танкавых калон і на іх шляху своечасова не выстаўляліся абарончыя палосы прыкрыцця.

Камандны пункт немцаў размяшчаўся на адлегласці 5 кіламетраў ад сваіх войск, нельга было знайсці савецкі камандны пункт, або ён знаходзіўся за 120–180 кіламетраў.

Механізаваныя часткі Чырвонай Арміі не былі ўкамплектаваны асабовым саставам, боезапасам, палівам. Адсутнічалі рамонтныя падраздзяленні,  запчасткі, камплекты інструментаў для рамонту. Было шмат дэфектаў і паломак тэхнікі.

Дывізіі армій ЗахАВА былі неўкамплектаванымі. Навабранцы не паспелі прайсці курс навучання за 3 месяцы. Некаторыя дывізіі мелі шматнацыянальны склад,  дзе значная частка вайскоўцаў не разумела рускай мовы, была слабаадукаванай. 

Недастатковай была тактычная падрыхтоўка розных відаў падраздзяленняў Чырвонай Арміі. Стралковыя часці перад вайной не навучаліся змагацца з танкамі, бо гэта роля адводзілася артылерыі. Авіяцыя не разумела, што трэба прыкрываць свае аэрадромы і дзейнічала дробнымі групамі. Танкі прадпісвалася выкарыстоўваць толькі для наступлення, таму адсутнічалі прыемы іх выкарыстання ў абарончых баях. Значнае месца ў арміі адводзілася кавалерыі, якая не магла супрацьстаяць варожым танкам. Ва ўмовах беларускай лясістай мясцовасці кавалерыя магла паспяхова змагацца з пяхотай праціўніка, але не былі распрацаваны спосабы вядзення такіх баявых дзеянняў.

Немцы ўзгаднялі дзеянні авіяцыі, танкавых армій, разведкі, артылерыі і вельмі хутка прымалі рашэнні. Яны  перавозілі сваіх салдат на аўтамашынах, таму іх войскі былі манеўранымі, за тыдзень нямецкая дывізія магла перамяшчацца ў 2-3 месцы. У Чыр-
вонай Арміі, як правіла, войскі перакідваліся паходным маршам, з-за чаго іх манеўранасць была нізкая. Салдаты смяротна стамляліся.

Адсутічала  дапамога  авіяцыі, якая была разгромлена ў першыя дні вайны. З раз-
бомбленых аэрадромаў нельга было ўзляцець. Не хапала новай тэхнікі, паліва. Нямецкая перавага ў паветры мела катастрафічныя наступствы.

Нізкая плотнасць стралковых дывізій у баранавіцкім напрамку, у выніку чаго на адну дывізію прыходзілася па 50 кіламетраў фронту.

У немцаў была добра адлажана тактыка вядзення боя ў населеных пунктах, пры ўзяцці ў кальцо акружэння савецкіх ваенных часцей. У той жа час чырвонаармейцы часта не ведалі, дзе знаходзяцца суседзі.

Праз Баранавічы ішла важная чыгуначная магістраль. Як і на іншых станцыях, тут знаходзіліся вялікія запасы гаручага, боепрыпасаў, але іх не было на чым давезці да фронту.

У час абарончых баёў на подступах да Баранавіч было здзейснена шмат подзвігаў. Няхай у памяці землякоў застануцца імёны генерал-маёраў П.А. Аляксандрава, М.П. Пятрова, П.М. Зыкава; маёра П.М. Ражановіча;  лейтэнанта С.П. Уцешава; сяржантаў В.М. Расказава, Я.Г. Рыбака; яўфрэйтара Кардаліева; чырвонаармейцаў С.Е. Шчарбіна, В. Андрэева, Р. Вераценнікава. Добра было б, каб на месцы баёў у вёсцы Лясная быў пастаўлены мемарыяльны знак воінам 143-й стралковай дывізіі, на ўскрайку Новай Мышы – воінам 121-й дывізіі, ля Дзераўной – салдатам 27-га танкавага корпуса, у Мілавідах    55-й дывізіі, ля вёскі Старая Мыш – 4-й танкавай дывізіі. Спіскі каманднага састава, уліковыя картачкі трапіўшых ў нямецкі палон чырвонаармейцаў 155-й, 55-й,121-й стралковых дывізій, 17-га мехкорпуса, 27-й танкавай дывізіі, якія ваявалі, загінулі, трапілі ў палон у раёне Баранавіч,                   будуць перададзены ў Баранавіцкі краязнаўчы музей. Хачу выразіць удзячнасць Уладзіміру Барысавічу Самсоніку, Васілю Іосіфавічу Несцяровічу, Івану Іванавічу Лычкоўскаму, якія адгукнуліся на публікацыю і падзяліліся сваімі ўспамінамі і звесткамі.

Хацелася б спадзявацца, што гэта даследаванне верне на пачэснае месца імёны герояў, нашчадкі даведаюцца аб лёсе абаронцаў нашага краю. За кожным з іх – асобная гісторыя і адзіны лёс – жыццё, адданае Радзіме.



  • Мы в социальных сетях: