Наверх

Прадстаўнікі Баранавіцкага раённага савета ГА «БРПА» прынялі ўдзел у I Рэспубліканскім форуме важатых

14.09.2019 718 Наш край

13 верасня прадстаўнікі Баранавіцкага раённага савета ГА «БРПА» ў складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці прынялі ўдзел у I Рэспубліканскім форуме важатых ГА «БРПА» «Будучыня за намі».

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (г. Мінск) прайшоў важацкі інтэнсіў «ProКачай.by». Хвалюючыя пытанні абмеркавалі ў групах аднадумцаў, закранаючы актуальныя тэмы: «БРПА – сучасны фармат арганізаванага дзяцінства», «Арганізацыя працы на інтэрнэт-рэсурсах і са СМІ», «Перспектывы працы з малодшымі членамі ГА «БРПА» ‒ акцябратамі» і іншыя.

Сярод гасцей форуму быў Дзяніс Вадзімавіч Клябанаў, выканаўчы дырэктар Агульнарасійскай грамадска-дзяржаўнай дзіцяча-юнацкай арганізацыі «Расійскі рух школьнікаў». Ён пазнаёміў удзельнікаў форуму з дзейнасцю сваёй арганізацыі, распавёў аб супрацоўніцтве і сумесных праектах з БРПА – міжнароднай акцыі па роўп-скіпінгу «На спорце!».

Таксама на форуме прысутнічаў і талісман БРПА – рысёнак Вогнік, які сімвалізуе актыўных і крэатыўных, адказных і працавітых, ветлівых і сціплых, сумленных і вясёлых піянераў Беларусі.

Дзеці прынялі ўдзел у піянерскім квэсце «Мая Радзіма-Беларусь!», які праходзіў  у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага, пасля чаго адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскай дыстанцыйнай гульні «Пароль – «Акцябранок», пераможцаў рэспубліканскага піянерскага інтэрнэт-праекта «Вотчына.бай-бай».

Акцябрацкая група «Нашчадкі» ДУА «Жамчужненская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна» заняла першае месца ў Рэспубліканскай дыстанцыйнай гульні «Пароль – «Акцябронак». Таксама каманда атрымала памятны падарунак ад рэдакцыі газеты «Зорка».

Віншуем пераможцаў! Будучыня за намі!

Баранавіцкі раённы савет ГА «БРПА»

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях: