Наверх

Няхай радасць расцвіце ў cэрцах! Вiншаванне з Вялiкаднем

17.04.2022 1392 Наш край

Дарагія браты і сёстры!

«Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!» – гэтым традыцыйным прывітаннем спяшаемся падзяліцца, складаючы пасхальныя віншаванні. Таямніца Уваскрэсення Езуса Хрыста цалкам змяніла і надалей змяняе лёсы чалавека і свету.

Раздзяляючы з вамі гэтую радасць, жадаю, каб святочныя дні і далейшае ваша жыццё было напоўнена трывалым здароўем і глыбокім духоўным досведам Пасхі і Любові. Няхай уваскрэслы Хрыстус будзе для вас крыніцай надзеі, радасці і моцы, якія дапамогуць пераадолець усе цяжкасці штодзённага жыцця.

Жадаю, каб гэта вялікая праўда аб Уваскрэсенні Езуса Хрыста ніколі не была заслонена нават вялікімі зямнымі крызісамі, катаклізмамі і клопатамі. Радуемся кожнай хвілінай,  якую дорыць нам Той,  які стварыў неба і зямлю. Няхай радасць расцвіце ў нашых сэрцах як вясеннія галінкі вярбы, каб мы маглі дзяліцца ёю з нашымі блізкімі.

Няхай кожны дом будзе домам Божай радасці, сяброўства, добразычлівасці, дабрыні і святасці, дзе будзе панаваць любоў, якая ўсё прабачае і перамагае.

Благаслаўлёных велікодных святаў!

Ксёндз Павел Рудзьман, пробашч Рымска-каталiцкай парафii Мiласэрнасцi Божай i Маці Божай Вострабрамскай



  • Мы в социальных сетях: