25 мая ў Арабаўшчынскай базавай школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу апошняга званка для вучняў 9-га класа.
На ўрачыстай лінейцы прысутнічалі старшыня Баранавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Н.А. Шчэрбацэвіч, дырэктар Баранавіцкага райаграсервісу Лявонцьеў Ю.А., прадстаўнікі Баранавіцкага райвыканкама. На свяце ад выпускнікоў, вучняў, бацькоў гучалі словы падзякі кіраўніцтву, педагогам, работнікам ўстановы адукацыі.
Пажадаем выпускнікам паспяховай здачы выпускных экзаменаў і бяспечных летніх канікулаў!
Свята апошняга званка адзначыла Лаўрынавіцкая базавая школа
Кожнай новай вясной прыходзіць у нашу краіну доўгачаканае і хвалюючае свята – свята апошняга званка! Ён падводзіць рыску чарговага навучальнага года ці ўсяго школьнага жыцця выпускнікоў. Наша ўстанова адукацыі сёння развітвалася з дзевяцікласнікамі, для якіх школа стала месцам першых радасцей, першага сяброўства, першага натхнення. Дзевяць вучняў з хваляваннем слухалі словы пажаданняў і парад ад дырэктара школы Самушчавай А.А., першай настаўніцы Бянько Т.М., класнага кіраўніка Раманка С.Л. Шчырыя словы былі выказаны гасцямі свята – Ланкуць Галінай Уладзіславаўнай, упраўляючай справамі райвыканкама, Артуганавай Наталляй Іванаўнай, старшынёй Крошынскага сельскага савета, айцом Ігарам, настаяцелем Свята-Ільінскай царквы. У сваіх словах выпускнікі падзякавалі ўсім, хто дапамагаў ім на працягу вучобы ў школе.




Последний звонок – ежегодный праздник для учащихся выпускных классов, их педагогов, а также мам и пап. Этот день является символическим рубежом между младшей и старшей школой, детством и взрослой жизнью. Тёплым майским утром звучат школьные песни, а младшие и старшие школьники рассказывают стихи про последний звонок.
25 мая в Миловидской средней школе Барановичского района прошла торжественная линейка, посвящённая празднику последнего звонка. На линейке присутствовали гости: председатель Миловидского сельского Совета Давидович Н. В., участковый инспектор майор милиции Циунчик И. И., настоятель храма Преподобного Сергия Радонежского отец Сергей.