Наверх

Педагогі дашкольнай адукацыі Баранавіцкага раёна падзяліліся вопытам з калегамі

03.12.2019 1063 Наш край

На мінулым тыдні на базе Баранавіцкага раёна  прайшоў абласны семінар «Сучасныя падыходы да стварэння беларускамоўнага камунікатыўнага асяроддзя ва ўстановах дашкольнай адукацыі» для кіраўнікоў метадычных фарміраванняў, намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Брэсцкай вобласці.

seminar-2019-3-12_3.jpg

У семінары прынялі ўдзел галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Шамовіч, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на І ступені Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ганна Лявіцкая.

seminar-2019-3-12_2.jpg

Удзельнікі семінара пабывалі ў дзіцячых садах Гарадзішча і Жамчужнага.  

seminar-2019-3-12_1.jpg

Выхаванцы і педагогі падрыхтавалі для гасцей яркія і запамінальныя выступленні. Удзельнікі семінара наведалі восеньскі кірмаш, пакаштавалі беларускія стравы, пазнаёміліся са шматлікімі атрыбутамі да сюжэтна-ролевых гульняў, якія зроблены рукамі саміх педагогаў.

Іна ГАНЧАР

Больш фота тут




  • Мы в социальных сетях: