Наверх

Ордэнам Маці ўзнагароджаны жыхаркi Баранавіцкага рэгіёна

23.12.2024 326 Наш край

  Цудоўны падарунак да навагодніх свят атрымалі беларускія матулі. Указ аб узнагароджанні шматдзетных маці падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Высокай узнагароды за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей згодна з Указам № 470 ад 23 снежня 2024 года ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці – работніцы адукацыі, гандлёва-вытворчых арганізацый, хатнія гаспадыні.

Гэта Бандарчык Кацярына Аляксандраўна, бухгалтар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Логаз», г. Баранавічы; Дзядкова Кацярына Аляксандраўна, настаўніца Цешаўлянскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна; Дубоўская Алена Сяргееўна, педагог сацыяльны Навамышскага дзяржаўнага аграрнага каледжа Баранавіцкага раёна; Малейчык Кацярына Мікалаеўна і Сабалеўская Алена Аляксандраўна – хатнія гаспадыні з г. Баранавічы.

Сёння ў нашай дзяржаве створаны ўсе ўмовы для таго, каб нараджаць і гадаваць дзяцей. Але ніякі ордэн ці другія знакі пашаны не заменяць цеплыні дзіцячых далонек,  шчаслівага смеху сыночкаў і дачушак. Вось гэта і ёсць галоўныя мацярынскія набыткі.

Віншуем!




  • Мы в социальных сетях: