Наверх

Няхай ціхая ноч заяснее святлом зоркі. Віншаванне з Божым Нараджэннем

25.12.2025 198 Наш край

Анёл сказаў ім: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан» (Лк. 12: 10)
 
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Людзі добрай волі!

Святкаванне Божага Нараджэння – гэта час радаснага адкрывання любові Бога і блізкіх нам людзей. Стварыцель і Адкупіцель адкрываецца нам як Той, хто прыходзіць на свет, каб быць прадказаным прарокамі Эмануэлем – «Богам з намі» (Іс. 7: 14; Мц. 1: 22–25). Гэты найвялікшы скарб усіх часоў, абʼяўлены нам ва ўбогай стаенцы ў Бэтлееме, ёсць і застанецца дарам для кожнага пакалення людзей ажно да сканчэння свету. Няхай жа радасць Евангелля – Добрай Весткі аб прыходзе ў свет Збавіцеля – напаўняе нашы сэрцы сапраўдным спакоем і жывой верай у кожны дзень надыходзячага 2026 года. Праўда аб тым, што Сын Божы прыйшоў і застаецца з намі няспынна, няхай асвятляе надзеяй кожную справу і будзе крыніцай веры ў дабро, якое заўсёды перамагае (Мц. 28: 16–20). Найсвяцейшая Дзева Марыя і святы Юзаф, якія чуваюць каля ясляў Нованароджанага Дзіцятка Езуса, няхай выпрошваюць для кожнага з нас усе неабходныя Божыя ласкі і шчодрае благаслаўленне.

У сувязі з надыходзячым святкаваннем Божага Нараджэння звяртаюся да кожнага з вас з каляднымі і навагоднімі віншаваннямі. Няхай жа гэты час будзе для ўсіх нас такім жа радасным і прыгожым, як гэта перажывалі шматлікія мінулыя пакаленні нашых продкаў. Няхай перажыванне таямніцы Уцелаўлення Божага Сына ўносіць у наша жыццё свята веры ў непераможнасць вечных каштоўнасцей дабра і праўды. Няхай святкаванне Божага Нараджэння будзе для кожнага з нас не сустрэчай з прыгожым паданнем ці легендай, але станецца фактам рэальнага спаткання з Божай Любоўю, якая адзіная мае моц перамяніць розумы і сэрцы людей на лепшае.

Ціхая і святая ноч Хрыстовага Нараджэння няхай заяснее святлом Бэтлеемскай зоркі ў нашай штодзённасці, перамяняючы сумнае ў радасць, няўпэўненасць – у адважны позірк у будучыню, давераную Міласэрнаму Богу.

Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!

З пажаданнямі Божага благаславення і святочнымі вішаваннямі, кс. Павел Рудзьман

Видео Ольги ШАРАПО




  • Мы в социальных сетях: