Наверх

Навацыі бібліятэкі з Паўночнага

12.07.2012 406 Наш край

Вынікі рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» за 2011 год, падведзеныя ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, маюць прыемнае дачыненне да нашага горада: трэцяя прэмія у намінацыі «За навацыі у галіне бібліятэчнай справы» прысуджана гарадской бібліятэцы-філіялу № 4, загадвае якой Ірына Пабярэжная.

 

Бібліятэка працуе ў Паўночным мікрараёне больш за 20 гадоў, i за гэты час тут сабраны фонд гісторыка-краязнаўчых матэрыялаў аб мікрараёне: газетныя публікацыі, фотаздымкі, відэаматэрыялы, творы мастацкай літаратуры. Праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы для дзяцей i моладзі, якія паглыбляюць ix веды аб культуры i гістарычных каранях малой радзімы, выхоўваюць павагу i любоў да        бацькаўшчыны, абуджаюць інтарэс да жыцця свайго горада. Жадаючы зрабіць гэтыя мерапрыемствы больш цікавымі i сучаснымі па форме, супрацоўнікі бібліятэкі стварылі шэраг электронных дакументаў: віртуальную віктарыну «Я горад свой ведаю, у iм я жыву…», CD-падарожжа «Паўночныя замалёўкі. Гісторыя ад «А» да «Я», бібліяграфічны паказальнік «Паўночны мікрараён. Гісторыя станаўлення» i iнш. Гэта інавацыйная дзейнасць баранавіцкіх бібліятэкараў, ix прафесіяналізм i былі ацэнены арганізатарамі конкурса.



  • Мы в социальных сетях: