1 мая на святочнае адкрыццё Парка моладзі «Натхнёныя Перамогай» сабралася шматлікая колькасць жыхароў і гасцей горада розных узростаў. Тут панаваў цудоўны настрой і гонар за родны край.
Узнікненне такога ўнікальнага аб’екта для адпачынку – заслуга многіх. З ініцыятывай аб стварэнні выступілі актывісты гаркама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, яны і назву прапанавалі – «Натхнёныя Перамогай».
Як адзначыў першы сакратар гарадскога камітэта БРСМ Ігар Вайтовіч, у гэтыя словы ўкладзены вялікі сэнс: «Вясной 45-га нашы дзяды і прадзеды, змучаныя і параненыя, але натхнёныя Вялікай Перамогай, зрабілі нам бессмяротны падарунак. У памяць аб гэтым парк павінен стаць для сучаснай моладзі натхненнем для многіх перамог і дасягенняў у сённяшні мірны час».
Больш за месяц навучэнцы і студэнты гарадскіх устаноў адукацыі, члены БРСМ у рамках агульнагарадской акцыі «Пабудуем парк разам» добраўпарадкоўвалі землі парка.
Яшчэ год назад, калі на тэрыторыі каля возера Жлобінскае першыя суботнікі пачалі праводзіцца работнікамі гарвыканкама, дэпутатамі, цяжка было ўявіць сабе, што ў выніку горад атрымае такую прыгажосць і ўнікальнасць.
Дзякуючы таму, што многія работы добраахвотна выкананы гараджанамі, на будаўніцтве парка зэканомлена каля 500 мільёнаў рублёў.
Старшыня гарвыканкама Юрый Грамакоўскі выразіў падзяку ўсім, хто працаваў над стварэннем парка, – работнікам будаўнічага трэста № 25, гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ААТ «Аграпрамбудмаш», актывістам грамадскіх аб’яднанняў БРСМ і «Белая Русь».
Падзякай гарвыканкама Юрый Грамакоўскі ўзнагародзіў маладога спецыяліста, прараба будаўнічага ўпраўлення № 145 будтрэста № 25 Яўгенія Мішкевіча, які вёў гэты аб’ект ад самага пачатку, аддана працаваў над яго стварэннем.
Як адзначыў сам Яўгеній, адносіны былі асабліва трапяткія не толькі таму, што гэта першы ў жыцці будаўнічы аб’ект, але і таму, што разумеў вялікую значнасць парка для горада.
Баранавіцкае прадпрыемства «Аграпрамбудмаш» стварыла для парка сапраўдныя шэдэўры мастацтва – малыя архітэктурныя формы, альтанку, дэкаратыўныя лаўкі для адпачынку. Кожная – непаўторная: Знаёмстваў, Закаханых, Прапаноў, Прымірэння. З такіх своеасаблівых прыпынкаў складаецца алея Закаханых.
У дзень адкрыцця Парка моладзі прызнанне ў каханні тут пачула дзяўчына. Аб гэтым яна напісала на сайт газеты. А на наступны дзень на дрэве Кахання, што на ўваходзе ў алею, ужо з’явіўся сімвалічны замочак вернасці. Будзем спадзявацца, што тут народзіцца і ўзмацніцца яшчэ не адно шчырае пачуцце.
Сёмая ў нашай краіне пляцоўка для заняткаў вулічнай гімнастыкай з’явілася менавіта ў баранавіцкім парку. Тут жа атрымалі магчымасць займацца сваім любімым відам спорта на спецыялізаванай пляцоўцы і скейтбардысты. Многія наведвальнікі парка здзівіліся, адкуль у нашым горадзе столькі аматараў скейтборда. А самі спартсмены з задавальненнем зазначылі, што цяпер няма неабходнасці ездзіць для трэніровак у Мінск, усе ўмовы створаны тут, у новым парку.
Веласіпедысты адкрылі для сябе ўнікальнасць парка масавым заездам. Прыемна ўразіла прастора лыжаролернай трасы працягласцю два кіламетры.
Да самага вечара ў парку не змаўкала музыка. Акрамя выступленняў прадстаўнікоў гарадскіх устаноў адукацыі, канцэртную праграму наладзіў калектыў мастацкай самадзейнасці прадпрыемстваў гарадской жыллёвакамунальнай гаспадаркі. Працавалі тарговыя пункты кафэ «Тонус» ГЖКГ, можна было адведаць шашлыкі за столікамі на свежым паветры.
Усе наведвальнікі парка зышліся ў адзіным меркаванні: у нашым горадзе з’явілася цудоўнае месца адпачынку, засталося толькі яго захоўваць ад вандалаў. На гэты непрыемны выпадак ГЖКГ па ўсёй тэрыторыі парка ўстанавіла камеры відэафіксацыі.
Свята Першамая традыцыйна праходзіла і ў парку культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ.Тут выступалі творчыя калектывы прадпрыемстваў, навучальных устаноў і ўстаноў культуры горада, а таксама працавалі атракцыёны, тарговыя аб’екты, можна было набыць сувенірную прадукцыю.
Таццяна КАРПІК.
Мнение горожан:
Владимир КАЛОША:
– Несколько лет назад в этом месте я гулял с маленькой внучкой, могу объективно сравнить, что было и что стало. Не ожидал, что здесь когда-нибудь сможет появиться такая красота и ухоженность. Я впечатлен этими переменами. Спасибо руководству города за такой хороший подарок нам.
Марина ГУТОВСКАЯ:
– Считаю, что появилось прекрасное новое место отдыха для людей разных возрастов, современное, комфортное, красивое. Чувствую гордость за свой город. Уверена, нам удастся сберечь эту красоту, только у варвара может на неё подняться рука. Благодарна всем, кто здесь трудился, вложил сюда свои силы.
Дмитрий ШЕСТАК:
– Специально приехал на открытие парка с Боровков. С удовольствием прокатился на своем велосипеде – очень понравилось. Буду приезжать сюда постоянно: здесь очень красиво, удобно расположены дорожки для езды, много ребят моего возраста.
Юлия БОБКО с дочкой Алесей:
– Мы очень рады, что в нашем городе появилось такое хорошее место для отдыха, для прогулок. Здесь так комфортно гулять с ребенком, покатать его на детском велосипеде, подышать свежим воздухом. Особенно впечатлила аллея влюбленных – настоящая красота.
Ирина и Юрий:
– Парк строился практически на наших глазах – мы студенты БарГУ. Сегодня гордимся тем, что принимали участие в субботнике, благоустраивали территорию парка, значит, и наш вклад есть в это общее хорошее дело. Даже не сомневаемся, что красоту парка сохраним, ведь люди понимают значимость и уникальность этого места.