Беларусы абавязкова захаваюць для нашчадкаў мірнае неба над родным домам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 студзеня падчас акцыі "Марафон адзінства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На гэтым дадзеным нам Богам кавалачку зямлі - наш адзіны дом. І гэты дом не прадаецца ні за якія грошы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт запэўніў, што ў Беларусі працягнуць будаваць гарадскія кварталы і вëскі будучыні, дарогі і заводы, станцыі метро і школы, а таксама мадэрнізаваць сельскую гаспадарку, развіваць навуку, адукацыю, медыцыну. "Рабіць усё, каб краіна станавілася яшчэ больш прыгожай і ўтульнай для нас, нашых дзяцей і ўнукаў", - заявіў беларускі лідар. Менавіта гэтаму, паводле яго слоў, прысвечаны першы ў пяцігодцы якасці Год добраўпарадкавання. "Будзе і працяг. І, самае галоўнае, мы абавязкова захаваем для нашчадкаў мірнае неба над нашымі дамамі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.