Наверх

Лукашэнка: беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй

08.01.2026 55 Наш край

Дзякуючы багатай і па-свойму ўнікальнай спадчыне беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй. Аб гэтым Презідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і "Беларускі спартыўны Алімп" 2025 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта цырымонія - ўручэння ўнікальнай прэміі "За духоўнае адраджэнне" - ўжо даўно стала часткай нацыянальнай спадчыны. "Як я ўжо казаў моладзі, традыцыі - аснова нашай дзяржаўнасці. У іх наша сіла і наша будучыня, якая немагчыма без вопыту і сувязі пакаленняў", - сказаў Презідэнт. Менавіта на гэтым, па яго словам, будуецца дзяржаўнасць. "І суверэнную Беларусь, вельмі маладую па мерках гістарычных дзяржаву, мы будавалі на аснове шматвякавой культурнай памяці, якая насычана высокай духоўнасцю і інтэлектам нашых продкаў, - заявіў беларускі лідар. - Дзякуючы такой багатай і па-свойму ўнікальнай спадчыне беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў гістарчнай спадчыне беларусаў ёсць чым ганарыцца, ёсць што берагчы і абараняць.




  • Мы в социальных сетях: