Наверх

Как прошла школьная суббота 16 марта в Барановичском районе

17.03.2024 324 Наш край

milovidy.jpgВ рамках шестого школьного дня 16 марта в Миловидской средней школе Барановичского района среди учащихся 1–7 классов прошёл экологический десант «Домики для птиц». Учащиеся познакомились с историей возникновения скворечника, узнали, какие бывают домики для птиц и модели скворечников, синичников, галочников, совятников и прочих гнездовий. На уроках технического труда учащиеся 7 класса изготовили 14 скворечников. Сегодня новые домики для птиц заняли свои почётные места на аллее возле школы. Ждём пернатых новосёлов.

layrynavichu.jpgШосты школьны дзень – 16 сакавіка ў Лаўрынавіцкай базавай школе прайшоў цікава, карысна і пазнавальна. Усе мерапрыемствы, запланаваныя ў гэтую суботу, праведзены на высокім узроўні.

Дзень пачаўся з гадзіны здароўя і спорту. Заняткі прайшлі для вучняў 7-9 класаў, на якіх школьнікі атрымалі зарад бадзёрасці, добрага настрою і пазітыву. Цікава і карысна было ў аб'яднаннях па інтарэсах – «Настольным тэнісе» і «Доме лялькі», якія нашы вучні наведваюць з задавальненнем.
Мерапрыемства «Жыццё без працы – шлях у нікуды» было праведзена самімі школьнікамі 5–9 класаў. Задачы яго – развіццё пазнавальных цікавасцей, пашырэнне кругагляду вучняў, творчай актыўнасці, памяці, увагі, а асноўная мэта – даць уяўленне аб асновах прафесійнага самавызначэння. Мерапрыемства прайшло ў форме абмену думкамі, навучэнцы выказалі свае адносіны да тэмы, прынялі ўдзел у конкурсах, накіраваных на самавызначэнне.

Вучні-пачаткоўцы ўдзельнічалі у пазнавальнай гульні «Вось калі я стану...». Мэта – пазнаёміць з прафесіямі і пашырыць веды пра іх. Вучні даведаліся не толькі пра новыя прафесіі, але і прынялі ўдзел у конкурсах «Каму гэта належыць?», «Угадай прыказку», «Угадай героя» і іншых.
Шосты школьны дзень скончыўся. Наперадзе – апошні школьны тыдзень трэцяй  чвэрці. Пажадаем нашым навучэнцам і настаўнікам плёну, поспехаў, найлепшых адзнак і выдатнага настрою.
 




  • Мы в социальных сетях: