Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у развіццё розных галін узнагароджаны шэраг спецыялістаў. Сярод іх – і прадстаўнікі Баранавіч.
Медалём «За працоўныя заслугі» адзначана праца Сяргея Мікалаевіча Прэдка – вызваленага брыгадзіра прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Ваўкавыскай дыстанцыі пуці Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
Ганаровае званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь» прысвоена Анатолію Уладзіміравічу Хвайніцкаму, дырэктару Баранавіцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па спартыўнай гімнастыцы і боксе.
Віншуем!
Святлана Гіль