Наверх

Чарадзейны экран

24.10.2012 310 Наш край

– Ну як? Вам спадабаўся мультфільм «Рыо»? – спытаў я дзяцей Вялікалукскай школы пасля заканчэння чарговага сеансу кіналекторыя.

– Так. Спадабаўся, – ахвотна адказвалі зацікаўленыя хлапчукі і дзяўчаткі. – Чароўныя птушкі папугаі. Вялікія. Убранне яркае.

– А што яшчэ глядзелі?

– Фільм пра паводзіны на вуліцы, пра розныя здарэнні там, – прадоўжылі гаворку маленькія гледачы.

Добра, падумаў я. Вельмі добра, што дзеці наведваюць школу пешаходных навук з дапамогай кіналекторыя: фільмаў «Для чаго людзі прыдумалі дарожныя знакі?», «Кроч па правілах», «Людзі і машыны».

– Кіналекторый у школах раёна – гэта прагляд навукова-папулярных фільмаў, – гаворыць Наталля Леанідаўна Чэрэмісіна, выконваючая абавязкі дырэктара кінавідэасеткі. – Пра электрычнасць і меры бяспекі, пра прыроднае багацце Беларусі, шмат фільмаў пра культуру асобы і здаровы лад жыцця. А таксама стужкі, прысвечаныя Году кнігі.

І ўвесь гэты здабытак фільматэкі знітаваны ў адзіную сістэму кіналекторыя ў школах раёна. Складзены графік прагляду фільмаў, як тэматычны, так і арганізацыйны. Абраны правільны шлях у выхаванні дзяцей праз дэманстрацыю такіх цудоўных фільмаў.

Застаецца толькі падзякаваць Наталлі Леанідаўне і яе дабрадзейнаму памочніку за нялёгкую працу, падчас якой прыходзіцца «калясіць» па доўгіх дарогах усяго раёна з фільмамі і ўсё тым жа бялюткім чарадзейным экранам дзіцячых мараў.



  • Мы в социальных сетях: