Наверх

Cемінар-практыкум для настаўнікаў-філолагаў адбыўся ў Баранавiчах

28.02.2025 175 Наш край

28 лютага Вучэбна-метадычны кабiнет Баранавiчаў арганiзаваў семінар-практыкум для настаўнікаў-філолагаў "Сучасныя вучэбныя заняткі па рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры, мастацтве ў кантэксце фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў".

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася дырэктар школы Юлія Тарасава, якая пажадала ўсім плённай працы. Вопытам па рабоце з тэкстамі новага фармату, напрацаваным за шмат гадоў, падзяліліся настаўнікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Алена Кузьміч і Алена Разумовіч. Заняткі прайшлі актыўна, крэатыўна, цікава. Настаўнікі самі выканалі заданні, якія можна і неабходна прапаноўваць вучням для лепшага засваення матэрыялу і фарміравання функцыянальнай граматнасці.

2025-02-281-(3).jpg

2025-02-281-(2).jpg
Сустрэча настаўнікаў горада з калегамі з Мінска Таццянай Дорах і Наталляй Шпак садзейнічала не толькі папаўненню метадычнай капілкі, але і набыццю навыкаў выкарыстання пэўных метадаў і прыёмаў у педагагічнай практыцы.

Надоўга запомняцца ўдзельнікам семінара практычная частка па вырабе лялькі-мотанкі "Масленіца" і забаўляльная – "Масленіца ў нас у гасцях".

Вясенні сонечны настрой, творчая атмасфера, сяброўства і паразуменне панавалі ў час правядзення семінара. Стомленыя, але задаволеныя пачутым, убачаным, набытым пакідалі педагогі сцены гасціннай школы № 14, несучы з сабой ўласна зробленую ляльку-мотанку на шчасце, радасць, здароўе, дабрабыт.




  • Мы в социальных сетях: