Наверх

Багацце – у беражлівасці

08.01.2014 281 Наш край
Адышоў у мінулае 2013 год, які быў аб’яўлены годам беражлівасці. Не засталася збоку ад ідэі рацыянальнага выкарыстання прыродных, паліўна­-энергетычных, матэрыяльных і працоўных рэсурсаў і наша гімназія.

 
Найбольш значнымі сталі гульня для малодшых класаў «Акадэмія беражлівасці», конкурс малюнкаў «Я ўмею эканоміць», акцыі «Кніжная бальніца», «Стомлены метал», «Папяровы клад». Бацькоўскія сходы вызначаліся тэмай «Беражлівыя адносіны вучняў да школьнай маёмасці». 
 
Любяць дзеці і заўсёды з цікавасцю і актыўнасцю ўдзельнічаюць у абмеркаванні тэм у вусных часопісах «Дамашняя эканомія», «Энергія і чалавек», дзе можна прывесці канкрэтныя прыклады сямейнай беражлівасці. 
 
А якія цікавыя ідэі з’яўляліся ў нашых дарослых і дзяцей у час упрыгожвання навагодняй елкі! Конкурс на самую арыгінальную елку з гузікаў, пацерак, бутэлек, саломы, паперы выклікаў незвычайны рэзананс! Пераможцамі выйшлі пачаткоўцы – вучні малодшых класаў. Вось такім цікавым і арыгінальным быў год беражлівасці і эканоміі ў нашай гімназіі.


  • Мы в социальных сетях: