На працягу амаль двух месяцаў упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама праводзіла конкурс прафесійнага майстэрства ў сферы прымянення інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій ва ўпраўленчай дзейнасці. Дзеля таго, каб вызначыць пераможцу, члены аргкамітэта конкурса вывучалі вопыт ўпраўленчай работы школ, дзіцячых садкоў і іншых адукацыйных устаноў вобласці.
Упраўленне адукацыі гарвыканкама вылучыла на конкурс гімназію нумар пяць. Узначаліла каманду гімназіі Таццяна Іванаўна Шастак – дырэктар і настаўнік інфарматыкі.
На конкурс патрэбна было прадставіць інавацыйныя аўтарскія праекты, якія ўключалі метадычнае апісанне вопыту работы і відэаролік з элементамі выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ў адукацыйным працэсе. Пры ацэньванні конкурсных матэрыялаў улічваліся іх практычная значнасць, арыгінальнасць, актуальнасць, навізна падыходаў, інфармацыйная кампетэнтнасць кіраўнікой устаноў адукацыі.
Прыемна адзначыць, што каманда нашай гімназіі з гэтымі задачамі паспяхова справілася. З 16 каманд, прыняўшых удзел у абласным туры конкурса, яна заняла першае месца, атрымаўшы дыплом пераможцы. Адзначу, што за конкурсную работу каманда гімназіі набрала 52,7 бала з 53 магчымых!
Пераможцы атрымалі не только дыплом, але і вельмі каштоўны і патрэбны падарунак: сучасны камп’ютар, каляровы лазарны прынтар, лічбавую фотакамеру, вэб-камеру і праграмнае забеспячэнне. Камп’ютарны комплекс будзе ўстаноўлены ў настаўніцкім пакоі нашай гімназіі.