Наверх

Актывісты баранавiцкай гімназіi наведалі блакадніцу Ленінграда і павіншавалі яе з 9 Мая

08.05.2025 163 Наш край

8 мая, напярэдадні Дня Перамогі, актывісты 6 "Г" класа гімназіi № 2 г. Баранавічы наведалі блакадніцу Ленінграда Чарненка Ірыну Львоўну і павіншавалі яе з цудоўным, урачыстым і доўгачаканым святам. Нягледзячы на шаноўны ўзрост, у свае 90 гадоў жанчына мае ясны розум, вядзе актыўны лад жыцця, сама займаецца хатнімі справамі, цікавіцца навінамі і дасягненнямі, якія адбываюцца ў нашай краіне. 

Ветэран з задавальненнем расказала і пра свае заслугі, у тым ліку спартыўныя. Займалася спартыўнай гімнастыкай, біятлонам і валейболам, па якім мае другі разрад. Гуляла за валейбольны клуб "Зеніт" (г. Ленінград). Распавяла ў  гутарцы блакадніца і пра жудасныя старонкі свайго жыцця, як маці адна выхоўвала чатырох дачок, як цяжка здабывалі хлеб. Збіралі лебяду і рабілі з яе аладкі, суп з крапівы, хлеб збіралі па крошачках.

Разам з тым ветэран не страціла веру ў жыццё, умее і пажартаваць. Ірына Львоўна асобна расказала пра ролю сяброўства ў жыцці чалавека, адзначыўшы, што  сучаснай моладзі трэба паважаць бацькоў, педагогаў і старэйшых, дапамагаць адзін аднаму. Яна натхніла вучняў на дасягненні ў вучобе. У сваю чаргу вучні пажадалі жанчыне здароўя, усмешак, дабрабыту, цеплыні і мірнага неба.

Больш фота




  • Мы в социальных сетях: