Наверх

Жыхарка Баранавiчаў атрымала Гран-пры рэспублiканскага конкурсу

08.09.2025 461 Наш край

Пераможцай конкурсу на лепшы зборнік сучаснай паэзіі Беларусі імя паэта-барацьбіта Валянціна Таўлая пад назвай «Шляхі, пракладзеныя ў заўтра» вярнулася з Лiды Таццяна Яцук – паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кiраўнiк лiтаратурна-творчага аб’яднання «Купальскiя зоры», якое дзейнічае пры гарадской цэнтральнай бiблiятэцы імя В. Таўлая.

Гэта творчае спаборніцтва было абвешчана Гродзенскiм абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі да ХХХІІ Дня беларускага пісьменства, якi праходзiў у Лiдзе. Месцам уручэння сімвалічна быў выбраны Дом Таўлая, уручала ўзнагароды Алена Стэльмах, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі.  

10photo_2025-09-08_15-29-563.jpgГран-пры рэспубліканскага конкурсу атрымаў ваенна-патрыятычны зборнік вершаў Таццяны Яцук «Прага цішыні». Лепшым зборнiкам паэзii ён быў выбраны сярод амаль сотні кніг.

Цiкава i адначасова прыемна i сiмвалiчна, што творчасць пераможцы конкурсу імя Валянціна Таўлая мае непасрэднае дачыненне да бiблiятэкi, якая носiць тое ж імя. Віншуем з перамогай і жадаем пакарэння новых творчых вяршыняў!

Таццяна КАНАШЭНКА

Фота гарадской цэнтральнай бiблiятэкi імя В. Таўлая

Больш фота




  • Мы в социальных сетях: