Наверх

Зборнік паэзіі і прозы «Купальскія зоры» прэзентавалі баранавіцкія літаратары

10.12.2021 493 Наш край

Прэзентацыя дэбютнага зборніка літаратурна-творчага аб’яднання «Купальскія зоры» баранавіцкіх паэтаў і пісьменнікаў адбылася ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая.

zory-kupalskiya-1.JPG

«Купальскія зоры» існуюць ужо тры гады і аб’ядноўваюць 20 баранавіцкіх аўтараў, якія за гэты час паспелі пазнаёміць са сваёй творчасцю не толькі жыхароў нашага горада. Сябры літаб’яднання выступалі ў шматлікіх гарадах краіны, удзельнічалі ў Днях беларускага пісьменства, дэкламавалі свае вершы на міжнародным радыё.

zory-kupalskiya-3.JPG
zory-kupalskiya-2.JPG

– Сёння мы сабраліся ў бібліятэцы з вельмі важнай нагоды: літаральна месяц таму выйшла з друку першая кніга нашага літаратурна-творчага аб’яднання, якая так і называецца – «Купальскія зоры», – расказала кіраўнік аб’яднання, баранавіцкая паэтэса Таццяна Яцук. – Усе творы ў ёй адметныя, непадобныя адзін да аднаго, са сваімі вобразамі і падыходам да раскрыцця тэмы. Вершы і проза ў зборніку прысвечаны Радзіме, любові да роднай прыроды, маці, нашму гістарычнаму мінуламу… Бясспрэча, тэма кахання таксама прысутнічае. Усе творы розныя, але ўсе яны аб’яднаны шчырым, адкрытым словам, якое выхоўвае спагаду, дабрыню, чуласць да чалавека.

zory-kupalskiya-4.JPG
У зборніку «Купальскія зоры» каля 200 старонак, на якіх размясціліся творы ўсіх 20 удзельнікаў літаратурна-творчага аб’яднання. Гэта Таццяна Яцук, Ларыса Антонава, Аляксандр Асядоўскі, Алесь Белы, Аліна Галіцкая, Алесь Корнеў, Анастасія Кудзіна, Галіна Ліс, Юрый Мазалевіч, Ірына Мезенцава, Антаніна Сасім, Міхаіл Стрыжоў, Антаніна Аўчыннікава, Марыя Філіпава, Зоя Капуста (Кулік), Раіса Раманчук, Таццяна Смаляк, Тамара Стэцко, Анатоль Хвайніцкі і Вячаслаў Хвайніцкі.

zory-kupalskiya-14.JPG

Падчас прэзентацыі зборніка аўтары прадставілі публіцы свае творы, таксама гучалі аўтарскія песні пад гітару, атмасфера на сустрэчы была вельмі цёплая і творчая.
zory-kupalskiya-9.JPG

zory-kupalskiya-10.JPG
– У юбілейны для нашага роднага горада год вельмі адметна, што выйшаў ваш першы зборнік, – звярнулася да літаратараў Наталля Міхальчык, начальнік аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама. – І я шчыра спадзяюся, што выданне гэтага зборніка стане пачаткам доўгага і плённага творчага шляху!

Жыхары нашага горада і ўсе аматары літаратурнага слова могуць пазнаёміцца са зборнікам «Купальскія зоры» ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая.

zory-kupalskiya-8.JPG

zory-kupalskiya-11.JPG

zory-kupalskiya-12.JPG

zory-kupalskiya-13.JPG

zory-kupalskiya-5.JPG

Алена РАКУЦЬ

Фота Барыса НАВАГРАНА




  • Мы в социальных сетях: