Купалле — дзіўнае свята, якое аб’ядноўвае ўсе прыродныя стыхіі, чалавечыя мары, меладычныя песні, вясёлыя карагоды, магічныя абрады і, канечне, пошукі чароўнай папараць-кветкі, якая можа падарыць шчасце, дабрабыт і магічнае вязенне ва ўсіх пачынаннях таму, хто яе знойдзе.
І штогод Мірскі дом культуры праводзіць маштабнае свята летняга сонцастаяння. І ў гэтым годзе на Купалле ў аграгарадку Мір сабралася небывалая колькасць людзей!
Разам з персанажамі тэатралізаванага прадстаўлення, якое падрыхтаваў узорны тэатральны калектыў “СМАРТ”, гледачы праходзілі іспыты і выпрабаванні нячысцікаў, вадзілі вясёлыя купальскія карагоды, гулялі ў гульні і варажылі на будучыню.
Свята працягнулася яскравым канцэртам, у якім прынялі ўдзел салісты і калектывы Дома культуры, а таксама ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці.
Канечне ж, ля Дома культуры зацвіла папараць-кветка, адбыўся конкурс на лепшы купальскі вяночак.
Асабліва ганаровым момантам свята стала ўзнагароджванне жыхароў аграгарадка, якія перамаглі ў конкурсе на лепшае добраўпарадкаванне прысядзібных участкаў.
І пераможцамі сталі:
у намінацыі “Лепшая клумба”:
Булыга Тамара Міхайлаўна,
Кавалеўская Марыя Іванаўна,
Шчэглік Андрэй Ўладзіміравіч,
Ізвекава Яніна Эдуардаўна,
Сачэнка Вера Антонаўна;
у намінацыі “Самая добраўпарадкаваная тэрыторыя ля дома” ‒ Артухевіч Ірына Валянцінаўна;
у намінацыі “Лепшы балкон” пераможца Астапчык Галіна Іосіфаўна;
у намінацыі “Лепшы двор” ‒ Сапко Алена Барысаўна.
А таксама былі адзначаны падарункамі і громкімі апладысментамі самы старэйшы і самы малодшы жыхары аграгарадка Мір.
Самы старэйшы жыхар аграгарадка Мір — Бурло Вікенцій Ільіч. У гэтым годзе яму споўнілася 99 гадоў! Ён ветэран Вялікай Айчыннай вайны, таленавіты настаўнік і добры чалавек.
А самы малодшы жыхар аграгарадка Мір — Жукоўскі Аляксандр Андрэевіч! Маленькаму Сашцы меньш месяца!
Кульмінацыяй свята стала шэсце з вогненнымі факеламі да возера і запуск на ваду вянкоў і купальскага вогнішча. І там жа, на беразе возера, нібыта аб’ядналіся ўсе прыродныя стыхіі, калі прыгожай кветкай ў небе распусціўся святочны феерверк.
Але і гэта не стала фінальнай кропкай свята! Пад рытмічныя песні госці свята танцавалі амаль да ранку. І нават дождж, які пачаўся ноччу, не змог нікому сапсаваць настрой і завяршыць свята. Бо ў душы кожнага з прысутных палыхаў невялічкі агонь запаленага гэтай ноччу купальскага вогнішча.
Чарненка Валерыя
Больш фота - тут