Адкрыты рэгіянальны фестываль фальклору і рамёстваў «Галасы традыцый» у Карэлiчах трэці раз збiрае вакол сябе прафесіяналаў і паказвае, на што яны здольныя. З-за эпідэміялагічнай абстаноўкі фестываль праходзiў дыстанцыйна.
Нягледзячы на тое, што фестываль раённы, удзельнічаюць у ім прадстаўнікі Гродзеншчыны, Міншчыны, Брэстчыны і іншых рэгіёнаў. Вучанiца Мiрнаўскай ДШМ Баранавiцкага раёну Дар' я Гладкая (настаўнiца Iрына Чугункова) удастоена звання лаўрэата l ступенi.
Задумана імпрэза з той мэтай, каб зберагчы гісторыю. Таму шчыра і сардэчна віншуем кожнага, хто прысвячае сваю творчасць любімай Радзіме!!! Усім жадаем моцнага здароўя, плённай працы і творчага натхнення.