Наверх

Віншаванне з Днём работнікаў культуры

08.10.2017 622 Наш край

Шаноўныя работнікі культуры і мастацтва!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

Выказваем глыбокую ўдзячнасць за вашу самаадданую працу. Менавіта дзякуючы вашым намаганням, ведам, вопыту, таленту культура ў сваіх лепшых узорах і праявах служыць людзям. Прыміце шчырыя словы падзякі за тое, што вы дастойна прадстаўляеце баранавіцкі край на конкурсах рознага ўзроўню, за тое, што пра нашы калектывы ведаюць не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі.

Асабліва цёплыя словы ў гэты дзень хочацца сказаць людзям, якія ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё культуры баранавіцкай зямлі і сёння не адмаўляюць у дапамозе і парадзе. 

Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, творчага натхнення, новых поспехаў і дасягненняў у нялёгкай, але такой патрэбнай працы на карысць роднай Беларусі!

Баранавіцкія гарадскі і раённы выканаўчыя камітэты.
Баранавіцкія гарадскі і раённы Саветы дэпутатаў.



  • Мы в социальных сетях: