Наверх

Вiншаванне са святам Вялікадня

20.04.2019 1094 Наш край

Дарагія вернікі, браты і сёстры!

Гэтыя святочныя дні ствараюць асаблівую нагоду для ўдзячнасці, а таксама спаткання з роднымі і блізкімі ў атмасферы, напоўненай духам прабачэння і любові.

Перажыванне велікоднай таямніцы веры дапамагае іншым позіркам паглядзець на наша зямное жыццё.

І радасны вокліч «Алілуя! Хрыстос Уваскрос!» разносіцца па ўсім свеце з пакалення ў пакаленне.

Жадаю вам, каб Велікодныя святы напоўнілі ваша сэрца і вашы сем’і спакоем і радасцю жыцця.

Няхай святочная атмасфера Вялікадня ўмацуе ваш дух у малых і вялікіх жыццёвых справах, дадасць сілы і аптымістычнага позірку ў будучыню.

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Алілуя!

З велікоднымі віншаваннямі, ДЗЯМ’ЯНКА Антоній, біскуп Пінскі



  • Мы в социальных сетях: