Наверх

В Барановичском районе прошел праздник Купалье

09.07.2014 616 Наш край

У разгар лета на Беларусі традыцыйна адзначаюць Купалле. Гэтае гулянне аб’ядноўвае старадаўнія традыцыі і сучасныя тэатралізаваныя канцэрты, вясёлыя гульні.

Не проста пабачыць сапраўднае Купалле, але і прыняць удзел у народным свяце маглі і жыхары нашага раёна, а таксама яго госці. Шукалі чароўную папараць-кветку, запальвалі магічны агонь і спускалі вяночкі ў розных населеных пунктах Баранавіцкага раёна.

У пошуках свайго шчасця

Свята Купалле ў гонар летняга сонцастаяння сустрэла жыхароў Жамчужнага жывым гукам і традыцыйнымі звычаямі.

Святочнае мерапрыемства праходзіла на пляцоўцы Дома культуры. Купалле адзначылі насычанай канцэртнай праграмай. Сцэнкі, конкурсы, весялосць вядучых і гасцей… І калі напачатку свята лаўкі былі дэфіцытам, а галоўнымі танцорамі выступалі дзеці, то ўжо праз паўтары гадзіны танчылі ўсе.

Аўтар гэтых радкоў наведала свята ў нацыянальным касцюме. На пытанне, ці апрануліся б госці аналагічным чынам, гледачы і ўдзельнікі свята адказвалі станоўча.

Напрыканцы канцэрта вядучыя нагадалі, што, згодна з паданнем, прыйшоў час адпраўляцца на пошукі папараць-кветкі. Гэта прывабіла гасцей свята, якія адправіліся на пошукі сімвала шчасця.

Кульмінцыяй стала святочнае вогнішча.

Усё ж хораша, што сапраўдныя беларускія святы існуюць.

Ксенія БАРЫСЕВІЧ, студэнтка інстытута журналістыкі БДУ

… А папараць-кветка – жывая!

Русалкі, лешыя і іншыя героі беларускага фальклору заклікалі гасцей на свята ў Вальнянскі парк. Адгукнуліся і прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары, але і госці, якія маюць тут дачы. Самым маленькім на ўваходзе ўручалі сплеценыя з палявых кветак вяночкі.

Удзельнікі свята даведаліся, хто з іх лепшы танцор. Для таго, каб вызначыць пераможцу, арганізатары прапанавалі выканаць беларускі народны танец. Жадаючых было шмат.

Усе разам вадзілі традыцыйны святочны карагод, спявалі «Купалінку». Разам жа пайшлі шукаць чароўную папараць-кветку. Трэба адзначыць, што цудоўная кветка ў Вольна была незвычайнай. Яе ролю выконваў жывы чалавек! Паспрабуй дагані такую «кветачку».

Хлопцы з Вольна і Стаек змаглі памерацца сіламі, перацягваючы канат.

Наогул, свята, арганізаванае выконваючай абавязкі дырэктара Вальнянскага сельскага Дома культуры Таццянай Танскіх атрымалася яркім і незвычайным.

Ірына САСНІНА

В поисках счастья

На праздник Купалье в агрогородке Мирный собрались и местные жители, и немало горожан.

По традиции в усадьбе «Дворик» Владимира Дермана проводятся народные гуляния на Рождество, Масленицу и Купалье. Само расположение агроусадьбы – практически в лесу, и ее антураж располагает к этому. Развлекательной программе, включавшей различные конкурсы для детей и взрослых и праздничную дискотеку, гости обязаны Мирновскому сельскому Дому культуры, а также ансамблю песни «Маладосць». Не обошлось без поисков цветка папоротника, который, по народному поверью, цветет только в эту волшебную ночь. А эпицентром праздника стало сожжение чучела Ярилы и зажжение купальского костра, вокруг которого гости с удовольствием водили хороводы.

А гвоздем купальского  праздника для жителей д. Лесная, который организовал СДК, стало участие в народных гуляниях именитого земляка –  солиста театра песни Ирины Дорофеевой Василия Бущика (Леонардо), сделавшего в Лесной свои первые шаги к большой эстраде.

Елена ЮРКЕВИЧ



  • Мы в социальных сетях: