Адкрыццё выставы будзе насычаным. На ім выступяць народны ансамбль аддзела культуры і творчасці БарДУ «Музычны Гасцінец», народны тэатр моды «Світа».
На выставе будуць прадстаўлены работы студэнтаў гуртка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БарДУ. Таксама можна ўбачыць і вынікі творчай працы кіраўніка гуртка Капузы Леаніда.
– Адно з напраўленняў працы залы – гэта паддтрымка баранавіцкіх мастакоў. Таму мы з радасцю робім выставу прац Леаніда Капузы і яго студэнтаў, – сказала “Нашаму краю” дырэктар Баранавіцкага краязнаўчага музея Алла Самушчэва.
Адкрыццё адбудзецца 13 красавіка ў 16.00, уваход на адкрыццё вольны. Выстава працуе да 2 мая. Кошт квіткоў для дарослых у астатнія дні – 2 рублі, для студэнтаў – 1 рубель, для школьнікаў – 80 капеек.
Вольга ШУМАНСКАЯ.