14 мая ў 16:00 адкрылася выстава карцін вядомага мінскага мастака. Лявон Грышук прысутнічаў на адкрыцці. Разам з ім прыйшлі і яго сябры, якія сказалі некалькі прыемных слоў пра самога мастака, пра яго характар і звычкі.
У сваей працы Лявон вялікую ўвагу надае пленэрнай творчасці. Ён рэгулярна выязджае на эцюды ў розныя куткі Міншчыны. Як сам ён прызнаўся, “мне падабаецца працаваць на пленэры, у асноўным я рысую розныя хаткі, маенткі. Асноўныя і нават любімыя колеры – блакітны, сіні, жоўты, зялёны”.
Сам мастак прыязджае ў Баранавічы ўжо не першы раз. Тут у яго шмат сяброў і розных прыемных успамінаў.
Перажыўшы катастрофу на ЧАЭС, Лявон стаў зусім па-іншаму адносіцца да жыцця. Гэта знайшло адлюстраванне ў яго творчасці. Мастак усе часцей звяртаецца да біблейскай тэматыкі, але вобразы Хрыста і іншых святых ен не рысуе.
Выстава “Фарбы небакраю” працягнецца ў выставачнай зале да канца чэрвеня. Усіх запрашаем задаволіцца неверагоднай прыгажосцю пленэрнага жывапісу.
Дар’я ГIЗУН, студэнтка 5 курса БДУ (Iнстытут журналicтыкi).
Фота аўтара.