Наверх

У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы прайшоў дзень ведаў

02.09.2016 517 Наш край

11

Дзень ведаў у ЦГБ імя В.П. Таўлая традыцыйна папярэднічае Дню беларускага пісьменства, які сёлета адзначаецца 4 верасня. І таму тэматыка яго нязменна звязана з духоўнымі здабыткамі нацыянальнай культуры, асветы, літаратуры.

765432Кожны год у бібліятэцы ў першы дзень верасня надзвычай мнагалюдна. Пачатак навучальнага года аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова. Настаўнікі школ горада прыводзяць сюды вучняў, каб прыняць удзел у сустрэчы, падрыхтаванай на аснове багатай спадчыны беларускага пісьменства.

DSC_0398 DSC_0367 DSC_0015 Яшчэ да пачатку мерапрыемства ўвагу школьнікаў прыцягвала выстаўка “Кніга рукапісная і друкаваная – летапіс часу”: сапраўдны агляд гісторыі кніжнасці нашай краіны. Пераканаўчымі ілюстрацыямі адукаванасці беларусаў служаць факсімільныя выданні старажытных помнікаў кніжнай культуры Беларусі з фонду бібліятэкі: “Тураўскае Евангелле”, “Слуцкае Евангелле”, пяць першых кніг “Бібліі” Францыска Скарыны.

У час Дня ведаў “Шлях да Беларусі” бібліятэкары Ірына Лукашова і Надзея Кіпель расказалі аб гісторыі ўзнікнення і традыцыях святкавання Дня беларускага пісьменства: штогадовым вызначэнні сталіцы свята, паломніцкіх маршрутах Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з Жыватворным агнём і цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконай Пакрову Прысвятой Багародзіцы, закладванні Сада малітвы і г.д. Асобны раздзел мерапрыемства прысвяцілі 915-годдзю з дня нараджэння асветніцы і нябеснай заступніцы Беларусі Еўфрасінні Полацкай. Вялікую цікавасць падлеткаў выклікаў турнір “Уся Беларусь”, які праходзіў у выглядзе спаборніцтва 2-х каманд і складаўся з 4-х тураў: “Гісторыя”, “Сучаснасць”, “Літаратура”, “Мова”. Пераможцы і актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы.

ЦГБ імя В. П. Таўлая наведалі вучні і настаўнікі гімназій № 2 і № 5, школ № 7 і № 4. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі Дзень ведаў 5 разоў і атрымалі сапраўднае задавальненне ад запатрабаванасці сваёй працы, ад разумення важнасці папулярызацыі культурных набыткаў беларускага народа.DSC_0436 DSC_0442 DSC_0461 DSC_0477 DSC_0572 evangelie IMG_20160211_144533

Врублеўская Наталля, заг. аддзела метадычнай і аналітычнай работы ЦГБ імя В. П. Таўлая.



  • Мы в социальных сетях: