Наверх

У Беларусi праходзiць адкрыты дыстанцыйны культурна-інфармацыйны марафон «Культ-пра-Свет»

21.02.2016 380 Наш край
Фото с сайта www.adu.by
Фото с сайта www.adu.by

Адкрыты дыстанцыйны культурна-інфармацыйны марафон «Культ-пра-Свет», якi ажыццяўляецца ў рамках правядзення Года культуры, дае магчымасць усім зацікаўленым і неабыякавым людзям прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна як унікальны феномен «жывой гісторыі». У ліку асноўных задач правядзення мерапрыемства – знаёмства ўсіх зацікаўленых з унікальнай спадчынай і традыцыямі розных рэгіёнаў Беларусі, падтрымка творчых ініцыятыў, спрыянне развіццю інфармацыйнай культуры ўдзельнікаў конкурсу.

Марафон праходзіць у тры этапы:

І этап – «Культурная прастора» – прэзентацыя art-аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна (помнікаў архітэктуры, гістарычных аб’ектаў, адметных мясцін і г. д.).

ІІ этап – «Хранограф» – прадстаўленне культурных падзей, фактаў, дат, звязаных з рэгіёнам.

ІІІ этап – «КультурныЯ гісторыі» – знаёмства з самабытнай асобай (творчым калектывам).

На любым этапе марафону праекты (творчыя работы) прадстаўляюцца ў кожнай ці ў адной (дзвюх) з трох намінацый (на выбар):

1. «КультСлоў» (нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты).

2. «КультВобраз» (творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д.).

3. «КультІмгненне» (мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы і інш.).

Марафон з’яўляецца адкрытым па складзе ўдзельнікаў: работы могуць дасылаць як асобныя ўдзельнікі, так і аўтарскія калектывы.

Тэрміны правядзення мерапрыемства:

І этап – 8 лютага – 30 красавіка 2016 года.
ІІ этап – 1 мая – 31 ліпеня 2016 года.
ІІІ этап – 1 жніўня – 31 кастрычніка 2016 года.

Усе ўдзельнікі марафону атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Вынікі марафону будуць падводзіцца пасля кожнага этапа. Пераможцаў чакаюць урачыстае ўзнагароджанне і прызы! Пра час і месца ўручэння ўзнагарод будзе паведамлена дадаткова.

Падрабязней з умовамі правядзення марафону і патрабаваннямі да ўдзельнікаў можна пазнаёміцца на www.adu.by.

 



  • Мы в социальных сетях: