Наверх

У Баранавіцкім раёне сустрэлі ўдзельнікаў духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў»

31.08.2018 328 Наш край

У наш край завітала XXV Міжнародная духоўна-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподня.

Вітаў на баранавіцкай зямлі каля вёскі Дуброўна ўдзельнікаў экспедыцыі – навукоўцаў, дзеячаў культуры, духоўных асоб – намеснік старшыні райвыканкама Міхаіл Барысевіч.   

Сярод гасцей была пісьменніца Ніна Загорская – ініцыятар заснавання Дня беларускага пісьменства, пралогам якога з’яўляецца духоўна-асветніцкая экспедыцыя.

На Святым полі, дзе ў 1983 годзе адбыўся цуд – яўленне іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы, экспедыцыю сустракалі прыхажане разам з архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам, які адслужыў літургію.

Віталь ГЕРЦАЎ.

Фота аўтара.

Больш фота – тут.



  • Мы в социальных сетях: